InformNapalm.org (Беларуская)

Сухадольск (Краснадонскі раён). Вялізная колькасьць боепрыпасаў ляжыць пад небам

Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-выведкі камандай InformNapalm зафіксаванае скопішча вялізнай колькасьці разнастайных боепрыпасаў на Дынамітным складзе ля гораду Сухадольск Краснадонскага раёну Луганскае вобласьці. Нагадаем, што ў студзені 2015 году каманда InformNapalm зафіксавала склады зь вялізнай колькасьцю боепрыпасаў, якія ляжалі наўпрост пад небам, бо у памяшканьнях ўжо не было вольнага мейсца для іх захаваньня.

Горад Сухадольск можна назваць своеасаблівым цэнтрам, вакол якога ў вытворчых памяшканьнях і складах знаходзіцца вялізная колькасьць разнастайных боепрыпасаў, куды расейская гібрыдная армія стала іх завозіць. InformNapalm неаднаразова паведамляў, што расейскія чыгуначныя склады з боепрыпасамі з РФ разгружаюць на чыгуначнай станцыі Краснадон, якая знаходзіцца ў горадзе Сухадольск, і ў красавіку 2015 году расейскія тэрарысты, як заўсёды, самі далі нам доказы гэтага. Вось таму вакол горада такая вялікая канцэнтрацыя боепрыпасаў.

 

Дынамічныя склад на мапе.

Спасылкі на арыгіналы фота: 1, 2.

Спасылкі па тэме:

Сухадольск. Расейскія чыгуначныя саставы з боепрыпасамі на чыгуначнай станцыі Краснадон

У Сухадольску  з чыгуначанага вузла зьдзяйсьняецца сталая разгрузка боепрыпасаў з РФ

Расея працягвае завозіць боепрыпасы на Данбас чыгуначнымі саставамі

Сухадольск (Краснадонскі раён). Склады зь вялізнай колькасьцю боепрыпасаў

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK з камандай InformNapalm. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на InformNapalm абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version