- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Сухадольск (Краснадонскі раён). Вялізная колькасьць боепрыпасаў ляжыць пад небам

Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-выведкі камандай InformNapalm [1] зафіксаванае скопішча вялізнай колькасьці разнастайных боепрыпасаў на Дынамітным складзе [2] ля гораду Сухадольск Краснадонскага раёну Луганскае вобласьці. Нагадаем, што ў студзені 2015 году каманда InformNapalm зафіксавала склады зь вялізнай колькасьцю боепрыпасаў [3], якія ляжалі наўпрост пад небам, бо у памяшканьнях ўжо не было вольнага мейсца для іх захаваньня.

Горад Сухадольск можна назваць своеасаблівым цэнтрам, вакол якога ў вытворчых памяшканьнях і складах знаходзіцца вялізная колькасьць разнастайных боепрыпасаў, куды расейская гібрыдная армія стала іх завозіць. InformNapalm [1] неаднаразова паведамляў, што расейскія чыгуначныя склады з боепрыпасамі з РФ [4] разгружаюць на чыгуначнай станцыі Краснадон [5], якая знаходзіцца ў горадзе Сухадольск, і ў красавіку 2015 году расейскія тэрарысты, як заўсёды, самі далі нам доказы гэтага [4]. Вось таму вакол горада такая вялікая канцэнтрацыя боепрыпасаў.

karta-dinamit [6]

 

4vHVT4NZN6Q_cr [7]

Дынамічныя склад на мапе [2].

2015-05-30_163515_cr [8]

Спасылкі на арыгіналы фота: 1 [9], 2 [10].

Спасылкі па тэме:

Сухадольск. Расейскія чыгуначныя саставы з боепрыпасамі на чыгуначнай станцыі Краснадон [4]

У Сухадольску  з чыгуначанага вузла зьдзяйсьняецца сталая разгрузка боепрыпасаў з РФ [11]

Расея працягвае завозіць боепрыпасы на Данбас чыгуначнымі саставамі [12]

Сухадольск (Краснадонскі раён). Склады зь вялізнай колькасьцю боепрыпасаў [3]

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK [13] з камандай InformNapalm [1]. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на InformNapalm [1] абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [14]