InformNapalm.org (Беларуская)

“Танкавы біятлён-2014” 6-й танкавай брыгады ЗС РФ на Данбасе

Новае расьледаваньне Informnapalm.org што да факту ўдзелу ў баёх на Данбасе ў 2014 годзе танкістаў 6-й танкавай брыгады (ЦВА, в/ч 54096, г.Ніжні Ноўгарад). У матар’яле зьдзейсьненая ідэнтыфікацыя і апазнаньне расейскіх вайскоўцаў, якія прайшлі праз “украінскую камандыроўку”, таксама адноўленая храналёгія “баявога шляху”.

Факты ўдзелу зводнага падразьдзяленьня 6-й танкавай брыгады ЗС РФ у вайне на Данбасе Informnapalm асьвятляў і раней. Нашыя публікацыі абапіраліся на фота- і відэасьведчаньнях,  таксама на інфармацыю з асабістых профіляў у сацсетках расейскіх вайскоўцаў гэтага вайсковага злучэньня.

Усіх ніжэйпералічаных фігурантаў новага расьледаваньня аб’ядноўвае прыналежнасьць да тактычнай групы 6-й ТБр у складзе танкістаў і выведнікаў, з характэрнымі прыкметамі ўдзельнікаў “украінскай камандыроўкі” – звыклы маскарад з пераапрананьнямі ў баявікоў “наваросіі” (нестатутны вонкавы выгляд і форма адзеньня, белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі), тэхніка – з характэрнымі ідэнтыфікацыйнымі знакамі – белымі коламі, якімі пазначаныя танкі Т-72Б3. Большасьць фігурантаў нашага расьледаваньня выклалі фатаздымкі з подпісам “камандыроўка на Данбас 2014 г.” у фатаальбомы сваіх профіляў праз год, у 2015 годзе. Але выявіліся і такія, якія абнаўлялі фатаальбомы ў рэжыме рэальнага часу, праз што атрымалася ўдакладніць і пацьвердзіць дэталі, якія былі агучаныя раней.

У профілях сацсетак расейскія вайскоўцы, якія прайшлі праз “украінскую камандыроўку”, ня гэтак часта паказваюць прыналежнасьць да той ці іншай вайсковай часткі, што выклікае сумневы ў некаторых чытачоў, да таго ж, ва ўскосных, але абгрунтаваных сьведчаньнях, шмат хто незаўсёды спрабуе разабрацца. Таму свае чарговае расьледаваньне мы пачнем зь відэасюжэту расейскага тэлеканалу ТВЦ, які быў зроблены ў 6-й танкавай брыгадзе ў г.Ніжнім Ноўгарадзе ў лютым 2014 году, у якім досыць лёгка можна апазнаць фігуранта №1 – танкіста гэтай вайсковай часткі Я.Расадзіна, пра якога гаворка пойдзе далей.

Вытрымка з сюжэту ТВЦ: “Яўген Расадзін засмучаны: чарговая гонка – мас-старт у мужчынаў – ізноў не прынесла мэдалёў. Але спартсмэны з зборнай для яго ўсё адно прыклад. “Калі гляджу, ведаю, што перасеклі лінію, 1, 2-е мейсца, у тройку ўвайшлі, у мяне ажно душа скалынаецца.  Я таксама хачу так зрабіць”, – тлумачыць старэйшы мэханік-кіроўца Яўген Расадзін”. “Усе шанцы ў мэханіка ёсьць”, – зазначае ў сюжэце журналістка Дар’я Іванова і не памыляецца, бо Яўген Расадзін падчас летне-восеньскай кампаніі 2014 году быў выпраўлены на танкавы “біятлён” на Данбас. Зь яго і пачнем.

  1. Яўген Расадзін (https://vk.com/id301438836, архіў: https://archive.is/vBi8R) – старэйшы мэханік-кіроўца 6-й асобнай танкавай брыгады в/ч 54096.

Менавіта ў ягоным профілі ёсьць групавыя фатаздымкі (у тым ліку і з сэрыі фота, якія мы выявілі  яшчэ у верасьні-кастрычніку 2014 году). На фота можна ідэнтыфікаваць і астатніх “біятляністаў” з складу тактычнай групы 6-й ТБр.

   

  1. Павал Асытчэнка (https://vk.com/id265215458, архіў https://archive.is/2SEsS) – танкіст в/ч 54096, які найбольш дакладна падаў храналёгію “баявога шляху” сваіх таварышаў у службе з 6-й ТБр, у тым ліку дэталі, якія зьвязаныя з прыбыцьцём у Растоўскую вобласьць і “візытамі” на Данбас:

– 16.08.2014 фота ў вайсковай частцы ў Ніжнім Ноўгарадзе.

– 17.08.2014 пералёт з Маскоўскае вобласьці ў Таганрог.

– 18.08.2014 праязджаюць ля Мэмарыялу Славы на Самбецкіх вышынях непадалёк ад Таганрога.

– 09.09.2014 фота ў Матвеева-Курганскім раёне, якое захаванае ва ўсіх астатніх вайскоўцаў дзеля ўспамінаў. Характэрна, што на танках Т-72Б3 намаляваныя белыя колы.

– Таксама цікавае групавое фота “баявікоў”-танкістаў, якое выкладзенае 15 жніўня 2015 году, і фота-відэа баявых стратаў “біятляністаў” на Данбасе – пад сялом Чырвонасельскім Амвросіеўскага раёну Данецкае вобласьці ў выглядзе танкаў Т-72Б3 з знаёмымі белымі коламі і фота вежы падбітага танку з 29.09.2014 г.

                                                                       

  1. Вадзім Раманюха (https://vk.com/romanyukha92, архіў: https://archive.is/qbifR) – танкіст-кантрактнік в/ч 54096, Муліна.

 

Вадзім Раманюха мае цікавы фатаальбом з назовам “Праца”, у якім можна пабачыць галоўных данбаскіх “біятляністаў”.

  1. Дзьмітры Казлоў, які мае 3 акаўнты ў сацсетках (https://vk.com/id308304883, архіў: https://archive.is/4Zzuxhttps://vk.com/id294395700, https://archive.is/Ljt4Z;  https://vk.com/id137849256, https://archive.is/3lsk8).

  

Дзьмітры Казлоў, як і іншыя ягоныя “баявыя таварышы”, захаваў у сябе фота летне-восеньскай камандыроўкі 2014 году на тле танкаў Т-72Б3 зь белымі коламі.

  1. Антон Юр’евіч, прозьвішча Дзьмітрыеў (https://vk.com/id270798953, архіў: https://archive.is/zbtyK) – мейсца службы пазначанае, як 12-й танкавы полк Кантэміраўскае дывізыі, в/ч 31985 (цалкам мажліва, да падпісаньня кантракту ў 6-й ТБр).

 

У фатаальбоме Антона Юр’евіча “Армія” фігуруе шэраг групавых здымкаў з пазначанымі вышэй вайскоўцамі. Да аднаго з фатаздымкаў ёсьць камэнтар: “… не ўгнаеньне, але ўгнойвальнікі” земляў Данбаса.

 

Заўвага: Антон Дзьмітрыеў і раней фігураваў у расьледаваньнях Informnapalm, у матар’яле Anton Pavlushko з 13 верасьня 2014 году “Яны расстрэльвалі украінцаў пад Ілавайскам”, у якім яго можна пабачыць на знакамітым фатаздымку інтэрвэнтаў, дзе ён пазуе на тле паказьніка ўезду ва ўкраінскае сяло Чырвонасельскае (укр. Червоносільське) у Амвросіеўскім раёне Данецкае вобласьці Украіны. Старую старонку https://vk.com/id190406855 А.Дзьмітрыеў выдаліў, але быў апазнаны на новай: https://vk.com/id270798953 (архіў: https://archive.is/zbtyK).

  1. NikolaWoolf, сапраўднае імя Мікалай Мінакоў (https://vk.com/id274236475, архіў: https://archive.is/AQdsN) – вайсковец в/ч 54096.

 

Фатаздымкі падчас “растоўска-ўкраінскай камандыроўкі 2014 году” з таварышамі ў службе

  1. Раман Громаў, сапраўднае імя Раман Шкірын (https://vk.com/id229965209, архіў: https://archive.is/LLia7)

 

Фатаздымкі падчас “паўднёвай камандыроўкі 2014 году”

 

  1. Дзьмітры Карасёў (https://vk.com/dimakoras, архіў: https://archive.is/O2ffN)
  2. Андрэй Камароў (https://vk.com/id132874374,  архіў у кэшы: https://archive.is/EmLsP)

 

Таксама ёсьць на прадстаўленым вышэй групавым фатаздымку зь Мікалаем Мінаковым зь белымі нарукаўнымі павязкамі на бране танку зь іншым таварышам у службе IssakClarke.
                                                                                                       
10. Ісаак Кларк, сапраўднае імя Алег Сапруноў (https://vk.com/id309774399, архіў: https://archive.is/Y3KpY).

 

  1. Арцём Вілкоў (https://vk.com/vill7777777, архіў: https://archive.is/sHtBn) – выведнік зводнага тактычнага падразьдзяленьня.

Фота падчас “паўднёвай камандыроўкі 2014 году”

 

Апроч вышэйпазначаных, у фатаальбоме А.Вілкава мы выявілі Сяргея Градава (Якушаў), які раней фігураваў у нашых матар’ялах. Аднак, варта зазначыць, што Градаў-Якушаў згадваўся, як вайсковец выведпадразьдзяленьня 9-й АМСБр з г.Ніжняга Ноўгарада, але паводле новай атрыманай інфармацыі было вызначанае, што ён зьяўляецца выведнікам выведпадразьдзяленьня 6-й танкавай брыгады з таго ж Ніжняга Ноўгарада. Гэта ніякім чынам не скасоўвае факт выкананьня ім  злачынных загадаў на Данбасе.

Варта зазначыць, што ня ўсе вайскоўцы 6-й танкавай брыгады дайшлі да фінішу “танкавага біятлёну” на Данбасе. Хтосьці быў “дыскваліфікаваны” – патрапіў у палон да ўкраінскіх вайскоўцаў, хтосьці выправіўся дадому ў якасьці “Груза 200”.

Глядзіце тэматычныя матар’ялы што да 6-й асобнай танкавай брыгады, якія каманда InformNapalm.org падрыхтавала раней:

Чарговая хлусня расейскай прапаганды – танкі Т-72ДЗ(БЗ). 23 верасьня 2014 г.

Расейскія вайскоўцы з 6-й танкавай брыгады маюць форму Унутраных войскаў МУС РФ.                  1 кастрычніка 2014 г.

Глянь! Знаёмыя ТАНКІ! 30 кастрычніка 2014 г.

Куды зьнікаюць “тэрміновыя” расейскія кантрактнікі з Муліна. 15 лютага 2015 г.

Інтэрнэт-карыстальнікі ідэнтыфікавалі палонных расейскіх жаўнераў пад Ілавайскам. 22 сакавіка 2015 г.

У Растоўскую вобласьць перакінутае падразьдзяленьне 6-й танкавай брыгады. 26 чэрвеня 2015 г.

Матарял да публікацыі падрыхтавала: krmvictory.

(c) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version