InformNapalm.org (Беларуская)

Танкі для размалёўкі на заводзе «Вясёлка»

Сёньня народны дэпутат Украіны і вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што памочнік прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў адхілены ад куратарства праэкту “Наваросія” і на гэтую “пасаду” прызначаны намесьнік старшыні ўраду РФ Дзьмітры Козак. Шэраг вайсковых аналітыкаў, разам з колішнім афіцэрам місыі АБСЭ ў Косаве, старшынёю Рады Усеўкраінскага аб’яднаньня «Саюз удзельнікаў міратворчых апэрацыяў» Сяргеям Грабзкім, лічаць падобныя ракіроўкі ва ўладных структурах сыгналам да далейшай эскаляцыі канфлікту на Данбасе.

Як фіксуюць шматлікія назіральнікі, тэрыторыя, акупаваная аб’яднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі, насычаная вялікай колькасьцю зброі і расейскай вайсковай тэхнікі, адвод якой ня быў зьдзейсьнены, як заяўляюць прадстаўнікі бандфармаваньняў “ДНР/ЛНР”.

У сваю чаргу, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала чарговае мейсца вялікага скопішча вайсковае тэхнікі акупацыйных войскаў Расейскае Фэдэрацыі, якое знаходзіцца на тэрыторыі завода фарбаў “Вясёлка” ў пгт.Белае (Лутугінскі раён, Луганская вобласьць). Зыходныя дадзеныя пра скопішча тэхнікі былі атрыманы з рэпартажу расейскага прапагандысцкага каналу “News Front”.

 

За ідэнтыфікацыю мейсца скопішча тэхнікі акупацыйных войскаў Расеі, дзякуй нашаму сябру @5urpher

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm.org

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

(CC BY) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 

Exit mobile version