- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Танкі для размалёўкі на заводзе «Вясёлка»

Сёньня народны дэпутат Украіны і вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў [1], што памочнік прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў адхілены ад куратарства праэкту “Наваросія” і на гэтую “пасаду” прызначаны намесьнік старшыні ўраду РФ Дзьмітры Козак. Шэраг вайсковых аналітыкаў, разам з колішнім афіцэрам місыі АБСЭ ў Косаве, старшынёю Рады Усеўкраінскага аб’яднаньня «Саюз удзельнікаў міратворчых апэрацыяў» Сяргеям Грабзкім [2], лічаць падобныя ракіроўкі ва ўладных структурах сыгналам да далейшай эскаляцыі канфлікту на Данбасе.

Як фіксуюць шматлікія назіральнікі, тэрыторыя, акупаваная аб’яднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі, насычаная вялікай колькасьцю зброі і расейскай вайсковай тэхнікі, адвод якой ня быў зьдзейсьнены, як заяўляюць прадстаўнікі бандфармаваньняў “ДНР/ЛНР”.

У сваю чаргу, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала чарговае мейсца вялікага скопішча вайсковае тэхнікі акупацыйных войскаў Расейскае Фэдэрацыі, якое знаходзіцца на тэрыторыі завода фарбаў “Вясёлка” [3] ў пгт.Белае (Лутугінскі раён, Луганская вобласьць). Зыходныя дадзеныя пра скопішча тэхнікі былі атрыманы з рэпартажу расейскага прапагандысцкага каналу “News Front”.

 

биле [4]Радуга [5]плотницкий [6]

map-Bile! [7]

скрин2 [8]

gay [9]

За ідэнтыфікацыю мейсца скопішча тэхнікі акупацыйных войскаў Расеі, дзякуй нашаму сябру @5urpher [10]

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK [11] адмыслова для InformNapalm.org

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын [12]

(CC BY) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.