InformNapalm.org (Беларуская)

Танкі на Данбас перакідвалі вайскоўцы 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну ЗС РФ (фотадоказы)

Валянтэры InformNapalm падчас вывучэньня акаўнтаў сацыяльных сетак расейскіх вайскоўцаў выявілі фотадоказы, якія сьведчаць пра тое, што вайскоўцы 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну (комплескнага рамонту, в/ч 23286, ПСД Славянск-на-Кубані, Краснадарскі край) з складу 99-й асобнай брыгады матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня (в/ч 72153, ППД г. Майкоп, Рэспубліка Адыгея) Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі перакідвалі танкі на Данбас.

Перакідваньне баявых браняваных машынаў на Данбас

У выніку зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT) у акаўнце сацсеціва «VK» кадравага вайскоўца Збройных сілаў РФ Васіля Дылейкі выяўленыя доказы пра перакідваньне баявых браняваных машынаў непасрэдна на тэрыторыю ўкраінскага Данбасу.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

Дылейка Васіль Андрэевіч

02.12.1994 г.н., г. Таганрог Растоўскае вобласьці РФ. Шараговец, старэйшы мэханік-кіроўца рамонтнае роты эвакуацыі й захоўваньня рамонтнага фонду 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну 99-й АБрМТЗ.

Акаўнты сацсетак (выкарыстоўвае псэўданім «Василий Губанов», рас): “VK” (архіў акаўнту, кантактаў, фотаальбому), “OK” (архіў акаўнту, дадатковая інфармацыя), сэрвісы прагляду фота: pictuonline, gramrix, justtake.

Скрыншот:

Арыгінальнае фота:

У фота танк Т-72Б, бартавы нумар 560 (чырвоны). Фота выкладзенае 7 студзеня 2015 году, аднак відавочна, што ў кадры не зіма, верагодна, гэта канец лета – пачатак восені 2014 году. Мейсца здымкі на гэты момант ня вызначанае, можа быць як акупаваная тэрыторыя Украіны, гэтак і палявы лягер у Растоўскае вобласьці РФ. Пасьля перакідваньня гэтага танку РФ ён паступіў ва ўзбраеньне 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (Данецк) Цэнтру тэрытарыяльных войскаў Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Згодна зь інфармацыяй на сайце lostarmour, упершыню гэтая баявая машына была зафіксаваная ў фота- і відэаматар’ялах з акупаваных тэрыторыяў на пачатку лістападу 2014 году ў н.п. Раздольнае Данецкай вобласьці Украіны.

 

Параўнаньне характэрных элемэнтаў танку ў фота Дылейкі й у іншых фота:

Крым

Да камандыраваньня на Данбас Васіль Дылейка ўдзельнічаў у ваеннай апэрацыі захопу паўвыспы Крым. 8 сакавіка 2014 г. ён апублікаваў фота з такім камэнтаром (пакідаем у арыгінале): «За два часа до выезда в Крымск. Украина».

25 верасьня 2014 году ён падпісаў кантракт на тры гады:

Празь некалькі месяцаў, у студзені 2015 году Дылейка публікуе фота ў танку, зафіксаваным на акупаванай тэрыторыі ў н.п. Раздольнае. Гэта наўпрост сьведчыць пра ўдзел кадравых вайскоўцаў 76-га РАБ 99-й АБрМТЗ ЗС РФ у вайне супроць Украіны як у Крыме, гэтак і на Данбасе

Чытайце таксама: “Танкі звозім з Анапы, зь Цямруку”, – раскрытыя сьведчаньні вайскоўца 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну ЗС РФ пра пачатак агрэсіі”.

Доказы ваеннай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супроць Украіны й факталягічная інфармацыя пра кадравых вайскоўцаў падразьдзяленьняў ЗС РФ, узбраеньне й вайсковую тэхніку, зафіксаваных на акупаванай тэрыторыі Украіны, скампіляваныя ў базе дадзеных Russian Aggression.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version