- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Танкі Т-80 ЗС Расеі перакідваюць да мяжы з г. Нара-Фамінск

Учора, 26 ліпеня, InformNapalm.org паведаміў пра тое, што ЗС Расеіі перакідваюць да мяжы Украіны танкі Т-80 з уладаванай дынамічнай абаронай тыпу “Кантакт”. У матэрыяле “Куды вязуць расійскія Т-80 з ВДЗ” Кантакт “?” [1] мы зрабілі здагадку, што гэтыя дзеянні праводзяцца з мэтай “легалізаваць” чарговую партыю ваеннай дапамогі для аб’яднаных расейска-сепаратысцкіх сіл (АРСС) на Данбасе.

Нагадаем, што ў ліпені ў СМІ з’явіліся згадкі аб перадачы украінскім ваенным першай партыі адрамантаваных танкаў Т-80. Рамонт тэхнікі па замове Мінабароны ажыццявілі спецыялісты “Харкаўскага бранятанкавага завода”, якія мадэрнізавалі корпуса і вежы, а таксама абсталявалі танкі дынамічнай абаронай тыпу “Кантакт”.

Тэма падрыхтоўкі чарговага перакіданьня расейскага ўзбраеньня на Данбас пад выглядам “захопленай у баях ля ЗСУ тэхнікі” зацікавіла OSINT-экспертаў каманды InformNapalm і мы правялі даразведку сацыяльных профіляў расейскіх вайскоўцаў.

Александр Журавлев на T-80 [2]

Аляксандр Жураўлёў на T-80

Атрымалася высветліць, што танкі Т-80У, якія перакідваюць на чыгуначных платформах праз Саратаў, як мяркуецца, належаць 12-му гвардзейскага танкаваму палку 4 гвардзейскай танкавай дывізіі в/ч 31985 г. Нара-Фамінск. На ўзбраенні дадзенага палка стаяць танкі Т-80У. Прагледзеўшы профілі ваеннаслужачых дадзенай вайсковай часткі былі зафіксаваныя танкі з аналагічным камуфляжам. Да прыкладу, у профілі расейскага вайскоўца Аляксандра Жураўлёва быў заўважаны танк з бартавым нумарам 370 (http://vk.com/alex60rus19943011 [3]) (архіў http://web.archive.org [4]) фота(http://vk.com/alex60rus19943011 [5]) архіў (http://web.archive.org [6]).

Пры наступным праглядзе профіляў ваеннаслужачых 4 гвардзейскай танкавай дывізіі, знайшлася яшчэ адна цікавая фатаграфія з асабістага альбома Максіма Чэкарэва (https://vk.com/id306666262 [7]) (http://web.archive.org [8]) ФОТА: (https://vk.com/id306666262… [9]) архіў (http://web.archive.org [10]).

неклин [11]
Фатаздымак зроблен ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці, на танках Т-80У зафарбаваныя бартавыя нумары, як на ўсіх ББМ і АБТ, якія рыхтуюць да “камандзіроўцы” на Данбас. У сувязі з гэтым можна меркаваць, што танкі, выяўленыя ў Саратаве, перакідваюцца на ратацыю (ўзмацненне) у Няклінаўскі раён, непасрэдна да ўкраінскай мяжы, прылеглай да тэрыторыі падкантрольнай бандфармаванняў ЛНР/ДНР.

(с) Матар’ял падрыхтаваў  Міхаіл Нет [12] адмыслова для InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Кацярыны Катэнка [13]