- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Тартус, як хаб расейска-сірыйскае “дружбы”

На працягу апошніх дзён ўсё часьцей можна пачуць пра “абвастрэньне расейска-сірыйскае “дружбы”, у зьвязку з чым хочам крыху растлумачыць пра што йдзе гаворка. Расейскія вайскоўцы ўсё часьцей “засьвечваюцца” ў Сірыі, вядома, што расейская зброя была тамака і раней, але цяпер, мабыць, ўсё гэта набывае большы маштаб.

Як вядома, у Міжземным моры ў Расеі ёсьць толькі адная база – гэта 720-ы пункт матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня (ПМТЗ) ВМФ Расеі ў сірыйскім порце Тартус [1], дзе з 1971 году разгорнуты апорны пункт падтрымкі Міжземнаморскай эскадры. Аднак, пасьля развалу СССР расейцы паступова спынілі тут сваю дзейнасьць, у выніку ва ўсёй базе ў штаце нібыта служылі ўсяго чатыры чалавекі, а таксама тэхнічны пэрсанал рамонтнікаў.

Здавалася б, колькі такіх напаўзакінутых і кінутых базаў па ўсёй Расеі, але тут, пад бокам краіны НАТА і ўласная база ў Міжземным Моры, у зьвязку з чым яе ўсё ж не зачынялі і нават плянавалі пашыраць.

Напрыканцы 2010 году Тартус зь інспэкцыяй наведаў генэрал-маёр ГРУ Юры Іваноў, але дадому ён так і не вярнуўся – ягонае цела знайшлі ў моры ля турэцкай вёсачкі [2]. Здарэньне ці…?
А ў сакавіку 2011 году ў Сірыі пачалася грамадзянская вайна. Імклівае прасоўваньне ісламістаў паставіла б пад пагрозу адзіную расейскую базу на Міжземным моры. Таму ў прэсе пачынаюць распаўсюджваць чуткі пра дапамогу Расеі рэжыму Башара Асада. Супакоіць грамадзкасць паслалі карэспандэнтаў “Камсамольскай Праўды” Сьцешына і Коца [3] – тых самых “бравых” расейскіх журналістаў, якія крыху пазьней сталі знаёмыя нам з рэпартажаў пра Данбас.

Расейскія ўлады актыўна абвяргаюць свой удзел у сірыйскім канфлікце, аднак той факт, што расейскія вайсковыя караблі пачалі актыўна хадзіць у Тартус, не прыхаваеш. І тутака ўсплывае ВДК “Мікалай Фільчанкаў” – вялікі дэсантны карабель пабудовы 1964-1975 гг. Па сутнасьці – старое карыта, але якое знаходзіцца ва ўзбраеньні ВМФ Расеі і возіць грузы куды патрэбна. Больш падрабязна пра стан ВДК у расейскім флоце – “Паводле ацэнкі экспэртаў, пераважная большасьць ВДК будзе сьпісаная ў бліжэйшыя дзесяць гадоў [4]”.

Вядома, у расейцаў была магчымасьць вазіць усё кантрабандным чынам на грамадзянскіх судах, але раней ці пазьней такія б караблі пачалі б тануць, наўпрост, як генэрал Іваноў. Таму вырашанае было вазіць на вайсковых караблях.

Вось “Мікалай Фільчанкаў” вязе нешта ў Сірыю яшчэ ў 2012-2013 годзе [5] … У прэсе пашумелі і забыліся на гэта, але паводле фатаздымкаў расейскіх маракоў – “Фільчанкаў” рэгулярна заходзіў у Тартус.

Тэматычная зацемка “РІА Навіны” з студзеня 2013 году пра рамонт ВДК “Мікалай Фільчанкаў” і “Наварасійск” пасля выкананьня задачаў ля берагоў Сірыі [6]: “Паводле ягоных словаў, за гэты час  “Мікалай Фільчанкаў” прайшоў больш за 4000 марскіх міляў, а ВДК “Навачаркаск” толькі за апошнія паўгоду прайшоў блізу 8000 марскіх міляў, пры гэтым 10 разоў прайшоў паўз праліў Басфор і восем разоў паўз праліў Дарданэлы”.

Паводле інфармацыі і камэнтароў у групе сацсеціва “Укантакце” – “Я служыў на ВДК “Мікалай Фільчанкаў” зь лета 2012 году карабель пачаў актыўна хадзіць у Сірыю (https://vk.com/club8656345 [7], архіў: https://archive.is/Ts5M6 [8]), і, насамрэч, у гэтым годзе ВДК ВМФ РФ актыўна хадзіў у Міжземнае мора: “Вялікі дэсантны карабель Чарнаморскага флоту Расеі “Мікалай Фільчанкаў” выправіўся ў сваю трэйцюю сёлета баявую службу ў Міжземнае мора [9]” і тут жа фатаздымкі [10] праходу Басфора з тэхнікай з жніўня 2015 году.

5 [11]

3 [12] 4 [13]

1 [14] 2 [15]

У сеціве “Укантакце” ёсьць два аднолькавыя фатаздымкі гэтага караблю – адзін з верасьня 2015 году з подпісам “Зноў у Сірыю” і з сьнежня 2014 году з подпісам “хто памятае наш паход з пдв-шнікамі?”.

Менавіта ў 2013-2015 гадох у гэтым сеціве зьяўляецца вялікая частка фатаздымкаў расейскіх вайсковых маракоў у Тартусе – перакінутыя марскія пяхотнікі з Сэвастопалю і вайскоўцы з Майкопа. Адпрацоўваюцца дзеяньні ў выпадку [16]… думаю неўзабаве акурат такі выпадак можа й здарыцца (падобна на тое, што фота той самай пагрузкі з сірыйскага паходу з сьнежня 2013 году).

Больш за іншых выкладваюць фатаздымкі службоўцы з караблёў дэсантных караблёў “Мікалай Фільчанкаў”, “Цэзар Кунікаў”, “Навачаркаск”, вялікі супрацьчаўновы карабель “Севераморск”, вартавы карабель “Яраслаў Мудры” і г.д. Як бачым у Тартус заходзяць ня толькі караблі Чарнаморскага флоту, але й Балтыйскага і Паўночнага флоту. Адзін з вайскоўцаў выклаў агульную мапу вышкалаў з сьнежаня 2014 году:

11218609_10207748668534231_3932527701744745061_n [17] 11889632_10207748669334251_7912685999256947406_n [18] 11990433_10207748669894265_2664868694843780527_n [19]

10628558_10207748564291625_3895116552884133267_n [20] 11222566_10207748649573757_3055689943630142570_n [21] 11903716_10207748655533906_544929668272493244_n [22] 11935076_10207748647373702_5748222767309840347_n [23] 11947443_10207748613932866_552273631359054629_n [24] 11960155_10207748648573732_8734898207204169386_n [25] 11986509_10207748599092495_3602245256962542489_n [26] 11988403_10207748657773962_760416321256679757_n [27] 11990408_10207748650253774_1279538589001618322_n [28]

Збольшага,  па-за кантэкстам сірыйскае вайны, расейскую вайсковую актыўнасьць у Міжземным моры лёгка зразумець. Аднак, па сутнасьці Расея цяпер адкрыта выступае на баку Башара Асада ў гэтай вайне і рэгулярныя заходы расейскіх дэсантных караблёў у Тартус дакладна не дапамогуць спыніць вайну ў Сірыі. І ўжо тым больш яснай стае роля Расеі ў гэтай вайне пасьля таго, як на баку войскаў Асада ўсплывае расейская тэхніка.

У выніку, на працягу апошніх двух-трох гадоў Расея праз свой фарпост ў Тартусе забясьпечыла рэжым Асада неабходнай вайсковай тэхнікай і ўзбраеньнем. Праз гэта на Блізкім Усходзе яшчэ доўга будзе неспакойна. Патокі ўцекачоў будуць непакоіць эўрапейскіх бюракратаў, а агульная занепакоенасьць у нафтаздабыўным рэгіёне будзе падвышаць кошты на нафту. Сьмерць Кашчэя ў Тартусе?

У прэсе ўжо даўно ходзяць чуткі, што расейскія ваенспэцы дапамагаюць утрымліваць порт Латакію, што месьціцца на поўначы ад Тартуса. Аднак сапраўдная мэта расейцаў – утрыманьне Тартуса любым коштам. Паступова паўстанцы падыходзяць усё бліжэй да Латакіі, пасьля падзеньня якой наступнаю мэтаю будзе акурат “расейскі” Тартус. 100 км на ўсход ад Тартуса знаходзіцца места Хомс, якое мяжуе зь ісламістамі – пры няўдалым раскладзе страціць Тартус расейцы могуць у лічаныя гадзіны.

Расея вырашыла напоўніцу уцягнуцца ў канфлікт і адстаяць свае адзінае апірышча ў Міжземным моры. Мэта ясная, але кошт давядзецца плаціць расейскай марской пяхоце. Але ім ня трэба ўжо прызвычайвацца гінуць за імпэрскія амбіцыі сваіх правадыроў.

P.S. Ці маглі падумаць колішнія ўкраінскія вайскоўцы, якія перайшлі на бок Расеі ў 2014 годзе, што ўжо праз год давядзецца паміраць пад Тартусам і Хомсам за інтарэсы Пуціна? Зрэшты, няма сэнсу шкадаваць здраднікаў…

Матар’ял падрыхтаваў Антон Паўлушка [29] адмыслова для InformNapalm.org [30].

(с) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялаў сайту спасылка на аўтара і арыгінал артыкулу абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [31]