InformNapalm.org (Беларуская)

Тэрарыст Лаўруха – будучы афіцэр РВСП

Праз востры кадравы голад на тэрыторыі, падкантрольнай «ДНР», РФ вырашыла прыцягнуць да вырашэньня розных пытаньняў, у тым ліку і ў вайсковай сфэры ((с) Пуцін), такіх пэрсанажаў як Лаўруха Мясны (псэўданім), 29.11.1993 г.н., г. Салнечнагорск (Маскоўская вобл., РФ). Асаблівую ўвагу сьлед зьвярнуць на адрэсу ягонай старонкі ў сацсеціве “VK” (архіў профілю, фотаальбому).

Тэрміновую службу праходзіў у 2012-2013 гг. у в/ч 34074 (РВСП) у г. Ясны (Арэнбургская вобл., РФ), пра што сьведчыць запіс на ягонай пэрсанальнай старонцы, а таксама адпаведныя фота.

Пачынаючы зь лютага-сакавіка 2015 г. Лаўрэнці выкладвае асабістыя фатаздымкі, якія сьведчаць пра ягоны наўпроставы ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Данецкае вобласьці, як мінімум, зь лютага па красавік 2015 г.

  1. Напрыклад, 5 сакавіка 2015 г. ён выклаў групавое фота ў баявой нестатутнай форме і з зброяй у рукох. На форме Лаўрэнція маюцца характэрныя нашыўкі так званае «наваросіі». На заднім тле стаіць БТР-80. Таксама варта зьвярнуць увагу на легкавы аўтамабіль, пасечаны стрэламі.

  1. Той самы БТР-80 з «данецкімі шахтарамі». На некаторых зь іх у ніжнім шэрагу можна выразна пабачыць нашыўкі «наваросіі». Баявік, што сядзіць на бране, трымае шалік заўзятара ФК “Мэталюрг” з Магнітагорска (РФ). Зьвярніце ўвагу на стан афарбоўкі БТР і наяўнасьць рыдлёўкі з буксавальным тросам. Падобна на тое, што «аджалі яго ва ўкропаў” наўпрост з вытворчага цэху:

  1. Яшчэ адзін групавы фатаздымак расейскіх аматараў фашызму з сакавіка 2015 г. Зроблены, меркавана, у прадмесьці Данецка.

  1. Мабыць, самае характэрнае фота, якое безапэляцыйна сьведчыць пра тое, што Лаўрэнці быў на тэрыторыі Украіны, у якім ён пазуе на тле стадыёну «Данбас-Арэна». Дзякуючы гэтаму фатаздымку няма аніякіх сумневаў у тым, дзе менавіта «заблукаў» гэты «пуцінскі трактарыст».

Улетку 2015 г. Лаўруха павярнуўся ў Расею і з багажом зьдзейсьненых вайсковых злачынстваў вырашыў паступаць у Вайсковую акадэмію РВСП імя Пятра Вялікага (філія ў г. Серпухаў), пра што сьведчаць наступныя факты: інфармацыя ў ягоным профілі, фатаздымкі ў казарме ВНУ, фатаздымкі ягоных аднакурснікаў Кірылы Прыцака і Мікіты Турбала:

На падставе вышэйпададзенага вынікае, што наш «герой» у перапынках між баямі з «укропамі» рыхтаваўся да ўступных іспытаў у фізіцы і матэматыцы ў вайсковую ВНУ. Мабыць, цяжка яму было. Вось і Вайсковая акадэмія РВСП імя Пятра Вялікага прыняла ў шэрагі курсантаў ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня тэрарыста з ультраправымі поглядамі. І напрыканцы хацелася б сказаць, што ад такога вось «Лаўрухі» неўзабаве можа залежаць жыцьцё ўсяго чалавецтва. Нельга давяраць тэрарыстам ядравую зброю!

Даведка пра ВНУ

З 15 ліпеня 2009 году Серпухаўскі вайсковы інстытут функцыянуе ў якасьці філіі  Вайсковай акадэміі РВСП імя Пятра Вялікага. У склад інстытута ўваходзяць:

Створаны ў 1962 г. Першапачаткова меў назоў “Факультэт № 1 “Баявога выкарыстаньня ракетаў і эксплюатацыі рухавікоў і наземнага мэханічнага абсталяваньня””. У 1965 г. адбыўся першы выпуск афіцэраў для РВСП.

Факультэт ажыцьцяўляе падрыхтоўку курсантаў вайсковага інстытута ў спэцыяльнасьцях: стартавыя і тэхнічныя комплексы ракетаў і касьмічных апаратаў; аўтамабілі і аўтамабільнае гаспадарка. 

Створаны ў 1962 г. 

Створаны ў 1971 г. 

Створаны ў 1977 г., ажыцьцяўляе падрыхтоўку адмыслоўцаў для РВСП у спэцыяльнасьцях: «Аўтаматызаваныя сыстэмы перадачы і апрацоўкі інфармацыі», «Ужываньне і эксплюатацыя АСК ракетных комплексаў», «Ужываньне і эксплюатацыя сродкаў РЭБ», адмыслоўцаў для падразьдзяленьняў РЭБ і структураў ФСА і ФСБ. 

Створаны ў 2010 г.

Нагадаем, што азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэрамі міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам! 

Exit mobile version