- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Трубадур “русскаго міра” выступіць у гарадзенскім Драмтэатры

У гарадзенскім Драматычным тэатры на сераду, 28 сакавіка, анансаваны [1] канцэрт шчырага абаронцы й прапагандыста “русскаго міра”, прыхільніка акупацыі ўкраінскай тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыяй й памагатага баявікоў незаконных збройных фармаваньняў – Аляксея Нежаўца. Дзеля наданьня неабвержных доказаў, якія бясспрэчна сьведчаць пра ягоную ролю ў пашырэньні ідэяў дэструктыўнага “русскаго міра”, было вырашанае зьдзейсьніць выведку адкрытых крыніцаў, у выніку якой была сабраная дастатковая колькасьць факталягічнае інфармацыі. Гэты матар’ял мае істотнае грамадзкае значэньне ў сьвятле таго факту, што фігурант гэтага расьледаваньня зьдзяйсьняе ў Беларусі вельмі актыўную й безперашкодную канцэртную дзейнасьць.

Пачнем з біяграфічных зьвестак пра фігуранта гэтага расьледаваньня.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

[2]Нежавец Аляксей Аляксандравіч.

Нарадзіўся 19 верасьня 1976 г. у Менску, БССР. У 1998 г. скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.

У базе дадзеных “Чысьцец” цэнтру “Міратворац” фігуруе [3] як памагаты тэрарыстаў, удзельнік збору й перавозкі матар’яльнай дапамогі падразьдзяленьням 1-га акупацыйнага армейскага корпусу ЗС РФ (г. Данецк). Шматкроць незаконна перацінаў дзяржаўную мяжу Украіны й патрапляў на часова акупаваныя тэрыторыі.

Прафэсія: бард, выканаўца аўтарскае песьні. Прафэсійна займаўся бальнымі танцамі, усходнімі адзінаборствамі.

Акаўнты сацсетак: “VK [4]” (архіў акаўнту [5], кантактаў [6], фотаальбому [7]), “FB [8]” (архіў акаўнту [9], кантактаў [10], фотаальбому [11]), “ОК [12]” (архіў акаўнту [13], кантактаў [14], групаў [15], фотаальбому [16],).

Іншыя крыніцы: alesha-n.livejournal.com [17], nezhevets.na.by [18].

Кантакты: + 375 (29) 758-40-54 (МТС), +7 909 685-67-45 (РФ), +380 (95) 751-29-10 (МТС, Украіна);

e-mail: [email protected] [19].

У Фэйсбуку ён мае досыць характэрную старонку:

[20]

Фігурант гэтага расьледаваньня стала ўдзельнічае ў разнастайных культурна-масавых мерапрыемствах на тэрыторыі акупаванага Крыма й Данбаса. Для падтрымкі маральна-баявога духу баявікоў выступае непасрэдна ў дысьлякацыі падразьдзяленьняў акупацыйных расейскіх войскаў і ў вайсковых шпіталях:

[21]

З баявікамі незаконнага збройнага фармаваньня “Інтэрбрыгада Пятнашка” (А.Нежавец у цэнтры)

[22]

З калегамі-прапагандыстамі ў дысьлякацыі падразьдзяленьня 1-га акупацыйнага армейскага корпусу ЗС РФ (Данецк)

[23]

[24]

Разам з баявіком незаконных збройных фармаваньняў

Падчас свайго апошняга візыту ў Данецк у лютым 2018 году наведаў вайсковы шпіталь 1-га акупацыйнага вайсковага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі Збройных Сілаў РФ. Характэрна, што зафіксаваны ў фатаздымку ніжэй баявік з параненай рукой, які стаіць леваруч Нежаўца, згодна зь ягоным шаўронам належыць [25] да групоўкі “ISIS Hunters” – аднаго з элітных падразьдзяленьняў, што ваюе ў Сірыі на баку дыктара Башара Асада. Паводле выданьня “Фантанка [26]”, гэтае фармаваньне ёсьць інфармацыйным прыкрыцьцём прыватнае вайсковае кампаніі “Вагнэр” кухара Пуціна Яўгена Прыгожына.

[27]

А.Нежавец стаіць пяты леваруч (у сьветлай кашулі)

Апроч падтрымкі маральна-баявога стану падразьдзяленьняў акупацыйнага вайсковага кантынгенту ЗС РФ Нежавец таксама ўдзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах, якія арганізуюць у вышэйшых навучальных установах акупаваных тэрыторыяў, а таксама прымае ўдзел у рознага кшталту акцыях інфармацыйна-псыхалягічнага ўзьдзеяньня. У фота ніжэй ён зафіксаваны падчас наведваньня так званай Данецкай акадэміі ўнутраных справаў ДНР.

[28]

А вось ён у Горлаўскім інстытуце замежных моваў:

[29]

Для ўдзелу ў прапагандысцкіх кампаніях асабіста наведвае мейсцы зацятых баявых дзеяньняў расейскай арміі з падразьдзяленьнямі Збройных Сілаў Украіны:

[30]

Савур-Магіла, жнівень 2015 г.

Пра ягоную падставовую ролю ў прапагандзе “русскаго міра” сьведчаць наўпрост дзеячы акупацыйнае адміністрацыі. У відэа ніжэй шчырыя дыфірамбы Нежаўцу робіць асабіста намесьнік старшыні так званага Саюза пісьменьнікаў ДНР Уладзіслаў Русанаў:

Сьлед асабліва зазначыць, што Аляксея Нежаўца прымаюць у тэрарыстычным утварэньні “Л/ДНР” наагул на досыць высокім узроўні. Вось, напрыклад, у відэа ніжэй яго інтэрвіюе Мая Пірагова [31] – дырэктарка так званага Дэпартамэнту дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Міністэрства інфармацыі ДНР. Нежавец шчыра сьведчыць функцыянэрцы тэрарыстычнага ўтварэньня, якое спрычынілася да дзясяткаў тысячаў сьмерцяў, што ён – абаронца “русскаго міру”, актыўны ўдзельнік інфармацыйнага супрацьдзеяньня. Таксама сьцьвярджае, што за гэтыя гады прайшоў вагнявую падрыхтоўку. Напрыканцы інтэрвію гэтая супрацоўніца структураў кіраваньня “ДНР” узнагароджвае Нежаўца дыплёмам за, цытую: “неоценимый вклад в прорыве информационной блокады ДНР”.

Апроч усяго пададзенага вышэй вызначанае, што Аляксей Нежавец распальвае [32] рэлігійную варажнечу ў дачыненьні да хрысьціянскіх вернікаў і прапагандуе [33] ў сацыяльных сетках нацысцкую сымболіку, што падпадае пад дзеяньні артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ.

З улікам усяго масыву прыведзенай доказавай інфармацыі сьлед неадкладна й тэрмінова спыніць канцэртную дзейнасьць гэтага актыўнага прапагандыста “русскаго міра” й памагатага расейскіх акупацыйных войскаў. Грамадзянская дэмакратычная супольнасьць мае з усёй адказнасьцю адрэагаваць на гэтыя адкрытыя праявы патураньня й спрыяньня працаўнікоў Міністэрства Культуры РБ адыёзным прапагандыстам расейскае імпэрскае ідэалёгіі й мажлівым заўтрашнім памагатым акупацыйных войскаў РФ, толькі ўжо на беларускай зямлі. Таксама ёсьць значная падстава для разьбіральніцтва з гэтай сытуацыяй і адпаведным сілавым структурам Беларусі. Прэрагатывай й вызначальным чыньнікам тут мае быць узмацненьне нацыянальнае бясьпекі нашае краіны.

UPD. Інфармацыя станам на 28 сакавіка 10:00:

канцэрт прапагандыста “русскаго міра” й памагатага расейскіх акупацыйных войскаў Алексея Нежаўца ў гарадзенскім Драматычным тэатры – скасаваны.

Гэта вельмі пазытыўная інфармацыя. Яна сьведчыць пра тое, што, цалкам мажліва, нягледзячы на афіцыйную вэрсію нагоды для скасаваньня канцэрту – адсутнасьць прададзеных квіткоў – на рашэньне паўплывала акурат і публікацыя расьледаваньня й цьвёрдая грамадзянская пазыцыя, тая самая, якая спрычынілася й да адмовы ад паказу 17 сакавіка на тэлеканале “АНТ” прапагандысцкага расейскага фільму “Крым”.

Аднак усе гэтыя інцыдэнты выяўляюць і дадатковы пласт праблемаў у сфэры нацыянальнае бясьпекі. Першасным тут ёсьць акурат ухваленьне рашэньня адказнымі асобамі што да дэманстрацыі прадуктаў расейскай прапаганды на агульнацыянальным узроўні й дазволу на канцэртную дзейнасьць прапагандыстам “русскаго міра”. Таксама было выяўленае, што да падтрымкі культурна-масавай дзейнасьці адэптаў “русскаго міра” маюць непасрэднае дачыненьне й дзяржаўныя прафсаюзы [34], якія пашыраюць пра яе інфармацыю на падкантрольных рэсурсах. Гэта сьведчыць пра наяўнасьць вялікае колькасьці патэнцыйных агентаў [35] расейскага ўплыву на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіраваньня, а таксама ў сэктары ворганаў дзяржаўнае бясьпекі Беларусі.

Толькі кансалідаванай грамадзянскай пазыцыяй можна дамагчыся зьменаў. Трэба працягваць адсочваць і неадкладна рэагаваць на далейшыя спробы расейскіх прапагандыстаў выступаць у іншых гарадох Беларусі.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [40] Дзяніс Івашын [41].

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [42])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [43] / Твітэр [44] / Telegram [45]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.