У справаздачы з 17 студзеня 2016 году назіральнікі спэцыяльнай маніторынгавай місыі АБСЭ зафіксавалі, што баявікі так званай «ДНР» занялі частку будынку больніцы ў мястэчку Тэльманава.
«У кантраляваным так званым «ДНР» Тэльманаве (50 км на паўночны ўсход ад Марыюпалю), назіральнікі 16 студзеня ўбачылі, што частка будынку больніцы была занятая ўзброенымі чальцамі «ДНР». Вакол уваходу ў будынак і на вокнах былі разьмешчаныя мяхі зь пяском і скрыні з боепрыпасамі», – вядзецца ў справаздачы. Назіральнікі місыі таксама зазначаюць, што такім чынам ўмацаваны яшчэ адзін будынак у населеным пункце.
На падставе гэтых дадзеных валянтэры міжнароднае арганізацыі InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку з выкарыстаньнем адкрытых крыніцаў інфармацыі што да населенага пункту Тэльманава і ягоных ваколіцаў. Мы выявілі скопішча 122-мм гаўбіцаў Д-30А і вайсковых грузавых аўтамабіляў баявікоў з так званае “1-ай АМСБр ЗС ДНР” на паўночна-ўсходнім ускрайку пасёлку за два кілямэтры ад будынку больніцы, якую баявікі зрабілі сваім пунктам дысьлякацыі.
Мапа разьмежаваньня бакоў ад liveuamap.com
Характэрна, што знаходжаньне ў гэтым населеным пункце гарматаў з калібрам больш за 100-мм, зьяўляецца парушэньнем менскіх дамоўленасьцяў. Гарматы такога тыпу маюць быць адведзеныя на адлегласьць больш за 25 кілямэтраў. Удакладнім, што ад Тэльманава да лініі разьмежаваньня на заходнім напрамку меней за 12 кілямэтраў.
Базысам для нашага расьледаваньня сталася старонка сацыяльнага профілю нейкага Максіма Тора (прозьвішча несапраўднае):
І ягоны фотаальбом з назовам «1 славянская» (поўны назоў гэтага НЗФ – “1-я асобная славянская мотастралковая брыгада, в/ч 08801). Фатаздымкі выкладзеныя 29 студзеня 2016 году і ёсьць актуальнымі праз тое, што зафіксаваныя ў фатаздымках баявікі маюць зімовую форму. Падчас аналізу атрымалася выявіць наступную інфармацыю:
- гаўбіцы Д-30А і вайсковыя грузавікі маркі Урал і КамАЗ схаваныя ў ангарах ў раёне пасёлку Тэльманава
- добры тэхнічны стан гаўбіцаў і аўтамабільнае тэхнікі, сьвежая афарбоўка і практычна новыя шыны
- на адной з гаўбіцаў нанесенае маркаваньне з заводзкім нумарам гарматы № Б1659 і пазначэньнем другой катэгорыі. Меркавана, тэхніка была ў захоўваньні на адной з БЗіРУТ (базаў захоўваньня і рамонту ўзбраеньня й тэхнікі). Нагадаем, што збройныя сілы РФ з 2013 году, апроч падразьдзяленьняў ПДВ, не выкарыстоўваюць гаўбіцы Д-30. Зьнятыя з узбраеньня адзінкі выправілі на базы захоўваньня, адкуль, як мы бачым, яны пасьпяхова былі перададзеныя баявікам “наваросіі”. Факт перадачы гаўбіцаў Д-30 расейскімі вайскоўцамі ўжо фігураваў у нашым расьледаваньні “Любоў артылерыстаў «Усевялікага войска Данскога»
- на дзьверы аўтамабілю нанесены тактычны знак “лічба «51» у белым трохкутніку”, які выкарыстоўвае “1-ая АМСБр”
- адсутнасьць часткі даху на ангары і геатэг фатаздымку дапамаглі ідэнтыфікаваць дакладнае мейсцазнаходжаньне, дзе ён быў зроблены
Ніжэй пададзеныя некаторыя скрыншоты з фотаальбому Максіма, якія выкарыстоўваліся для аналізу:
Далей пададзеныя скрыншоты, якія дазволілі вызначыць мейсцазнаходжаньне скопішча артылерыйскае тэхнікі.

Informnapalm чарговага разу зьвяртаецца да маніторынгавае місыі АБСЭ з просьбаю зьвярнуць увагу на гэтую інфармацыю і праверыць факт наяўнасьці «адведзенага» ўзбраення ў спэцыяльных мейсцах захоўваньня на такой адлегласьці ад лініі разьмежаваньня, якое парушае ўмовы менскіх дамоўленасьцяў.
Архівы старонкі і фатаздымкаў у сацсеціве:
http://archive.is/Rn1mj
http://archive.is/HHlbI
http://archive.is/g9Pzi
http://archive.is/TBPbk
http://archive.is/JU80J
http://archive.is/mm8CL
http://archive.is/gQ6uW
http://archive.is/shzvU
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледавання міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.












Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.


Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа