InformNapalm.org (Беларуская)

InformNapalm абвяргае фэйк, які агучыў беларускі экспэрт Ігар Тышкевіч у этэры 5 каналу

Экспэрт Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч у жывым этэры 5 каналу сьвядома зрабіў клясычны інфармацыйны ўкід супраць супольнасьці InformNapalm (крыніца). Для шматмільённай аўдыторыі ўкраінскага тэлеканалу ён зрабіў заяву, што беларуская служба InformNapalm супрацоўнічае з журналістам Лёлікам Ушкіным.

Афіцыйна заяўляем, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці й зьяўляецца адкрытай хлусьнёю. Яна адмыслова падрыхтаваная загадзя й агучаная падчас жывога этэру.

Журналіст Лёлік Ушкін (сапраўднае імя – Алег Новікаў) не зьяўляецца экспэртам у сфэры нацыянальнай або інфармацыйнай бясьпекі, InformNapalm ня мог мець зь ім хоць нейкую супрацу. Лёлік Ушкін ёсьць міжнародным аглядальнікам беларускага выданьня «Новы Час», але нават у межах гэтага выданьня зь ім няма аніякай супрацы. Наколькі разумеем, быў зьдзейсьнены адпаведны пошук мажлівых кандыдатураў сярод усіх журналістаў выданьня.  Гэта можна ўспрымаць і як ускосны працяг атакі на «Новы Час» – аднаго зь нешматлікіх незалежных друкаваных беларускамоўных выданьняў.

Таксама хочам зьвярнуць увагу сродкаў масавай інфармацыі, якія запрашаюць у свой этэр чалавека, які сьвядома й адкрыта распаўсюджвае хлусьню й дэзынфармацыю. Надаць належную ўвагу трэба і Украінскаму інстытуту будучыні, бо гэта непасрэдна падрывае давер да аднаго зь яго прадстаўнікоў экспэртнае супольнасьці. Адбываецца гэта ва ўмовах гібрыднае інфармацыйнае вайны, якая зьдзяйсьняецца супроць Украіны й Беларусі ня першы год.

Патрабуем, каб Ігар Тышкевіч зрабіў абвяржэньне сваёй хлусьні і папрасіў прабачэньня. Зрабіць гэта можна, напрыклад, на старонках выданьня «Обозреватель», дзе ён публікуецца.


Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version