• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

У Беларусь прыбываюць падразьдзяленьні й вайсковая тэхніка Збройных сілаў РФ

on 2019-06-21 | 0 Comment | HUMINT | Беларусь | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

Падразьдзяленьні, узбраеньне й вайсковая тэхніка Заходняй вайсковай акругі (ЗВА) Збройных сілаў (ЗС) РФ прыбываюць на тэрыторыю Беларусі. Паводле афіцыйных паведамленьняў абаронных ведамстваў РФ і РБ, расейскія вайскоўцы нібыта маюць удзельнічаць у парадзе 3 ліпеня ў Менску.

Першыя дакумантальныя сьведчаньні масавага перакідваньня падразьдзяленьняў ЗС РФ у Беларусь надалі актывісты Руху Салідарнасьці «Разам», якія ўвечары 20 чэрвеня 2019 г. зафіксавалі ў Воршы эшалён з расейскай вайсковай тэхнікай. Фотафіксацыю бронетранспартэраў БТР-82А дзяржавы-агрэсара актывісты зрабілі непадалёк аршанскага чыгуначнага вакзалу.

Фота расейскай вайсковай тэхнікі ў Воршы / Алена Талстая, Рух Салідарнасьці “Разам”

Характэрна, што Міністэрства абароны РБ заявіла, што расейскія вайскоўцы для ўдзелу ў парадзе прыбылі менавіта 21 чэрвеня, што, відавочна, супярэчыць пададзеным вышэй фактам.

Згодна з паведамленьнем прэс-службы Заходняй вайсковай акругі ЗС РФ і з наяўнай інфармацыяй пра арганізацыйна-штатную структуру й склад Збройных сілаў РФ для ўдзелу ў парадзе ў Беларусь перакідваюцца вайскоўцы з складу 4-й Кантэміраўскай дывізіі (в/ч 19612, кіраваньне – г. Нара-Фамінск Маскоўскай вобл.) і 27-й Сэвастопальскай асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 61899, пункт сталай дысьлякацыі – селішча Масрэнтген, Масква). Абодва злучэньні ўваходзяць у склад навастворанай 1-й танкавай арміі ЗС РФ. Відавочна бронетранспартэры 27-й АМСБр і патрапілі ў аб’ектывы сродкаў фотафіксацыі.

Фота: mil.by

Для ўдзелу ў парадзе ў складзе пешых і мэханізаваных разьлікаў маюць перакінуць ня менш за 300 вайскоўцаў ЗС РФ.

Фота: mil.by

Апроч гэтага 3 ліпеня 2019 г. у небе над Менскам будзе задзейнічаная й авіяцыя Паветрана-касьмічных войскаў РФ, меркавана пілатажная група «Бэркуты» з складу 344-га таржоцкага Цэнтру баявога выкарыстаньня й перавучваньня лётнага складу  (гэлікоптэры Ка-52) і меркавана 47-га асобнага зьмяшанага авіяцыйнага палку (зьнішчальнікі-бамбоўцы Су-34). Авіяцыйная тэхніка гэтых падразьдзяленьняў раней ужо была зафіксаваная ў Беларусі падчас супольных стратэгічных вышкалаў «Запад 2017». Таксама ў паветранай частцы параду заплянаваныя палёты над беларускай сталіцай расейскіх шматмэтавых гэлікоптэраў Мі-8 і зьнішчальнікаў Су-30.

Чытайце больш: Маніторынгавая кампанія вайсковых вышкалаў «Запад-2017». Вынікі й высновы

Асаблівай увагі таксама заслуговае яшчэ адно паведамленьне прэс-службы Заходняй вайсковай акругі ЗС РФ. Паводле інфармацыі гэтага падразьдзяленьня па сувязі з СМІ, яшчэ 18 чэрвеня васкоўцы й баявая тэхніка ракетнай брыгады 1-й танкавай арміі ЗВА зьдзейсьнілі пагрузку на чыгуначныя плятформы й выправіліся ў Менск для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня.

Вядзецца пра перакідваньне ў Беларусь апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» 112-й ракетнай брыгады (в/ч 03333, сталы пункт дысьлякацыі г. Шуя, Южны гарадок, Іванаўская вобласьць, РФ). Адлегласьць ад мейсца дысьлякацыі вайсковай часткі да Менску складае 930 км і больш за 1000 км праз чыгуначнае спалучэньне.

АТРК “Іскандэр”

Цалкам мажліва, расейскія ракетнікі пад прыкрыцьцём удзелу ў парадзе адпрацоўваць апэратыўнае высоўваньне з пункту сваёй сталай дысьлякацыі ў прызначаныя пазыцыйныя раёны ў Беларусі, што можна разглядаць як пэўны элемэнт наступальных дзеяньняў. Сьлед асабліва зазначыць, што Расея разглядае тэрыторыю Беларусі выключна як буфэрную зону для вядзеньня мажлівых ваенных дзеяньняў з краінамі блёку NATO (перадусім Польшчай, Летувай і Латвіяй) і Украінай.

Беларуская служба InformNapalm зьдзяйсьняе маніторынг што да знаходжаньня на тэрыторыі нашай краіны падразьдзяленьняў дзяржавы-агрэсара Расейскай Фэдэрацыі.

Інфармацыю, фота- й відэафіксацыю што да перасоўваньня расейскай арміі па тэрыторыі Беларусі просьба паведамляць на адрэсу беларускай службы InformNapalm у Фэйсбуку: facebook.com/by.informnapalm.org.


Аддзел маніторынгу беларускае службы
міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Загалоўнае фота – mil.by.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 1-я ТА1-я танкавая армія27-я АМСБр27-я Сэвастопальская асобная мотастралковая брыгада3 ліпеня344-ы таржоцкі Цэнтар4-я Кантэміраўская дывізіяАТРК "Іскандэр"БТР-82АБэркутыЗбройныя Сілы РФКа-52парадСу-30Су-34

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

    2020-07-06 - 0 Comment
  • Гібрыдная агрэсія РФ: Беларусь і Украіна ў прыцэле расейскага нэаімпэрыялізму (OSINT-аналіз)

    2020-02-14 - 0 Comment
  • Ідэнтыфікаваны вайсковец 417-га асобнага выведбату ЗС РФ, якія ўдзельнічаў у нападзе на Грузію

    2019-08-14 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 46217 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

August 2022
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.