Спецгруппай СБ Украіны ў рамках АТА з прыцягненнем 11 батальёна тэрытарыяльнай абароны 10 жніўня г.г. затрымалі тэрарыстычную групу ў складзе 5 грамадзян Украіны.
Тэрарыстычная групоўка з’яўляецца часткай незаконнага ваенізаванага фарміравання пад камандаваннем прадстаўніка тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» Пятрова В.М. (грамадзянін Расейскай Федэрацыі, генерал-маёр Кубанскай казацкай асацыяцыі, пазыўны «Баця»).
Члены групы тэрарызавалі мірнае насельніцтва ў раёне Дэбальцева Данецкай вобласці. Выконвалі задачы па ўсталяванні месцаў дыслакацыі апорных пунктаў Узброеных Сіл Украіны, а таксама вывучалі маршруты руху ўкраінскай ваеннай тэхнікі і асабістага складу.
Затрыманыя злачынцы непасрэдна падчас падрыхтоўкі да здзяйснення дыверсіі ў дачыненні да аднаго з аб’ектаў ўкраінскай арміі, разгорнутага на перадавых пазіцыях. У тэрарыстаў канфіскавана зброя і боепрыпасы, у прыватнасці: ручны супрацьтанкавы гранатамёт і зарады да яго, аўтаматы Калашнікава, патроны да стралковай зброі, гранаты Ф-1 і РГД.
Факт прыналежнасці да незаконных ваенізаваных фарміраванняў і ўдзелу ва ўзброеным супрацьстаянні з сіламі АТА затрыманыя прызналі.
Дапытаныя тэрарысты паведамілі важлівую інфармацыю аб месцах дыслакацыі асобных падраздзяленняў тэрарыстаў «ЛНР», колькасці жывой сілы і ўзбраенні.
Распачата крымінальная справа, праводзяцца следчыя і працэсуальныя дзеянні.
На Донеччині затримано терористичну групу
Пераклад Кацярыны Катэнка
