InformNapalm.org (Беларуская)

У Крым перакінутыя спэцмодулі брыгады ўпраўленьня ЗС РФ

23 красавіка гэтага году  на відэапартале “youtube” быў зьмешчаны відэаролік з назовам “Крым, Керч”, аўтар Аляксандар Л. У пазначаным відэа зафіксаваная калёна, якая складаецца прыблізна зь дзесяці 3-х і 4-х восных “КамАЗаў”, у тым ліку зь незвычайнымі кунгамі і прычэпамі.

Глядзіце Мейсца здымкі Керч, вул.Маршала Ярэменкі

Гэтыя “КамАЗы” належаць адной з брыгадаў упраўленьня ЗС РФ (дакладную прыналежнасьць выявіць не атрымалася) і маюць спэцмодулі з найноўшым электронным абсталяваньнем, у тым ліку аўтаматычнымі сыстэмамі ўпраўленьня войскамі і рознага кшталту сродкамі сувязі.

Заўвага: Матар’ял і фатаздымкі падобных “КамАЗаў” с АСУ на прыкладзе 1-й брыгады ўпраўленьня Заходняе вайсковае акругі, упершыню былі апублікаваныя напрыканцы 2011 году ў блозе “twower“.

Падобныя комплексы сродкаў аўтаматызацыі штабоў розных узроўняў зьяўляюцца праэктам расейскага прадпрыемства ФДУП “Канцэрн “Сыстэмпрам”” і ўваходзяць у аўтаматызаваную сыстэму ўпраўленьня войскамі.

Паводле крыніцы інфармацыі, асноўнымі задачамі брыгады ўпраўленьня зьяўляюцца (вытрымка):

 

Паводле інфармацыі расейскага сайта “vpk”, на працягу апошніх двух гадоў арсэнал брыгады ўпраўленьня Паўднёвае вайсковае акругі абнавіўся сучаснай лічбавай тэхнікай больш чым на 70 адсоткаў, у тым ліку палявымі перасоўнымі пунктамі ўпраўленьня, вузламі сувязі, радыёрэлейнымі станцыямі сувязі “Р-419-МП”, “Р-166″ на базе аўтамабіляў “КамАЗ”.

 

Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі: Іраклі Камахідзэ, Андрэй Гарын і krmvictory.

 

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Перакалад Дзяніса Івашына

RU: В Крым переброшены спецмодули бригады управления ВС РФ

Exit mobile version