InformNapalm.org (Беларуская)

У прамзоне Луганска выяўленыя вялікія скопішчы боепрыпасаў і расейскай тэхнікі

У прадмесьці Луганска ў прамзоне пгт.Юбілейнае расейскія акупанты абсталявалі вайсковую базу, на якой знаходзіцца разнастайная расейская вайсковая тэхніка і горы боепрыпасаў. Дадзеныя пра гэтую базу былі атрыманыя Міжнароднай валянтэрскай супольнасьцю InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT).

Падчас маніторынгу сацсетак было выяўленае фота з 11 студзеня 2016 году з вайсковай тэхнікай акупацыйных войскаў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі колішняга ТАА «УГМК-Алчэўск» у н.п.Юбілейнае.

Падчас вывучэньня сувязяў баявікоў у сацсетках было выяўленае падобнае летняе фота, але зробленае паблізу другога казлавога крану, які знаходзіцца на гэтай жа тэрыторыі.

На фота мясцовыя луганскія баявікі Рыпала Вадзім Сяргеевіч і Кудрын Максім, якія маюць сваякоў і знаёмых у прыфрантавых населеных пунктах – Шчасьці і Станіцы-Луганскай.

Абодва фатаздымкі накладзеныя на мапу і пазначаныя лічбамі «1» і «2» у мейсцах іхнае здымкі.

Падчас параўнаньня здымкаў на Google.Maps і на Яндэкс.Мапы было выяўленае, што на суседніх тэрыторыях таксама знаходзіцца разнастайная вайсковая тэхніка.

Спадарожнікавы здымак гэтага раёну можна параўнаць з архіўным здымкам з 03.07.2015 г., які зроблены зь бесьпілётніку «Арміі SOS» і пададзены нам Юр’ем Касьянавым.

Зялёнай стрэлкай мы пазначылі пашкоджаны дах будынку, пра які будзе гаворка ніжэй.

Далей у профілях яшчэ двух мясцовых луганскіх баявікоў: Ільін Андрэй Анатолевіч і Бугаеў  Мікалай Мікалаевіч, былі выяўленыя летнія фатаздымкі (1, 2) памяшканьняў, якія ажно да столяў запоўненыя боепрыпасамі.

Падчас дэталёвага вывучэньня профіляў гэтых баевікоў стае зразумелым, што асноўныя мейсцы іхнага знаходжаньня гэта: вайсковыя палігоны ля Луганска і гэтая прамзона ў н.п.Юбілейным.

Расейскія вайсковыя УРАЛы ля чырвонага будынку з пашкоджаным дахам і інструктаж з навучаньнем баявікоў што да працы з 120-мм мінамётамі.

 

І спынімся на двух скрыншотах паведамленьняў з групы «Зводы апалчэньня». У твітэры з 16 чэрвеня 2015 году, тэкст (тут  і далей пакідаем у арыгінале): «Минский цирк скоро закончится. Мы готовы и мы освободим Новороссию!» і пасьля на іхным сайце 25.06.2015 г., тэкст: «Победа и освобождение Новороссии неизбежны. Ополчение готовится к борьбе и аккумулирует боеприпасы на складах».

 

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version