InformNapalm.org (Беларуская)

У Растоўскай вобласьці зафіксаваныя найноўшыя бронеаўтамабілі “Урал-63095”

1

Падчас OSINT-выведкі быў зафіксаваны эшалён з разнастайнай вайсковай тэхнікай у раёне гораду Каменск-Шахцінскі. Асаблівую ўвагу прыцягвае найноўшы расейскі бронеаўтамабіль “Урал-63095” праэкту “Тайфун” на плятформах вайсковага эшалёну.

Некалькі словаў пра бронеаўтамабіль. Разпрацоўшчыкі запэўніваюць, што машына больш надзейная за БТР і вытрымлівае падрыў супрацьтанкавай міны. “Урал” складаецца з трохмясцовай кабіны і пасажырскага модулю для 12 чалавек. Паводле разпрацоўшчыкаў машына абароненая лепш, чым БТРы, што знаходзяцца на ўзбраеньні расейскай арміі і не саступаюць натаўскім адпаведнікам “Тайфун”.

Адзначу, што на фота расейскія жаўнэры з 74-й матастралковай брыгады (в/ч 21005 ЦВА – Юрга, Кемераўская вобласьць), якія зараз знаходзяцца ў Краснасулінскім раёне Растоўскае вобласьці.

Нагадаем, што 20 красавіка 2015 году мы паведамлялі пра тое, што эшалёны з вайсковай тэхнікай працягваюць прыбываць да мяжы з Украінай.

@BuTaJIu4eK, InformNapalm

Перакалад Дзяніса Івашына

RU: В Ростовской области зафиксированы новейшие бронеавтомобили “Урал-63095″

Exit mobile version