- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

У Растоўскую вобласць перакынута падраздзяленьне 6-ай танкавай брыгады

Падчас маніторынгу прыгранічнага з Украінай ўчастка Растоўскай вобласці, які праводзіцца камандай InformNapalm.org [1] ў рамках OSINT мерапрыемстваў, выяўлена перакідка свежага падраздзялення са складу 6-ай асобнай танкавай брыгады (в/ч 54096, месца дыслакацыі Ніжні Ноўгарад, Муліна) Заходняй ваеннай акругі.

71 [2]

Згодна са здабытай інфармацыі, падраздзяленне ў Растоўскую вобласць было перакінута да 20-тых чысел чэрвеня 2015 года, меркаваны склад – танкавая рота, месца часовага базавання – Мяснікоўскій раён. Інфармацыя па складзе ўдакладняецца, магчыма, разам з танкістамі ў Растоўскую вобласць перакінута паўнавартасная тактычная група 6-ай ТБр, у складзе мотастралкоў, артылерыі і падраздзяленняў забеспячэння.

33 [3]

2 [4]4 [5]5 [6]

 

Нагадваем, што гэта не першая “Растоўскі-ўкраінская” камандзіроўка танкістаў з Муліна. Яшчэ ўвосень 2014 года ў Матвеева-Курганскім раёне Растоўскай вобласці ў адным з палявых лагераў расейскай групоўкі фіксаваліся змешаныя падраздзяленьня 6-й танкавай брыгады, якія мелі адметныя ідэнтыфікацыйныя знакі ў выглядзе “тоўстых белых кропак”. Падбітыя і спаленыя танкі гэтай жа брыгады былі зафіксаваныя і ва Украіне. Больш за тое, ёсць відэа ад украінскіх байцоў з допытаў палонных расейскіх танкістаў з гэтай жа танкавай брыгады.

Пасля асенне-зімовай ратацыі, танкі Мулинскай брыгады ў Растоўскай вобласці больш не фіксаваліся, хутчэй за ўсё тэхніка, што засталася ў страі, была вывезена на рамонт. Ну а зараз, у рамках чарговай ратацыі, танкі 6-й брыгады зноў перакінутыя да ўкраінскай мяжы.

Заўвага: імёны і асобы расейскіх вайскоўцаў з 6-й ТБр схаваныя наўмысна, так бы застрахавацца ад ФСБ-шных сачыльшчыкаў-падціральшчыкаў, тым самым у нас ёсць магчымасць адсочваць дадзенае падраздзяленне далей.

Глядзіце тэматычныя тэгі па 6-й асобнай танкавай брыгадзе, падрыхтаваныя камандай InformNapalm.org [1] раней:
Чарговая хлусня расейскай прапаганды – танкі “Т-72ДЗ (БЗ)” [7]. September 23, 2014
Расейскія вайскоўцы з 6-й танкавай брыгады носяць форму Унутраных войскаў МУС РФ [8]. October 1, 2014
Ба! Знаёмыя ўсё танкі! [9] October 30, 2014
Куды знікаюць “тэрміновыя” расейскія кантрактнікі з Муліна [10]. February 15, 2015
Інтэрнэт-карыстальнікі ідэнтыфікавалі палонных расейскіх салдат пад Ілавайскам. [11] March 22, 2015

Матэрыял да публікацыі падрыхтавалі: Іраклі Камахідзэ [12] і krmvictory [13].

(С) Інфармацыя падрыхтавана спецыяльна для сайта InformNapalm [1], пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на аўтара і наш праект абавязковая.

Пераклад Кацярыны Катэнка [14]

RU: В Ростовскую область переброшено подразделение 6-й танковой бригады. [15]