InformNapalm.org (Беларуская)

У ценю катастрофы рэйсу MH17: сучасныя сыстэмы супрацьпаветранай абароны выяўленыя ва ўзбраеньні тэрарыстаў «Л/ДНР»

Чарговы тып найноўшае расейскай вайсковае тэхнікі – камплект падсыстэмы кіраваньня СПА тактычнага зьвяна «Барнаул-Т», які паступіў ва ўзбраеньне ЗС РФ толькі ў 2009 годзе, у 2015 ужо зьявіўся на акупаваным Данбасе. Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm выявіла новыя доказы паставак сучасных тыпаў узбраеньняў «Барнаул-Т» і «Тор-М1» тэрарыстычным фармаваньням «Л/ДНР», кіраваньне якімі зьдзяйсьняюць кадравыя расейскія вайскоўцы. Пастаўкі расейскіх сучасных тыпаў зброі тэрарыстам разам з сыстэмамі СПА ўжо сталіся прычынай некалькі маштабных трагедыяў на Данбасе. Рэйс MH17 – трагічны прыклад расейскага тэрору з міжнародным маштабам.

Аб’ект расьледаваньня

Бліноў Дзьмітры Георгіевіч, пазыўны «Чайка», нарадзіўся 4 красавіка 1988 году (архіў  фотаальбому). З 2006 – 2008 гг. праходзіў тэрміновую службу ў вайсковай частцы №16662, войскі фэдэральнай службы аховы (ФСА), шараговец, кіроўца-электрык (падстанцыя-генэратар). З 2011 па 2014 г. служыў камандырам аддзяленьня ў пажарнай частцы №76 гораду Верашчагін Пермскага краю. З 2014 па 2016 г. прымаў удзел у баявых дзеяньнях на Данбасе ў складзе расейскага акупацыйнага корпусу ў складзе разьліку зэнітнай ўстаноўкі ЗП-23-02 зэнітна-артылерыйскай батарэі так званага камэнданцкага палку 1 АК «ДНР» (в/ч 08816). У 2016 г. вярнуўся ў Расею й працягнуў служыць у пажарнай частцы г. Верашчагін.

Камплект падсыстэмы кіраваньня СПА «Барнаул-Т»

22 траўня 2015 году Дзьмітры Бліноў выклаў у сваім фотаальбоме здымкі модулю выведкі й кіраваньня 9С932-1 на базе гусенічнага шасі МТ-ЛБ, які ўваходзіць у склад комплексу «Барнаул-Т» [1], [2].

Exit mobile version