InformNapalm.org (Беларуская)

У зоне ААС захоплены расейскі БпЛА «Гранат-2». Факты застасаваньня на Данбасе

У зоне правядзеньня Апэрацыі аб’яднаных сілаў (ААС) украінскія вайскоўцы захапілі расейскі шматфункцыянальны бесьпілётны лятальны апарат (БпЛА) «Гранат-2». Гэта далёка ня першы выпадак фіксацыі гэтага тыпу расейскіх БпЛА на Данбасе, аднак ён дэманструе, што Расея не адмовілася ад сваіх агрэсіўных намераў і працягвае кіраваць гібрыднымі войскамі й спансаваць іхныя дзеяньні ў зоне баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны.

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm атрымала для вывучэньня й аналізу некалькі фатаздымкаў разборкі гэтага БпЛА, якія будуць цікавыя для адмыслоўцаў.

Чытайце таксама: Расейскі БпЛА “Арлан-10” складаецца з дэталяў вытворчасьці ЗША й іншых краін – фотасправаздача

БпЛА «Гранат-2» ужо фігураваў у базе дадзеных доказаў InformNapalm пра выкарыстаньне адзінак расейскага ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі на Данбасе.

Таксама вызначанае, дзе менавіта праводзілася падрыхтоўка апэратараў. Валянтэры InformNapalm выявілі фотадоказы зь геалякацыяй на тэрыторыі Кузьмінскага палігону Мясьнікоўскага раёну Растоўскае вобласьці, дзе ў снежні 2014 году МА РФ праводзіла падрыхтоўку тэрарыстаў і навучала іх выкарыстоваць БпЛА «Гранат-2» для вядзеньня вайны на Данбасе.

Сярод сабраных InformNapalm доказаў маецца таксама відэа баявікоў, у якім расейскія найміты зьдзяйсьнялі выведку пазыцыяў украінскіх вайскоўцаў з дапамогаю БпЛА «Гранат-2», каардынаты аб’ектаў перадаваліся адразу на ноўтбук Panasonic, які ўваходзіць у склад комплексу.


Матар’ял падрыхтаваў Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

 

Exit mobile version