Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm атрымалі эксклюзыўныя правы ад украінскага кібэральянсу FalconsFlame, Trinity і Рух8 для публікацыі дэталяў узлому карпаратыўнага парталу расейскае дзяржаўнае тэлевізыі “Первый канал” (рас.).
Варта зазначыць, што на гэтым тыдні валянтэры-выведнікі InformNapalm апублікавалі расьледаваньне на падставе матар’ялаў, якія нам перадалі актывісты кібэральянсу: “Узлом прапагандыстаў РФ. Частка 1. Зенін: садзейнічаньне тэрарыстам, афшоры і адпачынак у Эўропе”, у якім была раскрытая інфармацыя пра карэспандэнта “Первый канал” Сяргея Зеніна. Як запэўніваюць хакеры, масыў дадзеных мае памер 116.4 Гб і праз слушны аналіз можа быць доказавай базай у міжнародных судох супраць РФ. Таксама прапануем пагледзець відэасьведчаньне ўзлому парталу.
P.S. Валянтэры супольнасьці InformNapalm ня маюць аніякага дачыненьня да хакерскіх узломаў. Гэтая публікацыя ўсяго толькі крыніца для інфармаваньня грамадзкасьці пра падзеі, якія адбываюцца ў кібэрпрасторы.
Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm на падставе інфармацыі, перададзенай кібэральянсам FalconsFlame, Trinity і Рух8.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
