- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Узбраеньне РФ на Данбасе: справаздача InformNapalm на сэсіі Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы

Вынікі справаздачы InformNapalm для ПАРЭ

Для азнаямленьня можаце спампаваць PDF-вэрсію дакладу [1].

Апісаньне справаздачы

Зробленая справаздача грунтуецца на дадзеных расьледаваньняў, зьдзейсьненых міжнароднай выведвальнай супольнасьцю InformNapalm на працягу кастрычніка 2014 – жніўня 2016 году, якія былі апублікаваныя на нашым рэсурсе. Зробленае падсумаваньне 44 спэцыяльных расьледаваньняў, у якіх ідэнтыфікаваныя 33 тыпы расейскай вайсковай тэхнікі, адзінкі якой выкарыстоўвалі расейска-тэрарыстычныя сілы ў зоне вайсковых дзеяньняў на Данбасе.

pdf-fotoБольшая частка тэхнікі, пазначанай у справаздачы, адносна новая, паступіла ва ўзбраеньне ЗС РФ з 2004 па 2015 год. Гэтая вайсковая тэхніка не вырабляецца ва Украіне, большасьць яе ніколі не імпартавалася ва Украіну, таму яна не магла патрапіць у рукі супраціўніку ў якасьці вайсковага трафею.

Кіраваньне і абслугоўваньне найноўшай вайсковай тэхнікай зьдзяйсьняецца кваліфікаваным пэрсаналам – кадравымі расейскімі вайскоўцамі.

Пазначаныя факты сьведчаць пра тое, што Расейская Фэдэрацыя сыстэматычна забясьпечвала і працягвае забясьпечваць расейска-тэрарыстычныя сілы на Данбасе сучаснай вайсковай тэхнікай, а таксама накіроўвае вайскоўцаў, якія яе эксплюатуюць.

Мэтодалёгія

Ідэнтыфікацыя адзінак вайсковае тэхнікі расейскага акупацыйнага кантынгенту на Данбасе зьдзяйсьняецца з дапамогаю  адкрытых крыніцаў:

Стандартнае расьледаваньне адбываецца з дапамогаю разнастайных крыніцаў інфармацыі для выяўленьня й ідэнтыфікацыі пэўнае адзінкі вайсковае тэхнікі. У шматлікіх выпадках вызначаюцца нават расейскія вайсковыя часткі, якім належаць зафіксаваныя адзінкі тэхнікі.

Багацьце фотаматар’ялу ў пэрсанальных профілях расейскіх вайскоўцаў і баявікоў у сацыяльных сетках «OK», «VK» і «FB» непасрэдным чынам дапамагае выяўленьню. Ідэнтыфікацыя мясцовасьці адбываецца паводле геатэгаў фатаздымкаў, а таксама паводле характэрных асаблівасьцяў краявіду і архітэктуры мясцовасьці.

Хаця магчымасьці працы на акупаванай тэрыторыі для ўкраінскае тэлевізіі вельмі абмежаваныя, вялікая колькасьць матар’ялаў для аналізу падаюць прапагандысцкія СМІ, якія там свабодна працуюць і адлюстроўваюць пазыцыю прарасейскіх сілаў.

Вынікі расьледаваньняў неаднаразова былі пацьверджаныя ў працэсе выяўлення новых фактаў. У прыватнасьці, іх пацьверджваюць іншыя арганізацыі, журналісты, афіцыйныя структуры Украіны, міжнародныя сьледчыя.

Гэтая справаздача зьяўляецца выключна вынікам расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. У сьпісе няма адзінак узбраеньня, пра якое паведамлялі відавочцы, СМІ і афіцыйныя структуры Украіны, аднак пры гэтым не падмацоўвалі інфармацыю фота- або відэасьведчаньнямі.

 

Рэзюмэ

Прапанаваны сьпіс зьяўляецца факталягічным, але не канчатковым. Цалкам мажліва, шматлікія адзінкі найноўшае расейскай вайсковае тэхнікі на Данбасе яшчэ будуць выяўленыя і ідэнтыфікаваныя выведнікамі InformNapalm. Таксама матар’ялы расьледаваньняў не даюць адказ на пытаньне што да колькасьці кожнай выяўленай на акупаванай тэрыторыі Данбаса адзінкі расейскага ўзбраеньня.

Выкарыстанне найноўшай расейскай вайсковай тэхнікі на Данбасе не зьяўляецца масавым і ёсьць, збольшага, выпрабаваньнем. Большая частка выяўленых комплексаў належыць да сродкаў радыёэлектроннай выведкі й радыёэлектроннай барацьбы.

Паралельна з выпрабаваньнем на Данбасе найноўшых тыпаў узбраеньня вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі насычае акупаваныя тэрыторыі Украіны старым савецкім узбраеннем, напрыклад:

Гэтая і іншая вайсковая тэхніка расейска-тэрарыстычных сілаў на Данбасе неаднаразова фіксавалася ў расьледаваньнях InformNapalm. Аднак доказ наўпроставых паставак гэтых адзінак тэхнікі баявікам з РФ патрабуе іншых працэдураў і таму выходзіць за межы пададзенае справаздачы.

Асноўная частка матар’ялу маецца ў поўнай вэрсіі справаздачы.