- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Узламаная схема каардынацыі расейскіх прапагандыстаў: задачы, аплата, справаздачы

У гэтым расьледаваньні, якое грунтуецца на аналізе закрытых дадзеных з выкарыстаньнем дадатковай выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT), раскрытая схема каардынацыі расейскіх інфармацыйных дыверсантаў, якія зьдзяйсьняюць падрыўную дзейнасьць супроць Украіны й ажыцьцяўляюць інфармацыйнае забесьпячэньне дзеяньняў гібрыдных тэрарыстычных сілаў Расеі. У публікацыі раскрыты поўны цыкл ад пастаноўкі задач куратарамі, да аплаты і справаздачаў пра зьдзейсьненыя апэрацыі.

Нагадаем, што 28 чэрвеня 2016 г. украінскія патрыёты з кібэр-альянсу FalconsFlame [1], Trinity [2]Рух8 [3] і КібэрХунта [4] зьдзейсьнілі пасьпяховую апэрацыю #opDay28 [5] узлому ланцуга расейскіх прапагандысцкіх інфармацыйных рэсурсаў. У выніку 17 «інфармацыйных» рэсурсаў атрымалі ін’екцыю сыроваткі праўды [6] ад рыцараў кібэр-прасторы.

Разам з сайтамі былі ўзламаныя і электронныя паштовыя скрыні, акаўнты сацыяльных сетак і воблачныя сховішчы асобаў, якія маюць дачыненьне да працы гэтых рэсурсаў прапаганды. Гэта рэдактары, сыстэмныя адміністратары, журналісты, а таксама куратары й фінансісты з РФ. Усе дадзеныя, атрыманыя ў выніку ўзломаў, былі перададзеныя валянтэрам-выведнікам InformNapalm для вывучэньня й аналізу дзеля інфармаваньня грамадзкасьці. Сёньня мы хочам надаць ўвагу аналізу ўзламанага ліставаньня аднаго з выканаўцаў расейскай агрэсіўнай прапаганды Дмітрыеўскага Аляксандра Уладзімеравіча.

Замоўца

Тарас Аляксееў [7] (архіў профілю [8], кантакты [9], архіў профілю №2 [10], кантакты [11]), грамадзянін РФ. Нарадзіўся 26.05.1979 г. Жыве ў Маскве. Адрэса электроннай пошты: [email protected], нумар мабільнага тэлефону: +79067778761. У сакавіку 2014 году прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы незаконнага марыянэткавага рэфэрэндуму ў Крыме. Мае доступ да дакумантаў Крымскага СБУ з грыфам “сакрэтна”. Фатаздымкі Аляксеева за 2010 год былі выяўленыя ў фотаальбоме Ганны Грыцаеўскай (1 [12], 2 [13]).

Selection_076 [14]Selection_074 [15]Selection_073 [16]

Сьлед зазначыць, што тры сябры Аляксеева з сацсеціва Facebook навучаліся ў Вайсковым Унівэрсытэце Міністэрства Абароны РФ (ВУ МА РФ). Вядома, што гэтая вайсковая ВНУ рыхтуе кадры адмысловай вайсковай прапаганды [17] на факультэце «замежная вайсковая інфармацыя». Ніжэй пададзеныя асноўныя патрабаваньні й пажаданьні Аляксеева як замоўцы, якія на 100% супадаюць з дзейнасьцю вышэйзгаданых адмыслоўцаў (пакідаем у арыгінале):

«Нужно чтото типа того, чем я (мы) занимаюсь здесь. нужен центральный оператор и группа людей, короые смогут рботать на фэйсбуке, соцсетях, твитере, и.т.д. люди должны быть с такой работой знакомые и надежные. Общение как и у меня отдельно каждый с оператором. Вбросы новостей, троллинг выделенных групп в контакте, продвижение нужных материалов, поддержка работы нужных групп. Пока только информ аспект, в этих целях нужны координатор у вас, в луг…, и если ктото есть, в хар….

на зарплате сидит главный оператор, он по нашему заданию формулирует задачи и оценивает эффективность работы. это первый этап, он не потребует помещений и риск нежданныхгостей минимален. Основная задача, формирование мнений и идей укроязычном сегменте. Когда эта работа заладится, будем думать о спортзале и идеологии и прочем. так сможем построиться? много людей не надо, главное начать, главное доверие внутри этой группы — 100%».

 Selection_084

Выканаўца

Дмітрыеўскі Аляксандар Уладзімеравіч [18] (архіў профілю [19]), грамадзянін РФ. Нарадзіўся 27.08.1974 г. Пашпарт: 2908 338551, мае рэгістрацыю з адрэсаю: вёска Васюніна Уладзімерскай вобласьці, дом №3. ІНП 402902394100. Мае нерухомасьць ва Украіне, горад Макееўка, вул. Астроўскага, д.23, кв. 3. Выкарыстоўвае наступныя нумары мабільных тэлефонаў: +380 71 3020705, +380 50 6065653, +7 903 6832300. Адрэса электроннай пошты: [email protected]. Адміністратар тэрарыстычнага інфармацыйнага рэсурсу МІА «Новороссия» (рас.), карэспандэнт газэты «Данецкі кряж» (рас.), рэдактар расейскага прапагандысцкага інфармацыйнага рэсурсу “Сегодня.ру”, фінансавы пасярэднік [20] між памочнікам дэпутата Дзяржаўнай Думы РФ і супрацоўнікамі МІА «Новороссия», чалец арганізацыі «Изборский клуб» (рас.). Актыўна рыхтаваў глебу для акупацыі Данбаса расейскімі гібрыднымі войскамі.

Selection_079 [21]

Selection_078 [22]

Замовы й справаздачы пра выкананую працу

Замовы на стварэньне антыўкраінскае прапаганды, ейную публікацыю і распаўсюд у сацсетках Аляксееў перадаваў Дмітрыеўскаму праз электронную пошту. Напрыклад у адным зь лістоў з 19.03.2014 г. пазначаныя наступныя заданьні (пакідаем у арыгінале):

есть необходимость поднимать темы

  1. силы самообороны из Киева марадерствуют, грабят насилут людей на юго-востоке

  2. Отмечены факты продажи военными всу оружия местному населению, по слухам у них можно купить все, вплоть до бтр

  3. идет распродажа нацбогатств, из музеев пропадают ценности

Праз тры дні Дмітрыеўскі дасылае справаздачу пра выкананую працу ў выглядзе лісту з пералікам публікацыяў у прапагандысцкім інтэрнэт-выданьні “Сегодня.ру” (рас.):

Selection_080 [23]

Selection_081 [24]

Аплата

Узнагароджаньне за публікацыю і распаўсюд прапаганды Дмітрыеўскі (WMID: 294744496868, пашпарт [25]) атрымліваў ад Аляксеева праз сыстэму электронных грошай. Згодна зь ліставаньнем вялося пра адзін мільён расейскіх рублёў, гэтая сума была вызначаная яму на адзін год працы.

Selection_082 [26]Selection_086 [27]Бонус

У адным зь лістоў Дмітрыеўскі падае кантакты нейкага Пракоф’ева Барыса Анатолевіча: +7 499 2441727, +7 916 8379018, [email protected] [28], якога пазначае як свайго куратара ў Міністэрстве замежных справаў РФ. Характэрна, што першыя тры лічбы «244» нумару стацыянарнага тэлефону адпавядаюць пулу кантактных тэлефонаў МЗС РФ у Маскве.

Selection_088 [29]

 


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў [30] на падставе аналізу дадзеных, перададзеных хакерскім кібэра-льянсам FalconsFlame [1], Trinity [2], Рух8 [3] і КібэрХунта [4].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [31].

 (CC BY 4.0 [32]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [33], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.