- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Вайскоўцы 15-га атраду спэцыяльнага прызначэньня УВ РФ «Вяціч» ваююць на Данбасе за “ДНР”

«Данецкі сэпаратыст» з 15-га атраду спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў (АСпН УВ) МУС РФ «Вяціч».

Працягваем раскрываць факты прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў ва Украіне. Гэтым разам быў ідэнтыфікаваны чарговы ўдзельнік «грамадзянскай вайны», тэрарыст «Арцём Купрыянаў» (архіў [1]), У выніку зьдзейсьненага OSINT-расьледаваньня было выяўленае ягонае сапраўднае імя – Айтуган Юнусаў (архіў [2]) і вызначанае, што ён зьяўляецца байцом расейскага спэцназу з 15-га АСпН УВ МУС РФ «Вяціч» (в/ч 6761, мейсца дысьлякацыі – г. Армавір, Краснадарскі край, Паўночнакаўказскае рэгіянальнае камандаваньне).

Гэта так званы, “Армавірскі спэцназ” (адразу прыгадаўся 1999 г., Дагестан, бой ля вышыні «715,3»). Зазначым, што першага разу пра перакідваньне 15 АСпН ва Украіну паведаміла група «Інфармацыйны супраціў», прыблізна, у сьнежні 2014 году. Але дагэтуль не былі пададзеныя фота- ці відэафакты што да “украінскай камандыроўкі “вяцічаў”. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў і сацыяльных сетак выявіла шэраг пацьверджаньняў, на якіх грунтуецца нашае расьледаваньне.

А.Юнусаў праходзіў тэрміновую службу ў 2011-2012 гг. У Сеціве захавалася ягонае «прызыўнае» фота з ваенкамату, зробленае ўвосень 2011 году (архіў [3]).

Selection_083 [4]

Захаваліся і фатаздымкі ў форме жаўнера сухапутных войскаў ЗС РФ (архіў фота 1 [5] і фота 2 [6]).

Selection_085 [7]

Selection_084 [8]

Пачынаючы зь лютага 2013 і па студзень 2015 году ён выкладвае ў сваім профілі фатаздымкі ў форме байца ўнутраных войскаў (архіў [9]). І яшчэ некаторыя фота гэтага двухгадовага пэрыяду (пазначаныя поўныя адрэсы архіўных спасылак):

https://archive.is/EIItV [10], https://archive.is/VSCxX [11] (з АС «Вал» у рукох), https://archive.is/Isvcz [12], https://archive.is/nFw8h [13], https://archive.is/Nxksp [14], https://archive.is/wnqon [15], https://archive.is/WEl44 [16], https://archive.is/cRVNp [17].

Selection_086 [18] Selection_087 [19] Selection_088 [20] Selection_089 [21] Selection_090 [22] Selection_091 [23] Selection_092 [24] Selection_093 [25] Selection_094 [26]

Да таго ж, варта асабліва адцеміць «засьвечаны» вымпел Армавірскае 15 АСпН «Вяціч» (архіў [27]), а таксама нашыўку «белы конь на чорным фоне», якая азначае прыналежнасьць да Паўночнакаўказскага рэгіянальнага камандаваньня УВ МУС РФ (архіў [28]).

Selection_095 [29]

Selection_096 [30]

15 АСпН зараз камплектуецца выключна на кантрактнай падставе, што да т.зв. «новага» кантракту для жаўнераў УВ РФ – ён заключаецца звычайна на 1 год (зрэдчас), 3, 5, 10 гадоў або бестэрмінова. Мяркуючы паводле храналёгіі фота, Юнусаў мае, як мінімум, кантракт на 3 гады. Схема т.зв. «першага» кантракту («1 год тэрміновая служба + 2 гады кантракт» і г.д.) тут не праходзіць – Юнусаў мае абсалютна розныя тыпы войскаў на тэрміновай і на кантрактнай службе.
Паводле дзіўнага супадзеньня, у лютым 2015 году зьявіўся “ліпавы” «Арцём Купрыянаў» – менавіта ў якасьці ілжэ-апалчэнца “Мульціка” і з вышэйпазначаным агентурным імем расейскі спэцназавец Юнусаў пачаў ваяваць ва Украіне. Некаторыя фота з украінскага ваяжу «Мульціка» можна пабачыць тут: https://archive.is/IJrJZ [31], https://archive.is/HXpQx [32], https://archive.is/APmwq [33], https://archive.is/P14OQ [34], https://archive.is/LRqL4 [35].

Selection_097 [36] Selection_098 [37] Selection_100 [38] Selection_099 [39] Selection_101 [40]

 

Збольшага, зразумела, дзе ён знаходзіцца. Асабліва вось паводле гэтага фатаздымку [41]. («Дзень сьцяга» т.зв. “ДНР”).

Selection_102 [42]

Параўноўваючы абодва профілі, мы зьвярнулі ўвагу на наступныя дэталі:

  1. Юнусаў «засьвяціў» у сваім сапраўдным профілі адзінае «апалчэнскае» фота [43]:

Selection_103 [44]

  1. Паўсюдна проста дзіўнае вонкавае падабенства «Купрыянава» і Юнусава.
  2. Важная дэталь: любоў «Купрыянава» да матацыкляў спрычынілася да глупства: у “ліпавым” профілі ён выклаў фота з надпісам на саколцы «Матакрос Армавір». Армавір – гэта база «Вяцічаў».

 

Selection_104 [45]

  1. І паноўна «зачэпка» на матацыклях – ідэнтычныя дзеючыя асобы і касьцюмы ў абодвух профілях: «Купрыянаў» (архіў [46]) і Юнусаў (архіў [47]).

Selection_107Selection_105 [48]

  1. Кідаецца ў вочы відавочнае падабенства ягонага сябра (чалавек з барадой, праваруч): у профілі «Купрыянава» (архіў [49]) і Юнусава (архіў [43]).

Selection_109 [50] Selection_108 [51]

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што «Купрыянаў» і Юнусаў – гэта адзін і той жа чалавек. А інфармацыя пра спэцназ 15 АСпН ВУ РФ «Вяціч» папоўніць базы дадзеных фактаў расейскага дзяржаўна-гібрыднага тэрарызму ў адносінах да Украіны.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno [52]

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [53]

(CC BY 4.0 [54]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [55], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!