InformNapalm.org (Беларуская)

Вайскоўцы 7-й в/базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня у баявікоў “ДНР”/”ЛНР”

Апроч рэзанансных расьледаваньняў, у арсэнале “ІнфармНапалм” ёсьць і больш “сьціплыя” назіраньні, у якіх гэтаксама фігуруюць факты расейскае вайсковае прысутнасьці ва Украіне. Нягледзячы на ​​сьціпласць сьведчаньняў, лічым за свой абавязак надаваць галоснасьць кожнаму падобнаму факту, з наступнай перадачай інфармацыі нашым калегам і сябрам Цэнтра “Міратворац”, для занясеньня расейскіх акупантаў у “Чысьцец” (база дадзеных).

Падчас OSINT-выведкі старонак сацсетак расейскіх вайскоўцаў быў выяўлены профіль нейкага Ігара Маркіна (https://vk.com/id63058170, архіў: https://archive.is/ysFup), які зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам з складу 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы – в/ч 09332, акупаваная Абхазыя, Грузыя.

Згодна з дадзенымі профілю І.Маркіна, да 2012-2013 гг. Ён праходзіў тэрміновую службу ў складзе 50-й брыгады апэратыўнага прызначэньня унутраных войскаў МУС РФ. З канца 2013 году служыць паводле кантракту ў Збройных сілах РФ, у складзе 7-й расейскай акупацыйнай базы ў г.Гудаута (Абхазыя, Грузыя) Паўднёвае вайсковае акругі.

 

Увесну – напачатку лета 2014 году, у складзе БТГр (батальёна-тактычнай групы) 7-й в/базы праходзіў перад-ўкраінскую падрыхтоўку на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласьці, скуль падразьдзяленьне ў другой палове лета было перакінутае на Данбас, пра што сьведчыць групавы фатаздымак з верасьня 2014 году з старонкі Маркіна, на якім расейскія вайскоўцы намагаюцца замаскавацца пад баявікоў, аднак перагульваюць. Варта зазначыць, што паводле нашых назіраньняў, у адрозненьні ад расейскіх кадравых вайскоўцаў, “апалчэнцы” заўсёды апранутыя дасканала, у новых “горках”, ну а расейскія ваякі выглядаюць як бамжы (гл. “Comedy Club – Вы перагульваеце, вы недагульваеце”).

   

На цяперашні момант І.Маркін знаходзіцца ў адпачынку, пасьля якога, цалкам мажліва, вернецца ў разьмяшчэньне БТГр 7-й в/базы, палявы лагер якой зараз знаходзіцца ў Растоўскай вобласьці ля самай мяжы з Украінай, скуль і ажыцьцяўляюцца набегі ў крызысныя для марыянэткавых рэжымаў “ДНР/ЛНР” моманты, што мы неаднаразова назіралі.

Інфармацыю па прыцягненьню да “украінскіх камандыровак” падразьдзяленьняў 7-й в/базы “ІнфармНапалм”, гэтаксама як і іншыя сродкі мэдыя, асьвятлялі шматкроць. Найбольш скандальнае расьледаваньне пра ўдзел вайскоўцаў в/ч 09332 – гэта артыкул расейскага “РБК” з 03.02.2015 г., у якім была выкарыстаная інфармацыя нашага праэкту – гл. “Служба паняволі: як тэрміноўцам навязваюць кантракт і паездку пад Растоў”.

У спасылках ніжэй храналягічна прадстаўленыя артыкулы што да “ўкраінскіх камандыровак” 7-й в/базы:

Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай. October 2, 2014

“Данецкі экспрэс” – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, што перакідваецца на Данбас. October 6, 2014

“Інтэрны” – мэдычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазыі на мяжы з Украінай. October 11, 2014

Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазыі на мяжы з Данбасам. December 18, 2014

“З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскія кантрактнікі у дабраахвотна-прымусовым парадку выпраўляюцца забіваць украінцаў. February 4, 2015

Вайскоўцы 7-й вайсковай базы РФ з Абхазыі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюцца мэдалямі. March 2, 2015

Тэрміноўцы 7-й вайсковай базы РФ масава вэрбуюцца ў кантрактнікі дзеля “ўкраінскіх камандыровак”. March 6, 2015

Міхос-“адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”. March 18, 2015

Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак. May 13, 2015

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку і выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

RU: Военнослужащие 7-й в/базы ВС РФ переигрывают с переодеванием в боевиков “ДНР”/”ЛНР”

Exit mobile version