InformNapalm.org (Беларуская)

Вайсковыя шпіталі ЗС РФ – мейсца адпачынку «апалчэнцаў» пасьля Данбаса

Вельмі часта з боку сэпаратыстаў даводзіцца чуць, што ім няма дзе лекавацца і расейскі бок на іх не зьвяртае ўвагу. Але тутака яны хітруюць, бо насамрэч “апалчэнцы” і расейскія вайскоўцы  лекуюцца ў вайсковых шпіталях Расеі, праўда ня ўсе, але толькі некаторыя, якія здолелі выбіць сабе мейсца пад сонцам за сродкі расейскіх падаткаплацельшчыкаў.

Мабыць, самым вядомым «параненым» з боку “сэпаратыстаў” зьяўляецца расейскі танкіст Доржы Батамункуеў (“VK”, архіў), якога ў данецкай больніцы наведваў асабіста Іосіф Кабзон.

Апроч яго ў Данецку лекаваўся ягоны камандыр Спартак Тыпанаў, які таксама гарэў у танку:

фота: novayagazeta.ru

Фатаздымкі параненых расейскіх кадравых вайскоўцаў удалося знайсьці ў профілях мясцовых “апалчэнцаў”. Вось данецкі сэпаратыст Андрэй Мудры (“VK”), ён мясцовы і часта наведвае параненых таварышаў. Тут ён стаіць з групай параненых на тле данецкай крамы СпортМайстар (вул.Арцёма, 147б), а фота зробленае ў Данецкай абласной траўматалягічнай больніцы, вул.Арцёма, 106:

Вось ён яшчэ на адным фатаздымку на падворку шпіталя (магчыма, там жа на вул.Арцёма), першы леваруч, у сінім шпітальным касьцюме той самы Спартак Тыпанаў: (”VK”, архіў).

Неўзабаве той жа сэпаратыст Андрэй Мудры атрымлівае параненьне і пазуе зь іншымі параненымі сэпаратыстамі, мажліва, праваруч мы бачым таго самага моцна абгарэлага Батамункуева:

А ў гэты час Тыпанаў перабіраецца лекавацца ў Піцер. Там ён выкладвае фатаздымак на тле ўваходу ў 442-й Вайсковы клінічны шпіталь МА РФ (філіял №14) у пасёлку Камянка, Ленінградзкае вобласьці:

(інстаграм, спасылка на фотаархіў)

Праз што вядомы пасёлак Камянка? Праз тое, што ён амаль ня мае нічога грамадзянскага, ля яго раскватараваная 138-я гвардзейская асобная матастралковая брыгада (в/ч 02511). Таксама ў пасёлку знаходзіцца той самы 442-й вайсковы шпіталь.

З славутасьцяў у пасёлку варта адзначыць драўляную царкву:

Менавіта ля яе і фатаграфуюцца амаль усе пацыэнты шпіталю.

Тут расейскі вайсковец Тыпанаў і ўкраінскі сэпаратыст Мудры каля той самай царкоўкі (архіў).

Тыпанаў у адзіноце на тле царквы: (інстаграм, архіў).

Магчыма, сэпаратыст Мудры выпадкова трапіў у адзін шпіталь з Тыпанавым сьпярша ў Данецку, а потым і ў Камянцы?

Аднак, гэта далёка не адзінкавы выпадак, калі сэпаратысты Данбаса лекуюцца ў расейскіх вайсковых шпіталях. Вось Мікалай Пярвак з Марыюпалю (”VK”архіў профілюархіў фота,  а таксама іншы архіў, дзе ён паранены).

Напачатку году ён ваяваў супроць украінскай арміі ў Шырокіне, дзе і быў паранены (фота, архіў).

Лекаваць траўму ён едзе ў… клініку вайсковай траўматалёгіі і артапэдыі імя Г.І.Турнэра ВМА ў Санкт-Пецярбург, вул. Боткінская, 13, дзе фатаграфуецца на падворку больніцы на тле помніку таму самаму Турнэру:

(фота, архіў)

Пасьля апэрацыі Пярвак едзе на рэабілітацыю ў вайсковы шпіталь у Камянцы (фота, архіў):

 

У шпіталі ён фатаграфуе і іншых “апалчэнцаў” з Данбаса, якіх лекуюць за грошы расейскіх падаткаплацельшчыкаў у вайсковых шпіталях РФ, у той час, як самі грамадзяне Расеі маюць вялікія праблемы ў атрыманьні паслугаў у галіне аховы здароўя.

(фота, архіў)

Леваруч – расейскі тэрарыст Максім Фядулаў з Чалябінска (ён таксама зафіксаваны на тле царквы ля шпіталю), а ў цэнтры мы можам пабачыць данецкага сэпаратыста Аляксандра Лісавога (”VK”, архіў)


Праваруч сэпаратыст Раман Бабіч з Дакучаеўска (”VK”, архіў).

 

(”VK”, архіў)

Як бачым, Расея ня толькі забясьпечвае баявікоў зброяй, але і лекуе іх разам з сваімі кадравымі вайскоўцамі ў расейскіх шпіталях. РФ ужо звыклася спансараваць сусьветны тэрарызм пад прыкрыцьцём інтэрнацыянальнага абавязку, але на вайне ў Данбасе мы гэта пабачылі асабліва выразна. Сыстэма расейскае аховы здароўя таксама пастаўленая “у ружжо” для дапамогі баявікам марыянэткавых крамлёўскіх рэспублік і грошы з расейскага бюджэту працягваюць выдаткоўвацца  на неабвешчаную вайну з Украінай.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Anton Pavlushko

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

 

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version