- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Вайсковыя злачынствы 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ у гібрыднай вайне супроць Украіны. Частка 1

Лякальная Антытэрарыстычная апэрацыя на Усходзе Украіны магла скончыцца яшчэ паўтара году таму, калі ўкраінскія вайскоўцы разьвілі пасьпяховы наступ на сілы бандфармаваньняў і практычна замыкалі кола атачэньня на дзялянцы дзяржаўнае мяжы Украіны з РФ у Луганскае вобласьці. Разумеючы, што сіламі баявікоў Расея не дасягне посьпеху, збройныя сілы РФ пачалі выкарыстоўваць подлую тактыку зьдзяйсьненьня ракетна-артылерыйскіх удараў з памежных з Украінаю раёнаў Растоўскае вобласьці. Адразу пасьля гэтага яны ўварваліся сіламі тактычных групаў, якія былі засяроджаныя ўздоўж мяжы. Ёсьць шмат доказаў, якія апісваюць падзеі тых дзён, і нягледзячы на ​​тое, што расейскія спэцслужбы ўсяляк спрабуюць зачысьціць любую ўцечку інфармацыі з боку вайскоўцаў, у Сеціве застаюцца сьляды канкрэтных фактаў уварваньня. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm вырашыла падаць сэрыю расьледаваньняў, якія прадэманструюць дадатковыя доказы ўдзелу расейскай артылерыі ў вайне на Данбасе, у тым ліку раскрыюць інфармацыю пра канкрэтныя падразьдзяленьні і пра расейскіх вайсковых злачынцаў, якія прымалі ўдзел у абстрэлах з-за “парэбрыка”.

Яшчэ ў верасьні 2014 году InformNapalm выявіў і падаў зводныя дадзеныя што да групоўкі сілаў уварваньня ЗС РФ [1], якія былі сканцэнтраваныя ўздоўж мяжы Украіны ў Растоўскае вобласьці РФ. Крыху пазьней мы падалі інфармацыю пра артылерыйскі складнік [2] расейскай групоўкі, што ў выніку было адлюстраванае ў публікацыях з доказамі пра прысутнасьць таго ці іншага падразьдзяленьня зь яе складу, у тым ліку пра 291-й АБ (1 [3], 2 [4], 3 [5]). Інфармацыя пра ўсе факты ўварваньня адлюстраваная ў матар’яле “Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і Інфаграфіка” [6].

Першым артылерыйскім падразьдзяленьнем у нашым сьпісе што да артылерыі фігуравала 291-я асобная артылерыйская брыгада (в/ч 64670, Інгушэтыя, станіца Троіцкая, у складзе 58-й агульнавайсковай арміі ПВА ЗС РФ), якая потым неаднаразова была зафіксаваная ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак. Больш за тое, у кастрычніку 2015 году, мы выказалі здагадку [7], што зафіксаваныя ў Сірыі цягачы і буксаваныя гарматы належаць 291-й артбрыгадзе, што празь месяц было пацьверджанае [8] ў выніку нашага ж OSINT (выведка адкрытых крыніцаў).

У гэтай публікацыі мы падаем новыя падрабязнасьці што да фактаў удзелу артылерыстаў 291-й артбрыгады ў вайне на Данбасе, якая зьяўляецца першай з запісаў новай сэрыі, у якіх мы маем намер раскрыць інфармацыю як пра падразьдзяленьні, гэтак і пра асобных расейскіх вайсковых злачынцаў, якія выконвалі злачынныя загады.

Ільнур Ілсуравіч Афлятунаў [9], 20.07.1990 г.н., пражывае ў г.Казань. Архівы на профіль [10], на фотаальбом 1 [11], 2 [12], 3 [13], на кантакты [14]. Маці – Нурыя Афлятунава [15],  сястра Наіля Галіахметава [16].

І.Афлятунаў на вайсковую службу быў рэкрутаваны напрыканцы 2013 году, паводле разьмеркаваньня трапіў на Паўночны Каўказ у дысьлякаваную ў Інгушэтыі 291-ю асобную артылерыйскую брыгаду ў склад цяжкога гаўбічнага артылерыйскага дывізыёну, які мае ва ўбраеньні 152-мм гаўбіцы 2А65 “Мста-Б”. У сярэдзіне лета 2014 году, да моманту абвастрэньня баявых дзеяньняў на Данбасе, малодшы сяржант Афлятунаў у складзе сваёй гаўбічнай батарэі быў выпраўлены ў “растоўска-ўкраінскую камандыроўку” у памежны з Украінай Каменскі раён Растоўскае вобласьці, дзе прабыў да сярэдзіны восені. Пасьля вяртаньня ў мейсца дысьлякацыі ў станіцу Троіцкую, празь некалькі месяцаў, а менавіта напрыканцы 2014 г., Афлятунаў звольніўся ў запас з тэрміновае службы. Ягоная вайсковая кар’ера ня скончылася – адразу ж па звальненьню Афлятунаў працягнуў вайсковую службу і падпісаў 3-х гадовы кантракт з МА РФ у той жа 291-й артылерыйскай брыгадзе. Паводле адпускнога квітку, выдадзенага на ягонае імя ў в/ч 64670, з 24 сьнежня 2014 году па 23 студзеня 2015 году, Афлятунаў быў у адпачынку, пасьля чаго вярнуўся ў мейсца дысьлякацыі.

iln

Фатаздымкі злачынных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з Растоўскае вобласьці РФ улетку-ўвосень 2014 году, вайсковы злачынца І.Афлятунаў выклаў на сваю старонку сацсеціва “VK” у верасьні 2014 году (разьдзел “Захаваныя фатаздымкі Ільнура”). Нагадваем, што падобную сэрыю фатаздымкаў з Каменскага раёну Растоўскае вобласьці мы зафіксавалі і ў іншых артылерыстаў 291-й брыгады, што адлюстраванае ў папярэдніх публікацыях InformNapalm. Храналёгія, ландшафт мясцовасьці, маскаваньне тэхнікі і гарматаў, а таксама вонкавы нестатутны выгляд вайскоўцаў з прысмакам “наваросіі”, кажа сам за сябе.

2014 год (архівы на некаторыя фатаздымкі: 1 [17], 2 [18], 3 [19], 4 [20], 5 [21], 6 [22], 7 [23], 8 [24], 9 [25], 10 [26])

Bd9ASyhQJcY [27]

tUViGk7dXQo [28]Bl2QTLnRxjw [29]ksoWiVzDeE4 [30]

3CTfeZKJeyU [31]

FYfS77H_-nA [32]

ZRF0U2TRbY0 [33] lsQW1iB4U3U [34] pLqL3pmdr4Y [35]

У фотападборцы сямейства Афлятунавых выяўленыя ўзнагароды – нагрудны знак “За службу на Каўказе”, выдадзены паводле загаду камандыра в/ч 64670 №888 з 01.10.2014 г.; памятна-юбілейны мэдаль “20 гадоў 58-й Арміі” і мэдаль “За баявую адзнаку” (архівы 1 [36], 2 [37], 3 [38], 4 [39]), на падставе загаду МА РФ №677 з 02.10.2015 г., нумар мэдалю – 2266. Таксама сяржанцкія пагоны паводле загаду №4 з 11.06.2015 г. камандыра в/ч 64670 пра наданьне  званьня “сяржант [40]” і адпускны дакумант [41] №544 з 24.12.2014 г. з подпісам часова выконваючага абавязкі гэтай жа вайсковай часткі.

Заўвага: мэдаль «За баявыя адзнакі [42]» – ведамасная ўзнагарода МА, якой ўзнагароджваюць вайскоўцаў Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:

NAGRADI [43]

mmFblx7n99g [44]

qTdNzJBatqA [45]7X3JFBP5daU [46] HBCXItB_I_c [47]

2015 год (архівы на некаторыя фатаздымкі 1 [48], 2 [49], 3 [50], 4 [51], 5 [52], 6 [53], 7 [54])

Характэрна, што зь лета 2015 году фігурант Афлятунаў выклаў у сваім профілі новыя фатаздымкі з вайсковай тэматыкай зь ягонай другой “украінскай камандыроўкі”. Гэта фота, зробленыя ў палявых умовах, дзе навасьпечаны і пасталеўшы сяржант пазуе паноўна ў палёх, у поўнай баявой выкладцы, у нестатутнай форме “горка”, з зброяй і радыёстанцыяй.

OPXzuzlLup8 [55]

UoHRaM2LRVk [56] OyhABxRa-uQ [57] N35QZtUvF68 [58] lZJaIQESvM8 [59]

291-я артбрыгада – не адзінае падразьдзяленьне ЗС РФ, якое абстрэльвала тэрыторыю Украіны:

Глядзіце тэматычныя спасылкі што да 291-й Артбрыгады

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ [65] 

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [66]

(CC BY 4.0 [67]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [68], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!