- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Вайсковыя злачынцы 15-й «міратворчай» брыгады. Зь нявыдадзенага.

15-я «міратворчая» брыгада з Самары, мабыць, самае «знакамітае» вайсковае злучэньне ЗС РФ, якое асацыюецца з захопам Крыма і пачатковым этапам расейскае агрэсіі на ўсходзе Украіны. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm неаднойчы падавала пераканаўчыя доказы ўдзелу самарскіх «міратворцаў» у вайне на Данбасе. Але архівы InformNapalm захоўваюць дзясяткі іншых сьведчаньняў вайсковых злачынстваў «міратворцаў», якія раней не публікаваліся.

Прайшло амаль два гады з таго моманту, як расейскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва пачало неабвешчаную вайну супроць Украіны. Правакацыйныя дзеяньні «фасадных» сэпаратыстаў «наваросіі» былі забясьпечаныя ня толькі дывэрсійна-выведвальнымі падразьдзяленьнямі спэцыяльнага прызначэння ГРУ і ССА, але і адной з самых магутных ударных груповак войскаў ЗС РФ, разгорнутай на расейска-ўкраінскай мяжы. Пасьля подлага «бліцкрыгу» у Крыме Расея адразу ж пачала канцэнтраваць войскі ў памежных з Украінаю раёнах – Растоўскай, Варонежскай, Белгарадзкай абласьцей. Да канца вясны 2014 году ўжо была сабраная магутная групоўка батальённа- і ротна-тактычных групаў з складу сухапутных злучэньняў чатырох вайсковых акругаў (ПВА, ЗВА, ЦВА, УВА), Паветрана-дэсантных войскаў, таксама берагавых войскаў флёту (брыгады марской пяхоты і іншых берагавых злучэньняў ВМФ). Найбольшая колькасьць баявых тактычных групаў была сканцэнтраваная ў памежных з украінскім Данбасам раёнах Растоўскае вобласьці, скуль падчас пачатковага этапу схаванага ўварваньня зьдзяйсьняліся абстрэлы тэрыторыі Украіны. Прыцягненьне расейскіх войскаў да баявых дзеяньняў на Данбасе ажыцьцяўлялася пэрманэнтна з мэтаю вырашэньня канкрэтных баявых задачаў у тых ці іншых напрамках і для пералому сытуацыі на карысьць сэпаратыстаў. Расейскія тактычныя групы дзейнічалі раптоўна, паводле прынцыпу «набег – адыход»: пасьля выкананьня баявой задачы на ​​Данбасе і ажыццяўленьня пералому сытуацыі на карысьць сэпаратыстаў яны адразу ж адводзіліся за “парэбрык”.

У авангардзе расейскіх сілаў уварваньня знаходзіліся батальённа-тактычныя групы 15-й асобнай мотастралковай брыгады з цынічным назовам «Міратворчая» (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Волжскага раёну Самарскае вобл.) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ, укамплектаваныя вайскоўцамі-кантрактнікамі, якія маюць найбольшы досьвед у баявой падрыхтоўцы. Пасьля крымскіх падзеяў, увесну 2014 году самарскіх «міратворцаў» нацэлілі на Харкаўскі напрамак і перакінулі ў Белгарарадзкую і Варонежскую вобласьці. «Міратворцы» на працягу двух месяцаў чакалі загаду для ўварваньня ва Украіну, нагодай да чаго мелася стаць зьяўленне новага асяродку сэпаратызму ў форме так званае “Харкаўскае Народнае Рэспублікі”. Праз тое, што праэкт “ХНР” гучна праваліўся, а ўвесь цяжар вайсковага супрацьстаяньня ўзяў на сябе Данбас, напачатку лета 2014 году самарскіх «міратворцаў» перакінулі ў базавы лягер растоўскае групоўкі, разгорнуты ля самай мяжы з Украінаю, у Каменскім раёне Растоўскае вобласьці, што забясьпечвала іхнае апэратыўнае выкарыстаньне як на Луганскім, гэтак і на Данецкам напрамку.

ghsgj

Пасьля сэрыі гучных выкрыцьцяў, датычных удзелу самарскіх «міратворцаў» у вайне на Данбасе, расейскае вайсковае камандаваньне і спэцслужбы зьдзейсьнілі масавую зачыстку крыніцаў уцечкі інфармацыі ў сацыяльных сетках, дзе доблесныя “міратворцы” пакінулі шмат сьлядоў удзелу ў вайсковай авантуры ва Украіне. Большасьць старонак расейскіх вайсковых злачынцаў выдаленыя, шмталікія старонкі зачышчаныя й перайменаваныя, але архівы InformNapalm захоўваюць дзясяткі сьведчаньняў удзелу «МС» у вайне на Данбасе, якія мы падаем у гэтым матар’яле.

2 pr

Нягледзячы на ​​тое, што новы профіль «Марозава» падае яго як прыстойнага сем’яніна, нашыя архівы захоўваюць сэрыю здымкаў, якія сьведчаць пра ягоны ўдзел у баявых дзеяньнях супроць Украіны ўлетку – ўвосень 2014 году. Яны выкладзеныя ў фотаальбоме вайскоўца ўвосень 2014 – увесну 2015 году, сярод іх ёсьць фатаздымкі з забітым, цалкам мажліва, ва Украіне таварышам у службе Фарыкам (пасьля былі выдаленыя).

23 [5]

28 [6]73 [7]

55 [8] 60 [9] 74 [10]

78 zemly puxom [11]

Інфармацыя пра вайсковага злачынца М. Туманава таксама маецца ў базе дадзеных “Чысьцец [15]” цэнтра «Міратворац».

2 pr

Фотаальбом М. Туманава ўсё яшчэ захоўвае сьведчаньні ягонай «украінскай камандыроўкі 2014 году», у тым ліку фатаздымкі ўзнагароджаньня мэдалём “За вяртаньне Крыма» і сэрыю здымкаў з геалякацыяй у Краснадонскім раёне Украіны. З новых дадаткаў у фотаальбоме расейскага вайсковага злачынца варта зазначыць шакавальны здымак з загінулымі абаронцамі Украіны на тле  нацыянальнага ўкраінскага сьцяга.

49 [16]

35 [17]40 [18]36 [19]

25 [20]

31 [21] 34 [22]1 soxr - Copy [23]

prof

Фотаальбом Д. Шыгапава таксама захоўвае сьведчаньні ягонай «украінскай камандыроўкі 2014 году», у тым ліку здымкі зь зьнішчанымі танкамі з зоны баявых дзеяньняў.

8 [27]

9 [28]6 [29]4 [30]

12 [31]

prof

Нягледзячы на ​​тое, што фотаальбом У. Стрэльнікава малаінфарматыўны, ён усё ж мае сьведчаньні пра ягоную «ўкраінскую камандыроўку 2014 году» (першае фота з скажонай датай – пазначаны 2013 год).

1 [35]

3 [36]7 [37]10 [38]

9 [39]8 [40]2 [41]

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013 годзе на 4-й расейскай акупацыйнай вайсковай базе ў рэгіёне Самачабло (так званая “Паўднёвая Асэтыя”), Грузія. Далей служыў паводле кантракту у самарскай «міратворчай» брыгадзе.

prof

Фотаальбом Татарына мае сэрыю цікавых здымкаў, якія сьведчаць пра ягоную «ўкраінскую камандыроўку 2014 году», у тым ліку мэдаль «За вяртаньне Крыма», фота зь геатэгам у Варонежскай вобласьці за травень 2014 году й фота з наступным перакідваньнем у чэрвені гэтага ж году ў Растоўскую вобласьць. Найболей характэрныя фатаздымкі з ператварэньнем «міратворцаў» на баявікоў «наваросіі» у чэрвені 2014 году (гэтае ж фота, што мае і першы фігурант Сакалоў). Таксама ў ягоным альбоме ёсьць здымак прывалу «міратворцаў», выкладзены ў сакавіку 2015 году і зь геатэгам нібыта Луганска. Меркавана, гэтае фота ранейшага пэрыяду з фальшывым геапазначэньнем, бо расейскія вайскоўцы ў ім не апранутыя як баявікі НЗФ, у абліччы якіх яны звычайна ўрываюцца на тэрыторыю Украіны [45].

23 [46]24 [47]

5 za Krim [48] 15 [49] 26 [50]

4 lugansk Ukraina 10 marta [51]

У архівах InformNapalm захоўваецца шмат сьведчанняў датычнасьці ЗС РФ да вайны на Данбасе. Шматлікія старонкі расейскіх інтэрвэнтаў і фотасьведчаньні заархіваваныя, некаторыя профілі акупантаў знаходзяцца пад асаблівым кантролем і неапублікаваныя – дзеля нашых інтарэсаў. Прыйдзе час, калі будуць названыя ўсе расейскія вайсковыя злачынцы, якія будуць адказваць за выкананьне злачынных загадаў і за ўдзел у неабвешчанай вайне. Ну а зараз чытач можа стаць сьведкам пярэпалаху, выкліканых гэтым OSINT-расьледаваньнем, у выніку якога расейскія спэцслужбы тэрмінова пачнуць зачышчаць сьляды злачынстваў сваіх вайскоўцаў у інтэрнэце.

Нагадваем, што гэта ня першы факт фіксацыі “растоўска-ўкраінскіх камандыровак» 15-й АМСБр. “Баявы шлях [52]” самарскіх “міратворцаў”, адсочаны супольнасьцю InformNapalm, згаданы як мінімум у сямі публікацыях:

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence [59].


Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ [60].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [61].

(CC BY 4.0 [62]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [63], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!