- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Валянтэры 2 гады выкарыстоўвалі ўразьлівасьць на сайце МА РФ для збору закрытай інфармацыі

Украінскія валянтэры два гады выкарыстоўвалі ўразьлівасьць на сайце Міністэрства абароны РФ для збору закрытай інфармацыі што да зарплатных ведамасьцяў расейскіх вайскоўцаў (#ихтамнет), якія ваююць ва Украіне й Сірыі.

Расейская інтэрнэт-газэта Fontanka.ru [1] выявіла дзірку ў сыстэме бясьпекі сайту Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі, якую ўкраінскія хактывісты выкарыстоўвалі напрацягу прыблізна двух гадоў для збору інфармацыі пра плацежныя ведамасьці расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе сьпікер Украінскага Кібэральянса Sean Brian Townsend [2] на сваёй старонцы ў Facebook.

Охохо, Фонтанка.ру нашла дыру в сайте МО РФ, которой мы пользовались два года. А какой был замечательный сервис, чтобы …

Posted by Sean Brian Townsend [3] on Tuesday, February 6, 2018 [4]

У якасьці доказу хактывіст падае спасылку на адную з публікацыяў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm, у якой маюцца скрыншоты з зарплатных ведамасьцяў матроса 99-й тактычнай групы Паўночнага флёту РФ (в/ч 74777) Юрыя Папова. У артыкуле «Хактывісты выкрылі матроса ПФ РФ, які ваюе на Данбасе [5]», апублікаваным яшчэ 10 верасьня 2016 г., пададзены асабісты нумар вайскоўца: ЕХ-616099 і табэльны нумар паводле фінансавай часткі: 1973598. З дапамогаю ўразьлівасьці на сайце МА РФ таксама было пацьверджанае, што матрос падчас знаходжаньня на Данбасе ў складзе бандфармаваньняў «Л/ДНР» працягваў атрымліваць зарплату ад МА Расейскае Фэдэрацыі.

Цікава, што МА РФ працяглы час не заўважалі выцек дакумантаў і толькі пасьля публікацыі «Фантанкі» выбухнулі жаласным постам [6] з дакорам журналістаў у «неэтычнасьці» (падаем у арыгінале):

“В погоне за цитированием редакция “Фонтанки” нарушила пределы допустимого, в том числе элементарные понятия порядочности и этики журналистской деятельности…”.

Минобороны России комментирует нарушение редакцией интернет-издания «Фонтанка» элементарной журналистской этики:«В пог…

Posted by Ministry of Defence of the Russian Federation [7] on Monday, February 5, 2018 [8]

Такім чынам, МА РФ афіцыйна пацьвердзіла, што выцек інфармацыі зь іхнага сайту зьяўляецца сапраўдным, і ўсе зарплатныя ведамасьці вайскоўцаў, зафіксаваных на Данбасе, сьведчаць пра наўпроставае фінансаваньне агрэсіі. Добрая падстава для новых міжнародных санкцыяў за фінансаваньне тэрарызму на Данбасе.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Раман Бурко [9] адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [10].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [11].

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [12])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [13] / Твітэр [14] / Telegram [15]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.