InformNapalm.org (Беларуская)

Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне ператварэньня расейскіх вайскоўцаў з байцоў ДНР/ЛНР на “міратворцаў”

На першых трох фатаздымках не данскія сэпаратысты і нават не расейскія тэрарысты-найміты ДНР/ЛНР, але вайскоўцы 15 асобнай матастралковай брыгады гэтак званых “міратворчых сілаў” збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі з Самары, якія некалькі месяцаў выконвалі ролю гэтак званых “паўстанцаў”.

 

На наступных трох фатаздымках прадстаўленыя дэсантнікі 76-й дэсантна-штурмавой дывізыі з Пскова ў разнастайным, у тым ліку ўкраінскім, камуфляжы.

Расейскія падразьдзяленьні адужалі пасьля стратаў, якія яны зазналі ўлетку і паноўна перайшлі на вайсковы стан. Асабовы склад паголены, пастрыжаны і пераапрануты з разнастайнага камуфляжу ў штатную форму. Тое ж і з тэхнікай: на БТР, БМП і БМД паноўна зьявіліся раней зафарбаваныя эмблемы “МС” і бартавыя нумары.

Гэта ня першы выпадак ператварэньня расейскіх вайскоўцаў. Раней неаднаразова былі заўважаныя пераапрананьні ў цёмны камуфляж украінскага ўзору, у расейскую форму старога ўзору тыпу “флора” і нават пераапрананьне расейскіх танкістаў у форму нутраных войскаў МУС РФ, глядзіце па спасылках:

Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта “InformNapalm”, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Аўтар: Іраклі Камахідзэ

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version