InformNapalm.org (Беларуская)

Выведка: 1 верасьня расейскія акупанты плянуюць абстрэлы школаў

Валянтэры InformNapalm атрымалі выведдадзеныя, паводле якіх  прасочваецца падрыхтоўка расейскіх тэрарыстычных сілаў да зьдзяйсьненьня буйнамаштабнай крывавай правакацыі.

“Першы аддзел выведкі ДУК “ПС” атрымаў інфармацыю пра тое, што 1 верасьня расейскія акупанты плянуюць зьдзейсьніць буйнамаштабную правакацыю з артылерыйскімі ударамі па агульнаадукацыйных навучальных установах у прыфрантавых населеных пунктах у акупаванай зоне, ля якіх зьбяруцца дзеці на “першы званок”. У зьдзяйсьненьні абстрэлаў будзе абвінавачаны ўкраінскі бок і пад прыкрыцьцём гэтай прапагандысцкай кампаніі плянуецца распачаць наступ тэрарыстычных войскаў”, – вядзецца ў паведамленьні начальніка 1-га аддзела выведкі ДУК “ПС” з пазыўным “Лясьнік”.

Як паказвае практыка, у 95% адсотках пад ціскам грамадзкага рэзанансу і дзякуючы прыцягненьню ўвагі замежных спэцслужбаў да мажлівых правакацыяў, атрымліваецца пазьбегнуць шматлікіх фатальных дзеяньняў, бо вораг губляе магчымасьць для манэўру і ня зможа незаўважна займацца падрыхтоўкай вагнявых пунктаў.

Зазначым, што праз нутраныя каналы мы ўжо перадалі гэтую інфармацыю ў дыпляматычныя колы, а таксама супрацоўнікам розных сілавых ведамстваў. Таму пільная ўвага да дзеяньняў тэрарыстычных сілаў на Данбасе з дапамогай тэхнічных сродкаў выведкі мае быць забясьпечаная, але другі складнік – грамадзкі рэзананс, яшчэ не дасягнуты.

На простым прыкладзе можна ўявіць, што з высокай ступеньню верагоднасьці злодзей ня будзе залазіць у фортку дому, на вакенца якога глядзіць група людзей, але ён абавязкова залезе ў яе, калі вакол не пабачыць ані людзей, ані камэраў назіраньня. Таму, варта з усёй сур’ёзнасьцю паставіцца да папярэджваньняў выведкі і наданьня інфармацыі розным адказным адрасатам і ўсяе грамадзкасьці наагул. Вораг хітры і падступны, мы ўжо неаднаразова прадстаўлялі фатасьведчаньні, у якіх жаўнеры бандфармаваньняў “ДНР” і “ЛНР” пераапранаюцца ў новую ўкраінскую форму, зьдзяйсьняюць правакацыйныя артылерыйскія ды мінамётныя абстрэлы акупаваных празь іх мірных раёнаў населеных пунктаў і арганізоўваюць тэракты з мэтай псыхалягічнага ціску на мірных грамадзянаў і дыскрэдытацыі ўкраінскай арміі.

Зьвяртаемся да СМІ, якія пераважна асьвятляюць гарачыя падзеі і трагедыі постфактум, не спрабуючы прадухіліць іх праз свае мэдыя-рэсурсы. Ідзе сапраўдная вайна, у якой кожнага дня гінуць людзі і задача кожнага з нас прыкласьці максымум намаганьняў для прадухіленьня трагедыі.

InformNapalm.org.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

Exit mobile version