- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Вызначаныя чальцы экіпажу бамбоўца Су-24М2 №72, які бамбуе сірыйскія гарады

Паводле паведамленьняў луганскае абласное дзяржаўнае адміністрацыі 3 лістапада 2015 году, у выніку абстрэлу расейскімі баявікамі ўкраінскага блёкпосту ў раёне сяла Трохізьбенка (Наваайдарскі раён Луганскае вобласьці) 3 вайскоўцы 92-й мэханізаванае брыгады атрымалі параненьні. Апроч гэтага, баявікі з стралковае зброі і аўтаматычных гранатамётаў зьдзейсьнілі некалькі правакацыйных абстрэлаў у раёне населеных пунктаў Аўдзееўкі, Опытнага, Пяскоў і Шчасьця.
У зьвязку з гэтым, у якасьці інфармацыйнага асыметрычнага адказу міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае цыкль публікацыяў дадзеных афіцэраў ВКС РФ, якія прымаюць удзел у вайсковых злачынствах Крамлю і зьдзяйсьняюць ракетна-бомбавыя ўдары па мірных жыхарох Сірыі і байцах Свабоднае сірыйскае арміі.

Нагадаем, што паводле дадзеных Сірыйскага цэнтру маніторынгу выкананьня правоў чалавека, у выніку расейскіх авіяўдараў загінулі ўжо каля 595 чалавек [1], траціна зь іх – мірныя жыхары, а 410 – прадстаўнікі розных паўстанцкіх групаў, якія змагаюцца з рэжымам Башара Асада і якія ня маюць дачыненьня да груповак баявікоў “Ісламскае дзяржавы”. Раней амбасада Вялікай Брытаніі ў РФ таксама паведамляла, што 85% удараў расейскай авіяцыі [2] ў Сірыі зьдзяйсняюцца супроць апазыцыі з “Свабоднае сірыйскае арміі”, але не супроць “ІДІЛ”. З рэпартажаў расейскіх прапагандысцкіх каналаў вядома, што лятак Су-24М2 зь белым бартавым нумарам “72” (заводзкі № 1341611, рэгістрацыйны RF-95103) прымае ўдзел у вайсковай апэрацыі Крамлю ў Сірыі і знаходзіцца на авіябазе “Хмеймім”.

22312

Ідэнтыфікаваць чальцоў экіпажу бамбоўцу Су-24М2 з бартавым нумарам 72 “белы” дапамаглі артыкулы расейскіх мэдыя-рэсурсаў newsvl.ru [3] (архіў: https://archive.is/EzK1A [4]) і  admin.strizhi.info [5] (архіў: https://archive.is/H7d4L [6]).

На партале “Стрыжы.ру” у артыкуле пра расейскі этап міжнароднага авіяконкурсу “Авіядартс-2015” была знойдзеная наступная інфармацыя:

Франтавая бамбавальная авіяцыя:

Вядома, што ў пасёлку Хурбе грунтуецца 277-ы бамбавальны авіяцыйны полк, лятакі якога ўдзельнічаюць у Сірыйскай апэрацыі. Далей мы паспрабавалі вызначыць бартавы нумар лятака, які заняў 3-е мейсца ў конкурсе франтавой бамбавальнай авіяцыі. Дзякуючы артыкулу на рэсурсе newsvl.ru былі апазнаныя 2 лятакі Су-24М2 з 277-га БАП, гэта:

big13425254_rsrrsrrrr_rrrrrsrresrrsrer_rs24_rrsrr_rr_rrsrrrs [7]

big13425252_rs24_rrrrsrrs [8]

 

Праз тое, што менавіта лятак Су-24М2 з бартавым нумарам 72 “белы” быў зафіксаваны ў Сірыі на авіябазе “Хмеймім”, было вырашанае ідэнтыфікаваць ягоны экіпаж. Валянтэры InformNapalm знайшлі сацыяльную старонку капітана Яўгена Болдырава http://ok.ru/profile/101992914113 [9] (архіў:  https://archive.is/PVZ0E [10] і фатаздымак узнагароджаньня за другое мейсца, але ўжо ў міжнароднай частцы конкурсу “Авіядартс-2015”.

image

фота: На фота леваруч – пілёт капітан Яўген Болдыраў, а праваруч штурман-капітан Сяргей Лягоцін / Авіядартс-2015

Паводле гэтага фатаздымку быў ідэнтыфікаваны і штурман-капітан Сяргей Лягоцін http://ok.ru/profile/326860830290 [11] (архіў: https://archive.is/D9ZOF [12]).

Для пацьверджаньня нашых высноваў мы таксама прааналізавалі дэталёвы фатаздымак кабіны лятаку Су-24М2, зроблены падчас правядзеньня ўсерасейскай частцы конкурсу “Авіядартс-2015”.

22345
На фота можна выразна пабачыць сэрыйны нумар 1341619, то бок гэта борт з нумарам 82 “белы”, экіпаж якога не падобны на Болдырава і Лягоціна. Праз тое, што ў конкурсе ўдзельнічалі толькі два борты з Хурбы, паводле мэтоды простага выключэньня можна зрабіць выснову, што менавіта капітаны Яўген Болдыраў і Сяргей Лягоцін зьяўляюцца чальцамі экіпажу Су-24М2 № 72 “белы”, які ўдзельнічае ў бамбаваньнях Сірыі.
Нагадаем, што раней InformNapalm зьдзейсьніў ідэнтыфікацыю чальцоў экіпажу бамбоўца Су-24М2, бартавы нумар 74 “белы” [13] (рэгістрацыйны нумар RF-95105, заводзкі нумар 1341613), а таксама яшчэ 11 афіцэраў (пілётаў і штурманаў) ВКС РФ, якія прымаюць удзел у вайсковых злачынствах Крамлю супроць сірыйскага народу. Дзякуючы праэкту Infographics [UA] [14] выведдадзеныя InformNapalm, атрыманыя з адкрытых крыніцаў, былі адлюстраваныя ў інфаграфіцы і на сёньняшні дзень перакладзеныя на 12 моваў [15].

rf_aviators_by [16]
Матар’ял падрыхтаваў валянтэр міжнароднае групы InformNapalm ў Сірыі Адыль Аль-Алім

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын [17]

Дзяліцеся інфармацыяй у сацсетках, гэта выпальвае напалмам Крэмль!