- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Ядравы тэрарызм і “брудная бомба” у ДНР

Каманда InformNapalm атрымала інфармацыю, што на падкантрольнай “ДНР” тэрыторыі Данецкага заводу хімічных вырабаў (г.Данецк, вул.Сафійская, 1) знаходзіцца могільнік радыёактыўных адкідаў і адпрацаванае крыніцы іанізуючага выпраменьваньня (прыблізна 150 кантэйнэраў). Кантроль радыёлягічнага стану на аб’екце раней ажыцьцяўляла прадпрыемства “Данецкі дзяржаўны спэцыялізаваны камбінат” (г.Данецк, вул.Шахтарскай славы, 2), якое таксама знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў.

Сытуацыя ў забесьпячэньні рэжыму захоўваньня радыёактыўных адкідаў і крыніцаў іанізуючага выпраменьваньня застаецца па-за кантролем і ўскладняецца праз тое, што з-за магутных выбухаў верхні пласт могільніка зазнаў частковае разбурэньне.

Таксама, паводле дадзеных інсайдэраў, існуе вялікая верагоднасьць выкарыстаньня асобнымі групоўкамі “ДНР” радыёактыўных адкідаў і крыніцы іанізуючага выпраменьваньня для вырабу так званай “бруднай бомбы” або перадачы (продажу) яе іншым тэрарыстычным арганізацыям.

qa [1] we [2]

InformNapalm.org [3]

Пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [4]

RU: Ядерный терроризм и “Грязная бомба” в ДНР [5]