- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Як Павал Губараў засьвяціў 18-ю гв. амсбр ЗС РФ

У адным з папярэдніх OSINT-расьледаваньняў каманды InformNapalm ў матар’яле “Дэсэптыконы” з СПА РФ на Данбасе. Хто зьбіваў ўкраінскую авіяцыю [1]” было апублікаванае фота самаабвешчанага колішняга “народнага губэрнатару Данбаса”, лідэра руху “Наваросіі” тэрарыста Паўла Губарава з кулямётам “Уцёс”.

Губараў пазаваў на пікапе джыпу з прываранай да яго саматужным спосабам апорай для буйнакалібэрнага кулямёту “Уцёс”, у цішотцы з надпісам “Наваросія”  і ў атачэньні трох узброеных байцоў так званага “апалчэньня”.

На заднім пляне бачны помнік. Пастамэнт ступеністы, унізе пафарбаваны блакітнаю фарбай, сьцяг як і таблічка на пастамэнце пафарбаваныя ў жоўты/залаты колер. Уверсе пафарбаваны шэрай фарбай, якая бліжэй да верху праваруч пачынае лушчыцца. Ня самы тыпавы помнік з своеасаблівай афарбоўкай.

zrubnoeee [2]

Здавалася б пры чым тут Расейская Армія? І тут нам на дапамогу прыходзіць праэкт “Міратворац”. У лістападзе 2014 году у базу праэкту быў занесены выведнік-кантрактнік ЗС РФ Сяргей Нікіцін з гораду Дэбесы. Паводле сьпісу ягоных сяброў у профіле сацсеціва “ВК”, назваў альбомаў (“чачэнія. 18-я гвардзейская”) і геатэгаў (Наурскі раён) служыць ён у 18-й асобнай гвардзейскай матастралковай брыгадзе: https://psb4ukr.org/criminal/nikitin-sergej [3].

Летась ён ужо адзначаў у камэнтах, што ён “на Данбасе”, выкладваў фатаздымкі зь белымі павязкамі і г.д. Зараз профіль выглядае крыху інакш: https://vk.com/id155181733 [4] (архіў –https://archive.is/c9W60 [5] і https://archive.is/bqxyj [6])

Было зьмененае імя і выдаленыя некаторыя фатаздымкі. Аднак, на адным з выдаленых фатаздымкаў на ягонай старонцы можна пабачыць як ён разам з калегамі пазуе на тле таго самага помніку жаўнеру зь сьцягам – супадае і помнік, і пастамэнт, і афарбоўка, і нават палушчаная фарба.

gjNHM5kZowY [7]

Выразна відаць групу жаўнераў зь “Вінтарэзам”, “Ніканаў”-Нікіцін на ёй другі леваруч ў ніжнім шэрагу. Разнастайны камуфляж, расейскія “Вінторэзы”, навюткія СВД – 18-я брыгада ЗС РФ сыходзіла ў адпачынак на Данбас са сваёй зброяй?

Вось так нечакана Павал Губараў засьвяціў 18-ю гв. амсбр ЗС РФ.

Нагадаем, што 8 чэрвеня расейскае прапагандысцкае выданьне “LifeNews [8]” паведаміла, што ў Данецку з пустога офіснага будынку SkyCity невядомыя адкрылі вагонь па адной з вайсковых частак арміі ДНР. Прадстаўнікі МГБ ДНР выехалі на мейсца, перакрылі вуліцу і атачылі будынак. Падчас зачысткі былі затрыманыя 15 чалавек, у тым ліку і Павал Губараў.

Магчыма, матар’ял на InformNapalm [9] пра ягоную дапамогу ў выкрыцьці прысутнасьці 18-й гв. амсбр ЗС РФ на Данбасе згуляе станоўчую ролю падчас вынясеньня абвінавачваньняў Губараву з боку акупацыйных расейскіх рэпрэсыўных ворганаў.

Матар’ял падрыхтаваў OSINT-дасьледчык Anton Pavlushko [10] і каманда InformNapalm [11]. Пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [12]