InformNapalm.org (Беларуская)

Як ва Украіне «побач праходзілі» ваякі з 46-й АбрАН УВ МУС РФ

Расейскія спэцназаўцы падчас сваіх “камандыровак” ва Украіне часта зьмяняюць у сваіх блёгах назвы сваіх родных расейскіх гарадоў на «Данецк», «Луганск» і г.д., пазначаюць украінскія тэлефоны, здымаюць апазнавальныя знакі. Давайце пагледзім, хто ж у гэты раз “не страляў, але наўпрост побач праходзіў”, – як выказаўся нядаўна ў судзе адзін з палонных расейскіх ГРУшнікаў Яўген Ярафееў.

Кірыл Дземянкоў, 2 красавіка 1992 г.н., актыўны ўдзельнік баявых дзеяньняў ва Украіне. Старонка ў VK: https://vk.com/demenkov.kirill, пазначаны тэлефон: +380660059282, skype: razvedka.razvedk, “Родны горад – Данецк”…

  1. Дземянкоў – кадравы вайсковец-спэцназавец, кантрактнік з 46-й АбрАН УВ МУС РФ (асобная брыгада апэратыўнага прызначэньня). У ягоным профілі вельмі шмат фота з Чачэніі. Ёсьць выява, дзе ён у форме – леваруч на рукаве звычайная нашыўка «ваванаў», праваруч – «чорна-белы конь» – гэта эмблема Паўночна-Каўказскае акругі Унутраных войскаў МУС Расеі. Асаблівая прыкмета – тату на сьпіне з кажаном “СК ВО” (цалкам магчыма, гэта ў перакладзе на беларускую “Паўночна-Каўказская вайсковая акруга”), ёсьць і іншыя тату. Сярод сяброў – шмат прадстаўнікоў УВ «суседніх» батальёнаў. Нарэшце, цікавы момант – ён захаваў у сябе фатаздымак эмблемы 352-га АВБ УВ МУС Расеі “Міраж”, які ўваходзіць у склад 46-га АБрАН.

А вось фатаздымак, выкладзены, літаральна, сёньня, 05 лістапада 2015 году. Надпіс на шаўроне: “Аэрапорт Данецк”.

  1. Прыязджаў ён, відавочна, не адзін, была “засьвечаная” там цэлая група. Пра «камандыроўкі».

– Першая: сакавік-травень 2015 году (дата выкладаньня гэтай групы фота) – палаючыя украінскія хаты, стральба з гранатамёту, руіны (і магчыма, яшчэ ДАП), традыцыйныя белыя павязкі “апалчэнцаў”, бранетэхніка а-ля “1-й МСБ 1-й брыгады ДНР” (так-так, «мясцовыя трактарысты») і інш. моманты. Паваяваўшы, гэты акупант павярнуўся да сябе. Ужо ўлетку, відавочна, быў дома.


– Другая камандыроўка, па ўсім відаць, доўжыцца дагэтуль, з канца кастрычніка іх перакінулі на Данецкі напрамак. Дома яны адпачылі, пагулялі і вось ужо з 27 кастрычніка – паноўна ва Украіне. Асабліва характэрным ёсьць новае фота на тле данецкага краявіду і плякатаў “ДНР”. Гэтага Кірылу пытаюцца: «Вы дзе братачка?», той адказвае: «Яўген, ДНР». Суразмоўца: «Давайце акуратна там!». Дзяніс: «Яўген, ня ў першы)». Другі суразмоўца: «Кір, нязвыкла цябе ў цывільным бачыць». Прыехаў, дарэчы, ён не адзін. Магчыма, чарговы прыезд гэтых паганых пацукоў неяк зьвязаны з актывізацыяй баявых дзеяньняў напрацягу апошніх дзён на цэнтральным вучастку.

Больш фотафактаў захаваныя ў архівах:

Агульнае:
https://archive.is/qxFyH – галоўны Пададзены тэлефон:

https://archive.is/0JZZa – сьпіс сяброў

https://archive.is/R5YPg – фотаальбом
Украіна, 1 камандыроўка (фота выкладзеныя ў сакавіку-траўні 2015 году):

https://archive.is/xYMrb

https://archive.is/nfrfT

https://archive.is/re6wq

https://archive.is/gvLk8

https://archive.is/4JK89 – палаюць украінскія вёскі

https://archive.is/Jg4Mz – пустыя хаты

https://archive.is/YMaBu

https://archive.is/t4mt9

https://archive.is/ZdI1k – страляе з «трубы», магчыма, адмыслова паляць хаты

https://archive.is/JRuXH – ДАП-?

https://archive.is/axunK – унутры тэхнікі

https://archive.is/m5SoT

https://archive.is/Nf3Dn – бранетэхніка, шмат расейскай спэцуры. Камандуе «чырвоны берэт». Тактычныя знакі – замазаныя зялёнай фарбай, зьверху – “1” у ромбе і “142”. То бок, пацукі баязьліва маскуюцца пад т.зв. “1-й МСБ 1-й брыгады ДНР”.

2 камандыроўка, доўжыцца зараз.

https://archive.is/3eRiT – распавядаюць, што яны ў т.зв. ДНР

https://archive.is/tw4TH – у руінах

https://archive.is/LXQWF

https://archive.is/SFKIl

https://archive.is/bAWLs – шаўрон “Аэрапорт. Данецк”

Расея:
https://archive.is/rwNDc – эмблема Паўночна-Каўказскае акругі УВ МУС

https://archive.is/WqX2d – Маздок

https://archive.is/hicf5 – асаблівы прыклад – тату на сьпіне “СКВО”

https://archive.is/cd3pY – яшчэ тату – крыж і нейкая фігура

https://archive.is/aiifA – Маздок

https://archive.is/ZyW4i – Маздок

https://archive.is/wcbt9 – шаўрон 352-га АВБ УВ МУС Расеі “Міраж” з 46-га АБрАН

https://archive.is/D6gHI

https://archive.is/Vbdek

https://archive.is/MryNg

https://archive.is/dQo6h – Каўказ

https://archive.is/kgXY1 – Грозны

https://archive.is/DNxDm – вайсковая выведка

https://archive.is/iu0D3 – Грозны

https://archive.is/015rs – горы Каўказа

https://archive.is/TqJif – нейкі аул

https://archive.is/jxFEK

https://archive.is/mb2JG

https://archive.is/JaZ36 – Грозны, кашуля вайсковае выведкі

https://archive.is/zujTv – на сьнезе выкладзенае «Каўказ»

https://archive.is/1lx1k

https://archive.is/vItDy

Матар’ял падрыхтаваў Nikolay Mahno

З поўнай базай дадзеных інцыдэнтаў расейскае вайсковае прысутнасьці ва Украіне, якая створаная паводле матар’ялаў расьледаваньняў міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, можна азнаёміцца ў спасылцы. Інфармацыя пададзеная ў google-табліцы і ў інфаграфіцы.

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

Exit mobile version