- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Ясінаватая ў прыцэле расейскай гібрыднай агрэсіі

Расейская гібрыдная вайсковая агрэсія на Усходзе Украіны выкарыстоўвае складаную камбінацыю клясычных вайсковых апэрацыяў, тэрарызму й злачынных паводзінаў на полі бою дзеля дасягненьня палітычных мэтаў крамлёўскае эліты. У рэдактарскай прадмове даведніка Military Balance 2015 «гібрыдная вайна» трактуецца як выкарыстаньне вайсковых і невайсковых інструмантаў у інтэграванай кампаніі для дасягненьня раптоўнасьці, захопу ініцыятывы і атрыманьня псыхалягічных перавагаў, якія выкарыстоўваюць: дыпляматычныя магчымасьці, маштабныя і імклівыя інфармацыйныя, электронныя і кібэрапэрацыі, прыкрыцьцё і ўтойваньне вайсковых і выведвальных дзеяньняў, у спалучэньні з эканамічным ціскам. У гэтым расьледаваньні валянтэры InformNapalm прааналізуюць адзін з прыкладаў выкарыстаньня інфармацыйнага фронту расейскімі акупацыйнымі войскамі ў гібрыднай агрэсіі супроць Украіны. Самым распаўсюджаным прыкладам расейскіх інфармацыйных спэцапэрацыяў ёсьць стварэньне з Збройных сілаў Украіны вобразу «вайсковага злачынцы». Зьдзяйсьняецца гэта наступным чынам. На лініі разьмежаваньня акупанты праводзяць правакацыйныя абстрэлы жылога сэктару. Далей па шаблону робяцца інфармацыйныя «ўкіды», у якіх абвінавачваюцца ўкраінскія падразьдзяленьні. Але досыць часта акупанты зьдзяйсьняюць фатальныя памылкі.

13 жніўня 2016 г. на расейскім гібрыдным інфармацыйным рэсурсе зьявілася навіна і відэасюжэт з мейсца падзеяў з назовам «ЯСИНОВАТАЯ. УКРАИНСКИЙ СНАРЯД ПРИЛЕТЕЛ В ДОМ. РАНЕН МУЖЧИНА» [1]. Згодна з шаблонам, у абстрэле жылога дому й параненьні мірнага жыхара Ясінаватай (Данецкая вобл.) абвінавачваюцца ЗСУ. Ці адпавядае гэта рэчаіснасьці? Дэталёва прааналізуем відэасюжэт [2].

У хронамэтражы 0:03 зафіксаваны фасад дому, чырвоным пазначанае разбурэньне ў выніку  трапленьня снараду і выбуху на другім паверсе. Зьвернем увагу на тое, што выбітыя выбуховай хваляй шклопакеты, закладзеныя плітой OSB-3. Таксама можна пабачыць кавалкі ўцяпляльніка вакол ваконнай рамы. Зялёным пазначаны ваконны праём на першым паверсе, які гэтак жа заклалі плітой OSB-3.

Selection_212 [3]

У хронамэтражы 0:12-0:23 мы бачым, што апэратар фільмуе першы паверх дому. На скрыншоце ніжэй зялёным пазначанае мейсца трапленьня боепрыпасу ў вакно першага паверху. Зьвернем увагу на характэрныя сьляды ад хваставіка гранаты, а таксама на шпалеры з малюнкам кветак.

Selection_216 [4]

У хронамэтражы 0:37 мы бачым сьлед ад трапленьня гранаты. Шпалеры з малюнкам кветак зафіксаваныя на першым паверсе. У кадры можна выразна пабачыць характэрныя сьляды хваставіка гранаты ПГ-9, якая ўваходзіць у камплект стрэлу для станкавага гранатамёта СПГ-9 альбо гладкаствольнай гарматы 2А28 «Гром» (усталёўваецца на БМП-1). Цікава, што запальнік гранаты не спрацаваў. Граната прабіла шклопакет на першым паверсе і нутраную перагародку будынку з гіпсакартону. Меркавана, расейскія вайскоўцы падчас сьпешнага выкананьня правакацыі забыліся на тое, каб зьняць ахоўны каўпачок з запальніка.

Selection_213 [5]

Selection_222 [6]

У хронамэтражы 0:43 мы бачым мейсца трапленьня другой гранаты ў раёне скосу даху і перакрыцьця між паверхамі, пад ваконнай рамай. А таксама шпалеры блакітнага колеру.

Selection_217 [7]

У хронамэтражы 0:47 з пашкоджанага выбухам вакна другога паверху можна пабачыць два дамы. Першы дом зь сьветлым дахам, другі дом з чырвоным. Зьвернем увагу на пліту OSB-3 замест шклопакету і на ўцяпляльнік, што тырчыць.

Selection_214 [8]

Зараз мы маем мажлівасьць вызначыць прыблізныя траэкторыі прылёту гранатаў адносна пашкоджанага жылога дому (на скрыншоце намаляваныя чырвонай і зялёнай стрэлкай). Характэрныя разбурэньні сьведчаць пра тое, што на другім паверсе дэтанатар гранаты спрацаваў.

Selection_218 [9]

З дапамогаю спадарожнікавых здымкаў удалося ідэнтыфікаваць гэты дом, які мае адрэсу [10]: м.Ясінаватая, вул. Калініна 7. Таксама быў вызначаны кірунак прылёту гранатаў адносна суседніх дамоў і бакоў кругавіду.

Selection_219 [11]

Вынікае, што гранаты прыляцелі з усходняга напрамку, то бок з боку пазыцыяў акупацыйных войскаў. Ніжэй скрыншот сэрвісу  liveuamap [12], дзе чырвоным пазначаная тэрыторыя падкантрольная расейскім акупантам. Сіняй стрэлкай пазначаны напрамак стральбы.

Selection_221 [13]

Выснова: расейскія акупанты для стварэньня інфармацыйных «укідаў» падчас гібрыднай агрэсіі супроць Украіны выкарыстоўваюць усе даступныя спосабы й мэтоды. Нават тыя, якія ёсьць пагрозаю для жыцьця мірнага насельніцтва. Але для пуцінскага рэжыму жыцьцё украінцаў і нават жыцьцё расейцаў нічога ня вартае. Дастаткова ўзгадаць арганізаваныя ФСБ падрывы дамоў у Валгадонску і няўдалую апэрацыю «Разанскія вышкалы», ці «Разанскі цукар».

Тэматычныя матар’ялы:


Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Кузьма Тутаў [17] і Міхаіл Кузьняцоў [18].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [19].

 (CC BY 4.0 [20]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [21], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.