- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

За што афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ атрымаў Георгіеўскі Крыж IV ступені: за рэйс MH17 або за ўкраінскія Су-25 і Ан-26?

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня OSINT-расьледаваньняў што да ўдзелу расейскіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе зафіксавала цікавыя зьмены ў сацыяльным профілі афіцэру 53-й зэнітна-ракетнай брыгады ЗС РФ старэйшага лейтэнанта Канстантына Мішкіна. Гэтыя дадзеныя могуць дапамагчы ў расьледаваньні катастрофы рэйса MH17 ў раёне гораду Тарэз, акупаванага аб’яднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі (АРСС) і стануць чарговым пунктам у допытах вайсковых злачынцаў ЗС РФ на маючым адбыцца міжнародным трыбунале.

Першасныя дадзеныя:

старэйшы лейтэнант Канстантын Мішкін, 13 чэрвеня 1988 г.н., мейсца жыхарства – горад Курск (Курская вобласьць, РФ).

Selection_034

Канстантын мае (меў) аўтамабіль з рэгістрацыйным нумарам М886РТ46 (46 – код рэгіёну Курская вобласьць).
Selection_038Вайсковыя знакі адрозьненьня на каўнеры вайскоўца сьведчаць пра тое, што службу ён праходзіў у зэнітна-ракетных войсках. Паводле мейсца пражываньня і роду войскаў, ён меўся служыць у 53-й зэнітна-ракетнай брыгадзе ЗС РФ, якая таксама фігуруе ў справаздачах сьледчай групы ў справе пра зьнішчэньне MH17.

У 2006 годзе Канстантын Мішкін паступіў у вайсковы ВНУ, скончыў яго ў 2011 годзе.

Selection_039 [1]Selection_040 [2]

У ягоных фатаздымках ў сацыяльным сеціве мы выявілі ўзнагароду – Георгіеўскі Крыж 4-й ступені. Гэта досыць значная вайсковая ўзнагарода Расейскай Фэдэрацыі, узнагароджваньне якой магчыма толькі пасьлядоўна – ад ніжэйшай ступені да вышэйшай.

Характэрна, што на выпускных фатаздымках ўзнагароды няма. Але яна зьяўляецца ўжо на вясельных фатаздымках. Вясельле афіцэра адбылася 10 кастрычніка 2015 году. Відавочна, што ўзнагарода была атрыманая ў прамежку з 2011 па 2015 год.

Selection_035 [3]Selection_036 [4]

Даведка пра ўзнагароджваньне Георгіеўскім Крыжам:

Георгіеўскім крыжам узнагароджваюць жаўнераў, матросаў, сяржантаў i старшынаў, прапаршчыкаў i мiчманаў, малодшых афіцэраў за:

– подзьвігі і адзнакі ў баёх у абароне Айчыны падчас нападу вонкавага супраціўніка, якія ёсьць  узорам адвагі, самаадданасьці і ваярскага майстэрства.

подзьвігі і адзнакі ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншых дзяржаваў падчас падтрымкі або аднаўленьня міжнароднага міру і бясьпекі, якія ёсьць узорамі адвагі, самаадданасьці і ваярскага майстэрства.

Узнагароджваньне зьдзяйсьняецца толькі пасьлядоўна, ад ніжэйшай ступені да вышэйшай.

Тут паўстае пытаньне: за якія подзьвігі і адзнакі ў абароне айчыны або падчас баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў мог быць узнагароджаны афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ з 2011 па 2015 год? За зьнішчаны ўкраінскі вайсковы лятак ці за зьбіты Boeing 777 рэйса MH17?

Заўвага рэдакцыі:

Гэтае расьледаваньне раней было апублікаванае [12] на асабістай старонцы ў фэйсбук OSINT-экспэрта Міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm Міхаіла Кузьняцова яшчэ 5 студзеня 2016 году з мэтай праверкі рэакцыі контрвыведкі расейскага боку. Нягледзячы на ​​тое, што матар’ялу не была нададзеная шырокая агалоска, празь некалькі гадзінаў мы назіралі за дзеяньнямі ў апэратыўнай зачыстцы і выдаленьні профілю гэтага вайскоўца з сацыяльнага сеціва, а затым ягонае аднаўленьне ўжо з падчышчанымі фота. Фатаздымкі з ўзнагародамі былі выдаленыя, што можа быць ускосным пацьверджаньнем гіпотэзы пра ўдзел гэтага вайскоўца ў спэцыяльнай апэрацыі на Данбасе.

У выніку публікацыі, да валянтэраў InformNapalm зьвярнуліся супрацоўнікі журналісцкае групы Bellingcat з просьбаю выдаліць сабраныя намі дадзеныя, матывуючы свае патрабаваньні падрыхтоўкай ўласнай справаздачы што да MH17. Улічваючы, што інфармацыя пра доказ узнагароджваньня расейскага афіцэра засталася толькі ў нашых архівах і ФСБ РФ ужо зьдзейсьніла мерапрыемствы ў сьпешнай зачыстцы фатаздымкаў, выкладзеных у профілю сацыяльнага сеціва Канстантына Мішкіна, выдаляць дадзеныя і зачыняць публікацыю для грамадзкасьці ня мела аніякага сэнсу. Мы падалі сабраную інфармацыю для далейшага вывучэньня й распаўсюду ў сродках масавай інфармацыі з мэтай выяўленьня дадатковых фактаў вайсковых злачынстваў ЗС  РФ на Данбасе. Праз свае панічныя дзеяньні расейскія спэцслужбы далі дадатковыя факты для канстатацыі ў чарговы раз слушнае прымаўкі, што «на злодзею й шапка гарыць». Падпальваючы «шапкі» расейскіх вайскоўцаў InformNapalm вызнае прынцып нямінучасьці правасудзьдзя.

Выканаўцаў і замоўцаў вайсковых злачынстваў трэба ведаць і любое ўкрывальніцтва іхных дзеяньняў у выглядзе затушаваньня іхных твараў і ананімізацыі іхных дадзеных у справаздачах на падставе «таямніцы сьледзтва» зьяўляецца толькі пашырэньнем поля для манэўру расейскаму боку. За час вайны на Данбасе загінулі тысячы людзей, у катастрофе рэйса MH17 загінулі яшчэ 298 чалавек. Дзеля ўсіх гэтых нявінаватых забітых людзяў трэба працягваць дзейнічаць апэратыўна, крок за крокам выяўляючы і ідэнтыфікуючы кожнага афіцэра, які мае дачыненьне да гэтых злачынстваў супроць чалавечнасьці. Правасудзьдзе – гэта ня пылны мех для непублічных крымінальных справаў, дзе заўсёды знойдуцца тыя, хто за пэўную суму захоча выкрэсьліць сябе з чорных сьпісаў. Правасудзьдзе – гэта публічная дэманстрацыя інфармацыі, даступнай сусьветнай супольнасьці, якая мае аб’яднаць свае намаганьні ў бескампраміснай барацьбе з агрэсарам і пакараньні вінаватых у злачынствых супроць усіх нормаў права і маралі.

Чытайце таксама іншыя дасьледаваньні InformNapalm што да катастрофы рэйса MH17:

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў [15]

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [16]

(CC BY 4.0 [17]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [18], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.