Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-выведкі камандай InformNapalm зафіксаванае перасоўваньне эшалёну з вайсковай тэхнікай у напрамку гораду Шахты на чыгуначным пераезьдзе ў вёсцы Казачыя Лягеры Растоўскай вобласьці.
У дадатак да геатэгу, гэты чыгуначны пераезд можна пабачыць і параўнаць з мапай.
Нагадаем, што 6 чэрвеня ў Таганрогу і ў сяле Пакроўскае былі зафіксаваныя некалькі эшалёнаў з разнастайнай вайсковай тэхнікай.
Каманда InformNapalm. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на InformNapalm абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
