InformNapalm.org (Беларуская)

Вышкалы «Захад-2021» : падрыхтоўка на мяжы зь Беларусьсю і ў акупаваным Крыме

Расейская ваенізаваная структура «Росгвардия» з 12 да 30 ліпеня праводзіць вышкалы пад назвай «Заслон-2021». Пры гэтым мэту іх правядзеньня ўвязваюць з падрыхтоўкай да вышкалаў «Захад-2021».

Учора «Росгвардия» папярэдзіла пра рух вайсковых калёнаў па дарогах некалькіх дзясяткаў расейскіх вобласьцяў (вэб-архіў), у тым ліку Смаленскай і Бранскай, а таксама па дарогах акупаванага Крыма (вэб-архіў).

Жыхары горада Смаленску ў сацсетках пацвярджаюць, што бачылі вайсковую тэхніку (вэб-архіў)

Талашкіна знаходзіцца ў 18 км на поўдзень ад Смаленска, па трасе Р-120.

Небясьпека зьяўленьня расейскае вайсковае тэхнікі каля межаў Беларусі павялічваецца яшчэ і таму, што пад прыкрыцьцём вайсковых частак «Росгвардии» могуць дзейнічаць вайсковые часткі, падпарадкаваныя Мінабароны РФ.

Служба маніторынга беларускай рэдакцыі InformNapalm працягвае адсочваць перамяшчэньні расейкага войска з мэтай фіксацыі магчымых правакацыяў агрэсара ў дачыненьні да тэрытарыяльнай цэласнасьці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. А таксама заклікае неабыякавых грамадзянаў Беларусі, патрыётаў свае Бацькаўшчыны, далучацца да нашага маніторынгу і паведамляць нашай службе пра факты незаконнага зьяўленьня (нават паводле такога ж незаконнага рашэньня нелегітымных органаў улады), перасоўваньня і тым больш затрыманьня расейскай акупацыйнай тэхнікі ці вайскоўцаў.


Служба маніторынга беларускай рэдакцыі InformNapalm


 

Exit mobile version