- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Затрыманыя байцы “Армавірскага спэцназу” РФ могуць выконваць адмысловыя задачы ва Украіне

Фота: Алег Слабадзян

Сёньня, 27 лістапада 2015 году, памочнік старшыні Дзяржаўнае памежнае службы Украіны – начальнік прэс-службы Алег Слабадзян паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што 26 лістапада 2015 году памежнікі Луганскага атраду ў раёне пункта пропуску «Мелавое» затрымалі 2 расейскіх вайскоўцаў унутраных войскаў Расейскай Фэдэрацыі.

Паводле паведамленьня Алега Слабадзяна, затрыманыя вайскоўцы належаць да адной з частак унутраных войскаў МУС РФ, якія рухаліся ў г.Армавір (РФ). Паводле словаў затрыманых: “Ва Украіне яны апынуліся выпадкова, заблукалі і рухаліся з мэтай здачы іспытаў на берэт цёмна-зялёнага колеру”.

Як паведамляюць у прэс-службе памежных войскаў Украіны, у гэты момант зьдзяйсьняюцца захады ў выначэньні абставінаў правапарушэньня і задзейнічаньні працэсуальных рашэньняў.


 sbu01 [1]

У зьвязку з гэтым міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьвяртае ўвагу на нядаўнія OSINT-расьледаваньні, ў якіх былі вызначаныя факты ўдзелу кадравых вайскоўцаў 15-га атраду спэцыяльнага прызначэньня УВ РФ «Вяціч» (в/ч 6761, мейсца дысьлякацыі – г.Армавір, Краснадарскі край, Паўночнакаўказскае рэгіянальнае камандаваньне) у незаконных збройных фармаваньнях “ДНР” [2].

Вятич [3]

У прыватнасьці, былі сабраныя фотасьведчаньні, якія даказваюць, што расейскі спэцназавец Айтуган Юнусаў, які праходзіць службу ў пазначанай вайсковай частцы, ваяваў у складзе баявікоў “ДНР”.

Абапіраючыся на гэтыя факты, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm рэкамендуе СБУ і іншым сілавым структурам Украіны максымальна адказна падыйсьці да расьледаваньня “выпадковасьці” знаходжаньня “Армавірскага спэцназу” на тэрыторыі Украіны.

(CC BY 4.0 [4]) Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm.