24 чэрвеня 2017 году ў раёне сяла Жалабок Луганскае вобласьці ўкраінскія вайскоўцы з 93-й асобнае мэханізаванае брыгады ЗСУ ліквідавалі дывэрсійную групу тэрарыстаў і ўзялі ў палон кадравага расейскага вайскоўца з 22-й брыгады СпН ГРУ РФ. Камандыр 93-й брыгады Уладзіслаў Жмуткоў заявіў, што падчас сутыкненьня з дывэрсійнай групай супраціўніка быў забіты камандыр гэтае групы, кадравы расейскі афіцэр Аляксандар Шчэрба, у палон патрапілі чатыры баявікі, сярод якіх і грамадзянін Расейскае Фэдэрацыі, жыхар Алтайскага краю, вайсковец 22- й брыгады СпН ГРУ РФ Віктар Агееў.
Праз аналіз фатаздымкаў зброі расейскае выведгрупы мы вызначылі, што снайпэрская вінтоўка зьнішчанага камандыра Шчэрбы Аляксандра Аляксандравіча зробленая ў РФ пасьля 2000 году. Выснова зробленая на падставе параўнаньня сэрыйнага нумару вінтоўкі 0061272 з дадзенымі, выкладзенымі на расейскім спэцыялізаваным форуме guns.ru.
Чытайце таксама:
Чарговыя сьведчаньні паставак расейскае снайпэрскае зброі на Данбас (фотафакт)
РФ паноўна “кінула”. Выведнік 22-й брыгады ГРУ РФ у палоне ЗСУ (відэафіксацыя)
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
