Не для каго не сакрэт, што мабільная рацыя Zello стала сапраўднай знаходкай для тэрарыстаў і іх пасобнікаў, каторыя арудуюць на ўсходзе Украіны. Не будзем развіваць тэму канспіралогіі і разважаць: ці была дадзеная мабільная рацыя напісана спецыяльна расійскім распрацоўнікам для падрыхтоўкі сістэмы сувязі ў канфлікце з Украінай ці гэта простае супадзенне? У любым выпадку, дадзеная сістэма адыграла і мае ключавую ролю ў каардынацыі тэрарыстаў расейскімі спецслужбамі.
Да такой высновы нас падштурхнулі назірання валанцёраў, якія на працягу некалькіх месяцаў у ходзе праслушкі адкрытых і закрытых каналаў Zello дапамагаюць у зборы інфармацыі для АТА.
За гэтыя месяцы назіралася цікавая заканамернасць арганізацыйнай працы баявікоў і іх пасобнікаў. Зладжаная іерархічная структура, а таксама шэраг іншых ўскосных прыкмет выдаюць у дадзенай схеме куратарскую складовую расейскіх спецслужбаў.
Адзначана, што баявікі ЛНР і ДНР маюць прамую сувязь з мадэратарамі ключавых каналаў Zello тэрарыстаў. Наўпрост да мадэратараў сцякаецца ўся інфармацыя ад агентаў на месцах, якія фіксуюць перамяшчэнне і размяшчэнне сіл АТА. Усе гэтыя звесткі перасылаюцца ў штаб тэрарыстаў па закрытым каналах. У той жа час з штаба да мадэратараў прыходзіць інфармацыя і зводкі пра баі, а таксама спадарожная інфармацыя, з дапамогай якой вядзецца інфармаванне і псіхалагічная апрацоўка мэтавай аўдыторыі. У той жа час пры паступленнi на канал інфармацыі аб усталяванні украінскімі сілавікамі новага блок-паста, на гэтая месца выязджае інфарматар (часцей за ўсё на ўласным аўто). Там ён запамінае размяшчэнне ўмацаванняў, колькасць вайскоўцаў на блок пасадзе і іх ўзбраенне. Па магчымасці вядзецца прыхаваная здымка аб’екта на відэарэгістратар або на тэлефон. Пасля гэтай працэдуры інфарматар паведамляе ўсе падрабязнасці мадэратару закрытага канала. Таксама агент штодня праязджае праз блок-пасты і дакладвае аб магчымых зменах ўмацаванняў. Дадзеная схема працы паспяхова выкарыстоўваецца баявікамі на працягу ўсяго часу правядзення АТА. Ускосна гэтыя дадзеныя пацвярджаюць і фінансавыя справаздачы мадэратараў, якія аплачвалі запраўку аўто інфарматараў.
Як адзначае адзін з валанцёраў па праслухоўцы баявікоў:
У апошні час у Zello мы перасталі назіраць справаздачы інфарматараў-аўтамабілістаў. Магчыма, гэта звязана з тым, што каардынатары ўдасканалілі схему інфармавання шляхам выкарыстання размежавання правоў доступу з паметкай: “давераны карыстальнік канала”. Раней, у красавіку, калі толькі пачыналі слухаць каналы — ніякіх “давераных” не было. І схема перадачы інфармацыі была больш даступнай
Цікава, што асноўныя каналы баевікоў курыруюць грамадзяне, якія жывуць у Расіі, пра гэта кажа не толькі характэрная “акающая” гаворка, але і IP-адрасы мадэратараў, якія вядуць у РФ. Таксама насцярожвае апошняя тэндэнцыя наладжвання каналаў баявікоў на вызваленых тэрыторыях, раней кантраляваных тэрарыстамі. У такіх каналах заўсёды з’яўляюцца каардынатары з Расіі, якія аператыўна вядуць перападрыхтоўку і інструктаж тылавых інфарматараў.
Каб не быць галаслоўнымі, прывядзем вам прыклад: на канале Zello “Чырвоны Ліман” ёсць каардынатары з Санкт-Пецярбурга, якіх валанцёры ўжо вывучылі за апошнія 2 месяцы як па манеры гаварыць, так і па стылі іх паводзінаў у канале. Праз некаторы час гэтыя ж каардынатары з’яўляюцца на іншых каналах “апалчэння” Лісічанск, Дэбальцева і г.д. Мяркуючы па ўсім, сапраўдных спецыялістаў па “працы з ватай” у органах ФСБ РФ не так ужо і шмат, але тым не менш, яны выразна арганізавалі структуру сваёй працы. Бо самае галоўнае — гэта інфармацыйная каардынацыя.
На жаль, сілам АТА варта яшчэ павучыцца падобнай арганізацыі інфармацыйнага забеспячэння і процідзеяння. Не паглыбляючыся ў пласты тэарэтызацыі, якія многія ўкраінскія эксперты ставяць на чале кута гучнага паняцця “палітыка інфармацыйнай бяспекі”, варта браць за аснову не гіпертрафіраваныя тэорыі, а простыя практычныя асновы менеджменту і псіхалогіі.
- Людзей трэба інфарміраваць, а менавіта: даць ім крыніцу карыснай інфармацыі, да якой яны будуць цягнуцца.
- Людзей трэба каардыніраваць і накіроўваць у рэчышча карыснай працы па зборы і перадачы інфармацыі.
- На аснове першых дзвюх напрамкаў трэба пакласці пласт ідэалогіі, які будзе матывіраваць людзей да працы.
Афіцыйныя прадстаўнікі АТА ў галіне працы з інфармацыяй і насельніцтвам, верагодна, слаба сабе ўяўляюць рэалізацыю гэтых прынцыпаў, таму не імкнуцца выканаць хаця б першы пункт, без каторага не магчыма развіццё двух іншых.
Пакуль мы не наладзім усеабдымную структуру інфармавання і каардынацыі працы актыўнай часткі насельніцтва Украіны, якая жадае прылажыць усі намаганні для агульнай перамогі, да таго часу мы будзем несці страты, якіх можна было пазбегнуць…
Пераклад Кацярыны Катэнка
