Ідэнтыфікаваныя расейскія вайскоўцы 74-й брыгады, якія атрымалі статус удзельнікаў баявых дзеяньняў у выніку так званай растоўска-ўкраінскай камандыроўкі 2015 году.
74-я асобная мотастралковая брыгада (в/ч 21005, Кемераўская вобласьць, г. Юрга) 41-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнае вайсковае акругі ЗC РФ, ужо неаднойчы патрапляла ў поле зроку міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. Паводле наяўнай інфармацыі, батальёна-тактычная група гэтага злучэньня ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году. Пазьней асобныя ейныя вайскоўцы ўвайшлі ў склад бандфармаваньняў расейскага тэрарыстычнага ўтварэньня «Л/ДНР».
У лістападзе 2014 году InformNapalm апублікаваў фотасьведчаньні «ўкраінскае камандыроўкі» мотастралкоў і танкістаў з расейскага гораду Юрга. У сьнежні 2014 году мы зафіксавалі высоўваньне калёны з артылерыяй БТГр 74-й брыгады з Куйбышаўскага раёну Растоўскае вобласьці ў бок Украіны. У кастрычніку 2016 году былі ідэнтыфікаваныя 10 танкістаў гэтае брыгады, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Усходзе Украіны ў 2014 годзе. У кастрычніку 2015 году, у складзе незаконнага збройнага фармаваньня «Хуліганы» расейска-тэрарыстычных войскаў быў зафіксаваны вайсковец-кантрактнік 74-й АМСБр.
Усе нашыя OSINT-расьледаваньні падмацаваныя наўпроставымі або ўскоснымі сьведчаньнямі ўдзелу расейскіх вайскоўцаў у неабвешчанай вайне супроць Украіны. Гэта ўжо ўсім добра вядомыя агульныя азнакі: вонкавае аблічча а la «мясцовы шахтар», нестатутная форма, неахайны вонкавы выгляд, белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі, адметныя знакі на тэхніцы і г.д., а таксама храналёгія й геаграфія падзеяў. Ну і вядома ж, выхваленьне саміх расейскіх вайскоўцаў, большасьць зь якіх любіць пахваліцца фатаздымкамі «с югов» (рас.), узнагародамі й пасьведчаньнямі ветэранаў баявых дзеяньняў. Гэтая публікацыя не прэтэндуе на гучнае расьледаваньне, але яна адлюстроўвае факт «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» вайскоўцаў 74-й АМСБр ў 2015 годзе. Гэтак, карпатліва, улічваючы ўсе дэталі й падрабязнасьці і зьбіраецца інфармацыя, якая потым можа быць зьвязаная зь іншымі фактамі, што надасьць мажлівасьць скласьці агульны пазл вайсковых злачынстваў Расейскай Фэдэрацыі.
У гэтай публікацыі мы падаем інфармацыю пра відавочныя азнакі ўдзелу ў «растоўска-ўкраінскай» камандыроўцы вайскоўца-кантрактніка 74-й асобнай мотасралковай брыгады ЗС РФ.
Уладзімер Масліхін
Нарадзіўся 08.02.1993 году. Родам з г. Междурэчанск Кемераўскае вобласьці РФ. Станам на 2009 год – кадэт школы-інтэрната кадэцкага корпуса МНС Кузбаса. З 2012 па 2014 год праходзіў сьпярша тэрміновую, потым – звыштэрміновую службу ва ўнутраных войсках МУС РФ. З красавіка 2015 году вайсковец-кантрактнік 74-й АМСБр.
У сацыяльных сетках: у профілі “VK” пазначыў несапраўднае прозьвішча Олькін (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK1”, “OK2”.
Вядома ж, скептыкі скажуць, што ўсё пададзенае вышэй ня можа быць успрынятае ў якасьці доказу. Напрыклад, згаданы Данецк можа быць Данецкам Растоўскае вобласьці. Але як тады патлумачыць той факт, што ў некалькіх таварышаў у службе У. Масліхіна з 74-й АМСБр выяўленыя фатаздымкі пасьведчаньняў ветэранаў баявых дзеяньняў, атрыманых у мірным часе.
У сацыяльных сетках: “VK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).
Аляксандар Севярынаў
У сацыяльных сетках: “VK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў, фота зь ветэранскім пасьведчаньнем).
-
Склад і ўзбраеньне 74-й АМСБр
Склад: 74-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада (в/ч 21005, п. Юрга, Кемерава): Кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-ы мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, супрацьтанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.
Узбраеньне: 40 адз. Т-72Б3, 1 адз. Т-72БК, 120 адз. БМП-2, 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 152-мм СГ 2С3 «Акацыя», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 36 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».
Крыніца milkavkaz.net
Нагадваем, што 74-я АМСБр неаднойчы патрапляла ў поле зроку InformNapalm як у кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх» камандыровак у складзе тактычных групаў, гэтак і зь індывідуальнымі камандыроўкамі асобных ейных вайскоўцаў. Апроч гэтага падразьдзяленьні 74-й брыгады мы фіксавалі і ў Сірыі:
- Расейскія войскі паноўна канцэнтруюцца ля мяжы з Данбасам
- 74-я АМСБР у баёх на Данбасе?!
- Чарговая графічная падробка ў скарбонцы ГШ ЗС РФ: расейская калёна ў раёне Старабешава
- Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх землякоў
- Кантрактнікі 74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну «ЛНР» «Хуліганы»
- Апазнаная тактычная група танкістаў 74-й брыгады ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе
Базы дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных сілаў даступныя праз спасылку: https://informnapalm.org/database.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
