Фігурантам нашага расьледаваньня зьяўляецца шараговец Аляксандар Бердышаў з гораду Цюмень, 03.12.1996 г.н. Аляксандар мае два профілі ў сацсеціве “VK” (першы профіль, фотаальбом; другі профіль, фотаальбом). Праз аналіз фатаздымкаў вынікае, што ўвосень 2015 г., пасьля заканчэньня тэрміновай службы, ён падпісаў кантракт і служыць у 200-ай артылерыйскай брыгадзе (Забайкальскі край, Улетаўскі раён, пгт. Горны, в/ч 48271). Зьвярніце ўвагу на нарукаўны знак, які пазначае падразьдзяленьне.
Для параўнаньня фатаздымак з сайту. Ёсьць толькі адзінае адрозненьне ад шаўрону: падкова на шаўроне Бердышава вышытая сінімі ніткамі, але не срэбранымі, як на фатаздымку.
Даведка: 200-я артылерыйская брыгада дысьлякуецца ў гарнізоне Дравяная (Забайкальскі край) і арганізацыйна мае наступныя падразьдзяленьні:
– гаўбічны артылерыйскі дывізыён (буксаваныя гаўбіцы 2А65 Мста-Б);
– рэактыўны артылерыйскі дывізыён (РСЗВ «Ураган»);
– супрацьтанкавы артылерыйскі дывізыён у складзе супрацьтанкавай батарэі і дзьвюх батарэяў ПТРК;
– выведвальны артылерыйскі дывізыён;
– падразьдзяленьні баявога тэхнічнага забесьпячэньня
Самы цікавы для нашага расьледаваньня фатаздымак Аляксандар выклаў у другі профіль у лютым 2016 году. На адным з фатаздымкаў ёсьць геатэг, які пазначае дакладныя каардынаты мейсца, у якім быў зроблены здымак: паўтары кілямэтры на ўсход ад населенага пункту Ayn Tantash.
У выніку мы атрымалі наступную інфармацыю для аналізу:
- Аляксандар служыць у 200-ай артылерыйскай брыгадзе
- ва ўзбраенні 200-ай артылерыйскай брыгады маюцца гаўбіцы Мста-Б
- расейскія прапагандысты здымаюць відэа стральбы батарэі Мста-Б у Сірыі
- геатэг і геалякацыя здымку Аляксандра сьведчаць пра тое, што зроблены ён быў за 150 мэтраў ад пазыцыі батарэі Мста-Б
- Аляксандар шараговец і ў свае дзевятнаццаць гадоў ня можа быць «вайсковым дарадцам»
Нагадаю, што ў сьнежні 2015 году валянтэры InformNapalm зафіксавалі ў гэтым рэгіёне падразьдзяленьне 291-ай артылерыйскай брыгады.
Фатаздымкі зь сірыйскімі краявідамі сьведчаць пра тое, што разам з Аляксандрам у «камандыроўцы» знаходзяцца наступныя ягоныя таварышы ў службе з 200-ай АРБр:
Мікалай Мусіхін (профіль, фотаальбом)
Дзьмітры Данілін (профіль, фотаальбом)
Юры Панцюшкін (профіль, фотаальбом)
Фаніс Саматаў (профіль, фотаальбом)
З поўным пералікам расьледаваньняў міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, прысьвечаных выяўленьню сухапутных вайсковых частак ЗС РФ і ідэнтыфікацыі пілётаў ПКС РФ у Сірыі можна азнаёміцца ў разьдзеле: «Сірыя».
Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў і Victory Krm.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!
