- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Жаўнер 200-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ раскрыў мейсца дысьлякацыі ў Сірыі

Фігурантам нашага расьледаваньня зьяўляецца шараговец Аляксандар Бердышаў з гораду Цюмень, 03.12.1996 г.н. Аляксандар мае два профілі ў сацсеціве “VK” (першы профіль [1], фотаальбом [2]; другі профіль [3], фотаальбом [4]). Праз аналіз фатаздымкаў вынікае, што ўвосень 2015 г., пасьля заканчэньня тэрміновай службы, ён падпісаў кантракт і служыць у 200-ай артылерыйскай брыгадзе (Забайкальскі край, Улетаўскі раён, пгт. Горны, в/ч 48271). Зьвярніце ўвагу на нарукаўны знак, які пазначае падразьдзяленьне.

Selection_292 [5]Selection_293 [6]

Для параўнаньня фатаздымак з сайту [7]. Ёсьць толькі адзінае адрозненьне ад шаўрону: падкова на шаўроне Бердышава вышытая сінімі ніткамі, але не срэбранымі, як на фатаздымку.

Selection_295 [8]

Даведка: 200-я артылерыйская брыгада дысьлякуецца ў гарнізоне Дравяная (Забайкальскі край) і арганізацыйна мае наступныя падразьдзяленьні:

– гаўбічны артылерыйскі дывізыён (буксаваныя гаўбіцы 2А65 Мста-Б);

– рэактыўны артылерыйскі дывізыён (РСЗВ «Ураган»);

– супрацьтанкавы артылерыйскі дывізыён у складзе супрацьтанкавай батарэі і дзьвюх батарэяў ПТРК;

– выведвальны артылерыйскі дывізыён;

– падразьдзяленьні баявога тэхнічнага забесьпячэньня

Самы цікавы для нашага расьледаваньня фатаздымак [9] Аляксандар выклаў у другі профіль у лютым 2016 году. На адным з фатаздымкаў ёсьць геатэг, які пазначае дакладныя каардынаты [10] мейсца, у якім быў зроблены здымак: паўтары кілямэтры на ўсход ад населенага пункту Ayn Tantash.

Selection_297 [11]Характэрна, што да расейскай авіябазы Хмэймім адсюль 33 км, да порту Тартус 83 км. Узгадаем нашае расьледаваньне “Як на далоні: InformNapalm выкрывае падробкі расейскіх прапагандыстаў ў Сірыі. Аналіз запозьненых сэнсацыяў [12]”, у якім падаецца,  як расейскія прапагандысты зафіксавалі ў відэа трохгарматную батарэю “Мста-Б”, якая зьдзяйсьняе абстрэл навясной мэтодай, каб зьнішчыць аб’екты ў нізіне, за гарою. Каманды падаюцца на «чысьцюткім мясцовым дыялекце»: «Орудие-выстрел!». Трэба асабліва зазначыць , што ва ўзбраеньні сірыйскае арміі гэтых гарматаў няма, але 200-я АРБр мае цэлы дывізыён. У артыкуле таксама пададзеныя вызначаныя каардынаты [13] батарэі, якая знаходзіцца за 150 мэтраў!!! ад мейсца, дзе сфатаграфаваўся Бердышаў. Каб канчаткова пераканацца, пагледзім на геалякацыю здымку.

Selection_298 [14]Selection_302 [15]

У выніку мы атрымалі наступную інфармацыю для аналізу:

Нагадаю, што ў сьнежні 2015 году валянтэры InformNapalm зафіксавалі ў гэтым рэгіёне падразьдзяленьне 291-ай артылерыйскай брыгады [16].

Фатаздымкі зь сірыйскімі краявідамі сьведчаць пра тое, што разам з Аляксандрам у «камандыроўцы» знаходзяцца наступныя ягоныя таварышы ў службе з 200-ай АРБр:

Мікалай Мусіхін (профіль [17], фотаальбом [18])

Selection_305 [19]Selection_304 [20]

Дзьмітры Данілін (профіль [21], фотаальбом [22])

Selection_307 [23]Selection_306 [24]

Юры Панцюшкін (профіль [25], фотаальбом [26])

Selection_308 [27]

Фаніс Саматаў (профіль [28], фотаальбом [29])

Selection_310 [30]Selection_309 [31]

З поўным пералікам расьледаваньняў міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, прысьвечаных выяўленьню сухапутных вайсковых частак ЗС РФ і ідэнтыфікацыі пілётаў ПКС РФ у Сірыі можна азнаёміцца ў разьдзеле: «Сірыя [32]».

Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў [33] і Victory Krm [34].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [35].

(CC BY 4.0 [36]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [37], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!