InformNapalm.org (Беларуская)

Знойдзеная інфармацыя пра камандыра 2-га аддзяленьня захопленых спэцназаўцаў ГРУ

Падчас OSINT-выведкі InformNapalm пачынае знаходзіць інфармацыю паводле сьведчаньняў захопленых расейскіх спэцназаўцаў ГРУ пра іхных таварышаў – расейскіх спэцназаўцаў ГРУ, якія прымалі ўдзел у боесутыкненьнях пад н.п. Шчасьце 16 траўня 2015 году.

Знойдзеныя дадзеныя пра камандыра другога аддзяленьня яфрэйтара “Кутулахметава Руслана Зауравіча”, калі больш дакладна: Кутлуахметаў Руслан Зауілавіч.

Праслухаўшы паказаньні сяржанта Аляксандрава ў відэа з 02:20 хв., стае зразумелым, што прозьвішча вымаўленае невыразна. Калі пашукаць у сеціве “Інтэрнэт” прозьвішча “Кутулахметаў”, то стае зразумелым, што такога прозьвішча няма і да апублікаваньня відэа з паказаньнямі,  “інтэрнэт не знаходзіць” у сеціве падобнага прозьвішча! У гэтым можна пераканацца перайшоўшы па спасылцы і прагледзеўшы пошукавы запыт. Калі ж зрабіць пошукавы запыт праз ўсёведны Google, то ён адразу запрапануе нам выправіць прозьвішча “Кутулахметаў” на слушны паводле напісаньня “Кутлуахметаў”.

Імя па бацьку Кутлуахметава сяржант Аляксандраў у паказаньнях вымаўляе слушна зь літарай “Л” – ЗауіЛавіч, але ў субтытрах падаецца няслушна “ЗауРавіч”.

Прозьвішча і імя па бацьку пададзеныя некарэктна адмыслова ці не – можна толькі здагадвацца.

Адзначу, што спалучэньне прозвішча, імя і імя па бацьку Кутлуахметава Руслана Зауілавіча рэдкае, таму кола пошуку было вельмі невялікае і адпаведнасьць дадзеных мае вялікі працэнт сапраўднасьці.

Зараз, паводле ўдакладненых дадзеных, высьвятлецца, што да службы ў трэйцяй асобнай брыгадзе спэцназу ў Тальяці камандыр другога аддзяленьня яфрэйтар Кутлуахметаў Руслан Зауілавіч праходзіў тэрміновую службу ў 83-й Асобнай Дэсантна-Штурмавой Брыгадзе (83 АПДБр г.Усурыйск).

Дадзеныя ўзятыя з кэшу Яндэкса

Кутлуахметаў Руслан Зауілавіч, нарадзіўся: 14 кастрычніка 1991 г., імаверна ў горадзе Беларэцк рэспублікі Башкартастан РФ, потым пераехаў жыць у горад Тальяці, дзе служыў у трэйцяй асобнай брыгадзе спэцназу ГРУ.

Мабільны тэлефон: +79053063482 Skype: kutlik12

Данные взяты с myphone.info

Дадзеныя ўзятыя з myphone.info

Ягоны родны брат, Кутлуахметаў Алік Зауілавіч засьвяціўся ў 2012 годзе падчас кіраваньня т/с (Пежо 206) у стане ап’яненьня, пра гэта можна даведацца ​ў Пастанове суду.

Маці Кутлуахметава Руслана Зауілавіча – Кутлуахметава Гульдар.

З усімі “братамі і сёстрамі” Кутлуахметава Р.З. можна азнаёміцца ​​на скрыншоце вышэй.

А вось і фота Кутлуахметава Руслана Зауілавіча зь ягонай “другой палоўкай” зь ягонога ж альбому з подпісам “Мы”.


 

UPD: Яшчэ некалькі фота лета-восень 2014 году.

Фота апублікаванае СБУ.

“Падціральшчыкі” з расейскіх спэцслужбаў, стала выдаляючы профілі ў сацсетках, пацьверджваюць, што гэтыя дадзеныя “слушныя і патрэбныя”, нагадаю ім, што ўсё, што патрапіла ў “інтэрнэт” – захоўваецца назаўжды.

Нагадаем, што ў выніку OSINT: знойдзеная інфармацыя пра камандыра атраду захопленных срэцназаўцаў ГРУ.

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version