- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Збройныя Сілы РФ перакідваюць да мяжы з Украінай бронетэхніку з схаванымі бартавымі нумарамі

Фіксацыя новых фактаў перакідваньня расейскае вайсковае тэхнікі да ўкраінскае мяжы спрычынілася да значнага розгаласу ў сацыяльных сетках. Валянтэры InformNapalm адсачылі зьяўленьне новых відэа й зьздейсьнілі адпаведную геалякацыю дзеля вызначэньня мэтаў й задачаў падобнай актыўнасьці расейскіх войскаў ля межаў Украіны.

8 красавіка было апублікаванае расьледаваньне DFRLab [1] з аналізам двух відэа. Прывязка да мясцовасьці ў расьледаваньні вызначаная дакладна, патрэбы разглядаць яе адмыслова няма, прааналізуем дадатковыя дэталі, якія не патрапілі ў поле зроку замежных дасьледнікаў.

У першым відэа зафіксаваныя БМП-3 з складу мотастралковае роты. Адсутнасьць КШМ, грузавых аўто і іншай тэхнікі роты сьведчыць пра тое, што гэта можа быць:

[2] [3]

Вызначанае, што тэхніка перасоўвалася праз населены пункт Вялікі Доўжык у напрамку да Кузьмінскага палігону. Але пры гэтым ня выключанае, што тэхніку перакідвалі да мяжы з Украінай.

У відэа можна пабачыць, што перад САУ 2С3 «Акацыя» праходзяць машыны кіраваньня артылерыйскім агнём. Першая машына з галавы групы – гэта 1В13, а другая, альбо 1В16, альбо 1В13. Разгледзець больш дэталёва немагчыма праз кепскую якасьць відэа.

Зьвярніце ўвагу, што ў першым відэа на адным з МТЛБ перад САУ «Акацыя» на карме знаходзяцца чатыры кароткія антэны. Гэта вельмі нагадвае мабільную сыстэму РЭБ, якая падаўляе радыёсыгнал для падрыву фугасу.

[4]

Падобныя сыстэмы расейская армія выкарыстоўвала ў Сірыі й Чачэніі для абароны калёнаў ад падрыву радыёкіраваных фугасаў. Няўжо на сваёй тэрыторыі ў Растоўскай вобласьці расейская армія не выключае дывэрсійныя падрывы ўласных калёнаў бронетэхнікі?

Яшчэ адным трывожным сыгналам зьяўляюцца зафарбаваныя цалкам альбо часткова бартавыя нумары на некаторых БМП-3. Зазвычай гэтыя захады зьдзяйсняюць перад перакідаваньнем расейскай вайсковай тэхнікі ў якасьці паставак з “ваенторгу” на акупаваную тэрыторыю Данбасу.

[5]

У выніку аналізу кепска зафарбаваных бартавых нумараў можна з высокай ступеньню верагоднасьці сьцьвярджаць, што БМП належаць да 102-га або 103-га мотастралковага палку 150-й мотастралковай дывізіі, якая дысьлякуецца ў населеным пункце Персіянаўка (часовая палявая дысьлякацыя, спд – г. Навачаркаск). У сваю чаргу гэты населены пункт месьціцца непадалёк Пятроўкі й Вялікага Доўжыка.

Больш падрабязна пра 150-ую МСД чытайце ў расьледаваньні InformNapalm:

150-я дывізія XXI стагодзьдзя ЗС РФ. Міты й рэчаіснасьць. [6]

Высновы:

Многія экспэрты прагназуюць мажлівае абвастрэньне баявых дзеяньняў на Данбасе ў вясновы пэрыяд. Расейскія войскі пад прыкрыцьцём навучальных марш-кідкоў могуць перакідваць дадатковае ўзбраеньне й тэхніку для ўзмацненьня 1-га і 2-га армейскага карпусоў 8-й агульнавайсковай арміі Збройных Сілаў РФ на акупаванай тэрыторыі Украіны.

Мажліва, празь мяжу будзе перакінутая толькі частка вайсковай тэхнікі (з зафарбаванымі бартавымі нумарамі) з суправаджэньнем мабільных сыстэмаў РЭБ дзеля прадухіленьня падрыву калёнаў радыёкіраванымі фугасамі. Астатняя тэхніка застанецца ў рэзэрве й на палігонах ля мяжы з Украінай.

Збройныя сіры РФ ужо 4 гады запар працягваюць перакідваць на захопленую ўкраінскую тэрыторыю ўзбраеньне, тэхніку й групы вайскоўцаў, якія зьдзяйсьняюць падтрымку й каардынуюць дзеяньні акупацыйнага вайсковага кантынгенту.

У красавіку 2018 году міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm апублікуе найбольш поўную базу дадзеных узбраеньняў і падразьдзяленьняў расейскае арміі, якія былі зафіксаваныя на Данбасе.


Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Кузьма Тутаў і Андрэй Лісіцын адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [7].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [8].

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [9])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [10] / Твітэр [11] / Telegram [12]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.