InformNapalm.org (Беларуская)

Зводкі каманды InformNapalm за 15 студзеня 2015 года

З раніцы 15 студзеня баявікі працягвалі атакаваць Нікішына, Каменку і Рэдкадуб, імітуючы наступ на Дэбальцэва з паўднёвага напрамку. У расход ішла толькі жывая сіла, нягледзячы на наяўнасць у іх у Торэзе, Снежным і Чырвоным Прамяні цяжкай тэхнікі. Днём тэрарыстамі была зроблена спроба дыскрэдытаваць ВСУ. У момант прыезду ў ДАП місіі АБСЕ была ажыццяўлена спроба правакацыі ў Пятроўскім раёне Данецка (прыкладна ў 15:00). Але папярэджаныя падраздзялення ВСУ на правакацыю не паддаліся. Бліжэй да вечара 15 студзеня баявікі зрабілі адчайную спробу штурму ДАП. Пры падтрымцы артылерыі з Пятроўскага і Куйбышаўскага раёнаў Данецка, а таксама з Макееўкі баявікі пачалі штурм новага тэрмінала і былой вышкі кіравання палётамі, але атрымалі годны адпор. Былі падаўлены агнявыя пазіцыі баявікоў у раёне шахты Панфілаўская, у раёне Абакумава і ў раёне могілак пасёлка Шахты № 29.

Падчас бою за ДАП сілы АТА атрымалі значную інфармацыйную падтрымку ад партызанскага руху супраціву, якое скарэктавала артылерыю. Фактычна, большасць каардынат пазіцый артылерыі баявікоў было знойдзена з дапамогай інфармацыі ад інсайдэраў. Адзначым, што валанцёры каманды InformNapalm па зборы і апрацоўцы інфармацыі згулялі ў гэтым не апошнюю ролю. Акрамя таго, партызанамі быў часова выведзены са строю мінамёт “Цюльпан” у Пятроўскім раёне Данецка.

Адзначым, што паралельна са штурмам ДАП баявікі вырабілі абстрэл Старагнатоўкі з боку Камсамольскага і Стылы; акрамя таго, была памечана перадыслакацыя падраздзялення да танкавай роты ў раён Дакучаеўск. Магчыма, ідзе падрыхтоўка да другога этапу агульнай задумы баявікоў – імітацыі ўдару ў паўднёвым накірунку. Яшчэ варта адзначыць павышэнне актыўнасці артылерыі баявікоў у населеным пункце Горлаўка. За названы перыяд таксама адбыліся абстрэлы населенага пункта Дзяржынск. Але ўжо бліжэй да вечара 15 студзеня агонь артылерыі з Горлаўкі (раён былой трыкатажнай фабрыкі) быў перанесены на Енакіева і паўночныя ўскраіны Данецка. Акрамя таго, аналагічная карціна была заўважана і з артылерыяй баявікоў ў Макееўкі. Верагодна, страціўшы надзею правесці канчатковы захоп ДАП, баявікі вырашылі інсцэнаваць “генацыд рускамоўнага насельніцтва ў Украіне” і абстралялі мірныя раёны. Нагадаем, што найбольш небяспечным напрамкам магчымых удараў застаецца Арцёмаўск (падрабязней пра гэта ў зводцы за 14 студзеня).

Датычна сітуацыі блізу ДАП. З Пуцілаўскіх лясоў і тэрыконаў шахты “Пуцілаўскага” перыядычна адпрацоўваюць “Грады” і мінамёты праціўніка. На саміх тэрыконах знаходзяцца назіральнікі і карэктоўшчыкі. Штурмавыя групы баявікоў канцэнтруюцца ў шматузроўневым паркінгу насупраць тэрмінала. На тэрыконах “Кастрычніцкага рудніка” таксама сядзяць карэктоўшчыкі агню. Акрамя тэрыконаў наглядальнымі пунктамі выступаюць ствалы шахты і іншыя высокія прамзбудавання.

Такім чынам, напружанасць ў жорсткім супрацьстаянні ўкраінскіх сілавікоў з прарасейскімі тэрарыстамі на ўсходзе Украіне пастаянна павялічваецца. Відавочна, што ні аб якім “перамір’і” не можа быць і гаворкі. Баявікі і прадстаўнікі ВС РФ пад прыкрыццём “перамір’я” працягвалі і працягваюць завозіць зброю і ваенную тэхніку на Данбас, цынічна абстрэльваць не толькі ўкраінскіх ваенных, але і мірных жыхароў на акупаваных тэрыторыях. Уся соль гэтай сітуацыі выдатна перададзена у карыкатуры нямецкага выдання Svz.de, у якой іранічна рэзюмуецца: “Круглыя сталы, нам трэба больш круглых сталоў!” …

Зводкі падрыхтаваны камандай InformNapalm
Пераклад ад Кацярыны Катэнка