Падчас OSINT-выведкі, якую зьдзейсьнілі валантэры каманды Informnapalm.org, былі выяўленыя “зялёныя чалавечкі”, то бок расейскія вайскоўцы без апазнавальных знакаў, якія знаходзяцца “у адпачынку” ва ўкраінскім Данецку. Як і належыць, падчас адпачынку яны робяць фота ў розных прыгожых мейсцах, ля славутасьцяў і гістарычных мейсцаў, але рускія акупанты маюць асаблівасьць – фатаграфавацца на тле разбурэньняў, якія яны ж і ўчынілі і, вядома ж, “сэлфі” на тле тэхнікі і руінаў. Дзеля атрымання большай інфармацыі, за гэтым “зялёным” вялося назіраньне (1 месяц), але наконадні было выяўленае, што фатаздымкі, якія зрабіў расейскі акупант у Данецку, былі выдаленыя.
Акупацыя – гэта подла і сорамна, менавіта таму “зялёны чалавечак” выдаліў фатаздымкі-доказы свайго ўдзелу ў ёй.
Як носяць мэдаль? Адкрыта, годна і з гонарам.
А як робіць “Расейскі акупант”?
Сьпярша – “з гонарам” выхваляецца фатаздымкамі ўдзелу ў акупацыі: сэлфі на тле вялізарнай колькасьці тэхнікі, фота на руінах дамоў пасьля прыходу “рускага сьвету”, а потым, падціснуўшы хвост, хуценька бяжыць хаваць сьляды-доказы сваіх злачынстваў.
Наш “зялёны чалавечак” – гэта Дамір Галімаў з Казані (ягоныя профілі ў сацыяльных сетках: №1 – https://archive.is/6DfMT, №2 – https://archive.is/1yqw3 , №3 – https://archive.is/srpQQ). На ягонай закінутай старонцы (№2) у сацсеціве пазначанае, што ён служыў (служыць) у 37 АМСБ, а ў 2011 годзе скончыў Казанскую вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню (вайсковы інстытут) імя маршала артылерыі М.М.Чысьцякова (КВАКУ (ВІ) імя Чысьцякова ’11). Адсюль вынікае, што наш “зялёны чалавечак” – афіцэр артылерыі.
фота: Першы гарадзкі стаў, Данецк
фота: На тле лесьвіцы ў парку імя Шчарбакова
(фота для параўнаньня http://www.panoramio.com/photo/56004196)
фота: Парк каваных фігураў у Данецку
фота: Фота на Савур-Магіле
Трохі фота зь мінулага жыцьця “расейскага акупанта”.
Гэта ня трон вялікі, гэта ты маленькі, подлы і баязлівы “расейскі акупант”! А калі ты называеш сябе з гонарам: “Я – расейскі акупант”, то ня будзь баязліўцам і НЕ выдаляй сьляды (фота, відэа) сваіх злачынстваў!
Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для сайта InformNapalm.org Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
