InformNapalm.org (Беларуская)

Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговага расейскага ўзнагароджанага вайскоўца – прапаршчыка з падмаскоўнага зэнітна-ракетнага палку Саенку, які атрымаў мэдаль «За адвагу» у выніку «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» улетку-ўвосень 2014 году.

Падчас плянавага маніторынгу сацсетак у раёне Кузьмінскага палігону Растоўскае вобласьці быў выяўлены фатаздымак нейкага Мікалая Саенкі, выкладзены 15 студзеня 2016 году. Фатаздымак мае геатэг, у якім пазначы хутар Чкалава (Мясьнікоўскі раён Растоўскае вобласьці), дзе, пачынаючы з 2014 году, разгорнуты адзін з палявых лягероў расейскай групоўкі войскаў, ськіраванай на Данбас.

Першасныя дадзеныя: Мікалай Саенка 10.10.1989 г.н., родам з г. Фралова Валгаградзкай вобласьці. З 2011 году служыць паводле кантракту ў вайсковай частцы 61996 (606-ы гвардзейскі зэнітна-ракетны полк, г. Электрасталь Маскоўскае вобласьці), пасада – камандыр узвода эвакуацыі і захоўваньня запасных частак, інструмэнтаў і прыладаў групавых (ЗІП-Г), званьне – прапаршчык. У сацсеціве «VK» – профіль, фотаальбом, кантакты. У сацсеціве «ОК» – профіль, фотаальбом, кантакты.

У выніку дэталёвага вывучэньня старонак сацсетак фігуранту М.Саенкі былі выяўленыя шэраг цікавых дэталяў, у прыватнасьці:

У сацсеціве «VK»:

Заўвага: З уставы мэдалю «За адвагу» – дзяржаўная ўзнагарода РФ, якой узнагароджваюць за мужнасьць і адвагу, праяўленыя ў баёх і падчас выкананьня спэцыяльных заданьняў у забесьпячэньні дзяржаўнае бясьпекі, падчас абароны канстытуцыйных правоў грамадзянаў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцьця…

 

У сацсеціве «ОК»:

Найбольш цікавая фотападборка М.Саенкі з прыблізнай храналёгіяй падзеяў была выяўленая на ягонай старонцы ў «аднаклясьніках». У прыватнасьці, гэта сэрыя здымкаў, выкладзеных 18 верасьня 2014 году (у прамежку з 31 ліпеня па 28 верасьня), у якіх, паводле ўсіх азнакаў, зафіксаваныя асаблівасьці «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» улетку-ўвосень 2014 году.

Заўвага: расейскі самаходны зэнітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК) наземнага базаваньня. Прызначаны для блізкага прыкрыцьця грамадзянскіх і вайсковых аб’ектаў (у тым ліку комплексаў СПА вялікае далёкасьці тыпу «С-300») ад усіх сучасных сродкаў паветранага нападу. УзбраеньнеЗэнітная кіраваная ракета 57Э6-Е: Далёкасьць паражэньня: 1200-20000 м., Вышыня паражэньня: 10-15000 м .; Гармата 2 х 2А38М: Далёкасьць паражэньня: 200-4000 м., Вышыня паражэньня: 0-3000 м.

InformNapalm зазначаў і раней, што шматлікія акупанты ўсё ж ня могуць вытрываць і выхваляюцца баявымі ўзнагародамі, якія яны атрыманымі “ў мірны час”, ну а мы абавязаны фіксаваць кожны падобны факт і выказваем свае здагадкі. Цяжка сказаць, за што атрымаў прапаршчык М.Саенка баявую ўзнагароду ў мірны час, але мяркуючы з храналёгіі фатаздымкаў (жнівень-верасень 2014 году) і з тыпу ўзбраеньня («Панцыр-С1»), гэтыя расейскія комплексы СПА цалкам маглі быць тымі сродкамі, з дапамогаю якіх у летне-восеньскі пэрыяд абвастрэньня канфлікту на Данбасе ў 2014 годзе былі зьбітыя ўкраінскія вайсковыя гэлікоптэры й лятакі. Магчыма, ня толькі ўкраінскія і ня толькі вайсковыя…

Нагадваем, што гэта ня першая фіксацыя расейскіх ЗРГК «Панцыр С1» у кантэксьце вайны на Данбасе, глядзіце тэматычныя спасылкі:


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Exit mobile version